астэ́нік, ‑а, м.

1. Чалавек, будове цела якога характэрны высокі рост, хударлявасць, доўгая шыя, выцягнуты чэрап, вузкі, рэзка акрэслены твар.

2. Чалавек, які пакутуе ад астэніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пат, ‑у, М ‑наце, м.

Вадкасць, якая прасочваецца на паверхню праз сценкі крывяносных сасудаў пры запаленні серозных абалонак і збіраецца ў якой‑н. унутранай воласці цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імабілізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Стварыць (ствараць) нерухомасць (спакой) пашкоджанай ці хворай частцы цела, каб пазбегнуць паўторнага пашкоджання або з лячэбнай мэтай.

[Ад лац. immobilis — нерухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтру́зія, ‑і, ж.

Спец.

1. Працэс нагнятання магмы ў тоўшчу зямной кары. Працэс інтрузіі.

2. Геалагічнае цела, якое ўтварылася ў зямной кары ў выніку застывання магмы.

[Ад лац. intrusus — упхнуты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

Утвараць дробны перарывісты стук. Ззаду грымелі, разрываючыся, снарады і густа, з пераборамі, ляскаталі кулямёты. Галавач. Зубы .. [чалавека] ляскаталі, усё цела калацілася. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наце́льнік, ‑а, м.

Матроская паласатая трыкатажная рубашка, якая надзяваецца на цела. Юрка Федарынчык, зняўшы пінжак і застаўшыся ў адным матроскім нацельніку, нервова перабіраў рычажкі радыёстанцыі. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэмперату́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Мець павышаную, высокую тэмпературу цела. Нейкая недабрата пачулася яшчэ з вясны: Марына часам злёгку тэмпературыла, слабела, яе адольвала стома. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нацяле́скацца ’пад’есці’ (Сцяц.). Няясна; магчыма, да гукапераймальнага *цялёсь!, параўн. цялёпі цялём/, што перадаюць гукі і дзеянні, якія перыядычна паўтараюцца. Не выключана, што суадносіцца з целяси, цела (гл.), параўн. целесовиты ’поўны, у целе’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траекто́рыя ’лінія палёту ў прасторы кулі, снарада ці іншага цела’ (ТСБМ) — праз польскую ці рускую мовы з с.-вяк.-лац. traiectorius ’які перакідваецца, перамяшчаецца’ (SWO, 1980, 768; Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 615).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́гнуць1 ’аслабець, зваліцца’ (КЭС, лаг.; Нас.), ’хацець піць’ (Юрч.), ’(аб вуснах) трэскацца ў час спёкі’ (Др.-Падб.). Да смага, смагнуць (гл.).

Мя́гнуць2 ’моцна ўдарыць па мятай частцы цела’ (Шат.). Да шмякнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)