Гнуць ’гнуць’ (БРС). Рус. гнуть, укр. гну́ти, польск. giąć, чэш. hnouti пасунуць’, балг. гъ́на ’гнуць’, ст.-рус., рус.-ц.-слав. гънꙋти ’гнуць’ і г. д. Агляд шматлікіх форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 188. Лічыцца роднасным з літ. gùbti ’гнуцца’ (для прасл. праформай з’яўляецца *gъbnǫti, якое чаргуецца з *gubiti, *gybnǫti, *gybati). Гл. Трубачоў, там жа, 166, 216, 218. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 422–423; гл. таксама гіба́ць, гібе́ць, гі́бель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́ра1 ’гіра’ (БРС, Шат.), гіра ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ги́ря (ст.-рус. гыря), укр. ги́ря. Магчыма, запазычанне з усх. моў; гл. агляд у Шанскага, 1, Г, 82 (параўн. таксама Фасмер, 1, 408). Гл. яшчэ гі́ра2.

Гі́ра2 ’валасы, чуб’ (Шат., Сцяц.). Параўн. укр. ги́ря ’коратка астрыжаны’, ’гіра’. Зыходным лічыцца ы́ря ’гіра, вага’ (незразумелага паходжання; агляд версій у Фасмера, 1, 408; Рудніцкі, 1, 619), а ’валасы; коратка астрыжаны’ можа быць метафарай. Параўн. гірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даба́віць ’дабавіць’. Рус. доба́вить, укр. доба́вити. Параўн. далей балг. доба́вя, доба́вям ’дабаўляць’, макед. добави, серб.-харв. до̀бавити ’дастаць, дабыць’, славен. dobáviti. Прасл. *dobaviti (*do‑baviti). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 39. Як відаць з агляду форм, гэтага слова няма ў зах.-слав. мовах, таму яго можна лічыць дыялектным праславянскім. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 144–145) ідзе яшчэ далей і лічыць доба́витьтаксама ўкр. доба́вити і бел. даба́віць) уласна рус. словам (resp. усх.-слав.?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натхне́ннерус. вдохновение’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ). Утворана ад натхнуць ’унушыць каму-небудзь спосаб свайго мыслення’ (Нас.), гл. тхаць, тхнуць ’дыхаць, веяць’; у сувязі з гэтым няма падстаў лічыць калькай з рус. вдохновение (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 120), таксама як і натхняць — калькай з укр. надихувати ’тс’ (параўн. Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 121). Параўн. паралельнае ўтварэнне ад натхаць ’унушаць свой спосаб мыслення, свае думкі’ — натханне ’ўнушэнне’ (Гарэц.), нытханне ’задуменне, задума’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўро́кам: nie uròkam albo nie ŭròkam kàżuczy (Пятк. 2), не урокам сказаць (Нас.), няўрокам сказана (полац., Нар. лекс.) — гаворыцца, калі што-небудзь хваляць; сюды ж таксама няўрошны: каб короўки моло́шны, а тиляти няўрошны (Рам.) — якога цяжка ўракці; параўн. славац. neúrekom ’каб не зракці’, neúročny ’прыгожы, здаровы, добра выглядаючы’, укр. невро́чливий, неврі́кливий ’які не хварэе ад урокаў’, рус. неуро́чливый ’тс’. Да урок, урокі (гл.); паводле Махэка₂ (397), існавала вера, што дрэнныя людзі, калдуны, маглі нашкодзіць, хвалячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капшчы́зна, капшчы́на ’грашовы пабор з тых асоб, якія сыцілі мёд, варылі піва, рабілі гарэлку, трымалі корчмы’ (Гарб., Бел. арх., АВАК). Цытата з апошняй крыніцы, магчыма, сведчыць аб унутранай форме слова: «Капщизна одинакова по всему великому князьству Литовскому маеть быти брана, то есть: отъ меду копа грошей, от пива копа грошей… (XIV, 19, 1555) (гл. Гілевіч, Вопросы лит. и языка, 1968, 161). Тады капшчызна, капшчына ад капа (гл.). Гл. таксама сінанімічнае чопавае (Булахаў, Працы VIII, 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катала́жка ’каталажка’ (БРС, Сл. паўн.-зах.). Магчыма, запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. катала́жка ’каталажка, турма’, ’памяшканне для арыштантаў’. У рус. мове гэта вытворнае ад дыял. каталаж ’камора, памяшканне на судне для захоўвання снасцей і прыпасаў’. Апошняе ўзнікла ў выніку метатэзы з такелаж ’снасці на судне, прыстасаванне для пад’ёму і перамяшчэння грузаў’ (аб гэтым пісаў яшчэ Даль: «…каталажка… от каталаж искаж. морс. такелаж»). Слова такелаж (сустракалася таксама ў форме такалаж) узята з гал. takelage ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Качэ́ўе ’стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, на якой качуюць’, качэўнікі ’народ, племя, якія вядуць качавы спосаб жыцця’, качавы́ ’які не мае аселасці; вандроўны’, ’звязаны з частай пераменай месца жыхарства’ (ТСБМ); качава́ць ’весці неаселы спосаб жыцця’. Ужо ў ст.-рус. мове было слова кочевати. Гэта запазычанне з цюрк. моў. Параўн. уйг., чагат. köč ’паездка, падарожжа, перасяленне’, köčmäk ’качаваць’. Гл. Фасмер, 2, 357. Корань köč‑ ’качаваць’ сустракаецца ў многіх цюрк. мовах. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 362.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аско́ма, аско́м (Сцяц.). Рус. оско́ма, оскомина, укр. оскома ’тс’, польск. oskoma ’тс’ і ’апетыт на нешта’, чэш. стар. oskomina ’тс’, балг. (о)скомина, мак. оскомина, серб.-харв. ско̀мина ’тс’, славен. oskomina ’тс’ і ’апетыт’. Бяссуфікснае ўтварэнне ад дзеяслова *oskomiti (параўн. маг. аско́міцца ’надакучаць’, Бяльк.), у якім корань *‑skom‑ паралельны да шчаміць < *skem‑iti, шчымець. Індаеўрапейскі корань няпэўны. Параўнанне з літ. skónis ’смак’ і санскр. kā́maḥ ’жаданне’ няпэўнае, таксама як з *sken‑ ’расколваць’. Гл. шчаміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ац, атс ’выгук, якім паварочвалі валоў направа’ (КСТ), польск. , at, ot, otsie, odś, славац. hot, чэш. hot, в.-луж. hót, н.-луж. hot. Згодна з народнай этымалогіяй, з ад сябе (от себе), польск. od siebie ’направа’, як ксо (к собе) ’налева’ (КСТ), параўн. таксама ўкр. цобе ’направа’, цоб ’налева’, якія, згодна з Патабнёй, Из записок, 2 (1888), 79, з дʼ себе ’ад сябе, управа’, к соб ’к сабе, улева’, acsabé ’направа’ (Пятк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)