Рабо́чы ’працоўны’, ’работнік’ (ТСБМ), ’прыстасаваны да пэўнага віду работы’, ’працалюбівы’: рабочы конь (Касп., Стан.; паст., вільн., Сл. ПЗБ), ’работнік’ (брасл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад рабіць (гл.), параўн. кароткую форму рабо́ч ’працалюбівы’: рабоч, да не багат (Сержп. Казкі); субстантывацыя адбылася, хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. рабочий ’прадстаўнік рабочага класа; наёмны рабочы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плёса 1 пустое, голае месца’ (Жд. 1), ’абсевак’ (стаўб., ЛА, 2), плёса ’агрэх на засеяным полі’ (ганц., Сл. ПЗБ). Ад плеш, плех (гл.) пры ад’ідэацыі плёсі ’адкрытае месца ў полі, у лузе’.
Плёса 2 (плёса) ’разнавіднасць асакі’ (баран., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё — літуанізм, параўн. літ. plūšos ’рагоз’, pliuse ’трыснёг’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ. pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск. przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ. prãvaras ’прылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор 2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наворашнік ’шкло ад газавай лямпы’ (беласт., «Ніва», 24 чэрв. 1979 г.). Хутчэй за ўсё ад навіриць ’насаджваць, насоўваць’, параўн. аўраць (гл.), што ў сваю чаргу узыходзяць да праславянскага ітэратыўнага дзеяслова *verati/*virati (гл. Варбат, ОЛА, 1981, 281), параўн. рус. пск., наўг. вирать, верать ’соваць, усоўваць’, балг. ера ’тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галантарэ́я (БРС), рус. галантере́я. Запазычанне з зах.-еўрап. моў (хутчэй за ўсё з ням.): ням. Galanterie ’тс’ < франц. galantérie ’галантнасць, ветлівасць’. Гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 13. Націск у слове сведчыць супраць версіі аб польскім (galanteria) пасрэдніцтве пры запазычанні. Бел., як і ўкр., слова ўзята непасрэдна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гло́бус ’глобус’ (БРС). Рус. гло́бус, укр. гло́бус. У рус. мове, паводле Фасмера (1, 414), запазычанне з ням. Globus (< лац. globus) або непасрэдна з лац. мовы. Шанскі (1, Г, 95) лічыць, што запазычанне мела месца хутчэй за ўсё з лац. мовы, але яшчэ ў дапятроўскую эпоху. У бел. мове, магчыма, з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэльфі́н ’дэльфін’ (БРС). Рус. дельфи́н, укр. дельфі́н. У ст.-бел. мове слова делфинъ вядома з XVII ст., але дэльфі́н хутчэй новае запазычанне, магчыма, як і рус. дельфи́н, з ням. Delphin < лац. < грэч. Гл. Фасмер, 1, 497; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 63. Ст.-бел. делфинъ, здаецца, паланізм (так Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчаджа́ць ’эканоміць, адкладаць у запас’ (КЭС, лаг.), ашчадны ’беражлівы’ (БРС, Гарэц.), ашчэдны (Касп., КЭС, лаг.), укр. ощажати, ощадний, польск. oszczędzać, oszczędny, oszczędač, чэш. дыял. oščadať se ’скупіцца’. Да прасл. ščediti, параўн. шчадзіць ’берагчы’, шчадны ’беражлівы, эканомны’; цэнтральнаславянскі арэал сведчыць, магчыма, пра інавацыю з цэнтрам хутчэй за ўсё на польскай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жанчы́на. Улічваючы націск і абмежаванае літаратурнае пашырэнне, хутчэй не ўласна бел. утварэнне (жен‑ък‑а, женък‑ина), а запазычанне са ст.-польск. ženczyzna (з XV ст. ад *žen‑ъk‑izna) з пазнейшым падвядзеннем пад усх.-слав. мадэль без ‑z‑ (параўн. ojczyzna, айчына, гл.). Параўн. ст.-укр. (канец XVII ст.) женщизна (Цімчанка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жысць ’жыццё’ (Касп.). Рус. прастамоўн. жисть. Відаць, другаснае фарміраванне на базе жизнь > жизь > жись і *жить ’жыццё’ (ст.-слав. жить ’жыццё’, рус. па́жить ’паша’) ці хутчэй па суадноснасці з іншымі абстрактнымі назоўнікамі на ‑сць (< ‑stь): грусть, страсть, честь. У бел. магло быць запазычаным з рус. ці ўтворана на ўласнай глебе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)