перакла́дчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца перакладамі з аднае мовы на другую. Мы разумеем сэрцамі ў Маскве Без перакладчыкаў адзін другога. Аўрамчык. Камендант абыходзіўся без перакладчыка, ён мог гаварыць па-руску. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Расказаць каму‑н. што‑н., чаго не след гаварыць. [Васіль:] — Толькі расплявузгайце каму, што самі зрабілі пажар, дык дулю атрымаеце, а не хлеў з жывёлай. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сысуно́к, ‑нка, м.

Памянш.-ласк. да сысун; тое, што і сысун. Жарэбчык-сысунок. □ Рабінка .. холадна, амаль варожа зірнуў на Мішу, — Малы ты яшчэ, сысунок ты яшчэ, каб гаварыць мне такія гаворкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́віцьгаварыць’ (брасл., ДАБМ, к. 320). З польск. mówić ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́ўкацьгаварыць (злосна)’ (ТС). Няясна, параўн. сяўрэкаць ‘тс’, ся́ўкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трындзе́ць ‘многа гаварыць аб чымсьці нязначным; хлусіць’ (Мілк. Сл., Аляхн.), трындзе́ць, трындзі́ць ‘вярзці, гаварыць глупствы’ (Васільковая сп., Вушац. сл.), трындзі́ць ‘хутка гаварыць абы-што’ (Сцяшк. Сл.), ‘вярзці’ (слонім., Жыв. НС), трындзі́ць, тырындзі́ць ‘пустасловіць, гаварыць абы-што’ (Скарбы), трыньді́ты ‘многа гаварыць, балбатаць’ (Клундук), сюды ж дэвербатывы трында́ ‘пустамалот, балбатун’, ‘балбатлівы чалавек’ (там жа), тры́нда ‘хлус, падманшчык’ (Аляхн.). Параўн. укр. дыял. три́ндати ‘трасці адзенне на сабе, ісці трасучыся’, рус. тры́ндитьгаварыць, навязліва паўтараць, балбатаць; распускаць плёткі’, польск. дыял. tryndać ‘круціцца, не сядзець на месцы, блытацца пад нагамі’, каш. trińdać ‘таптаць’, ‘збіваць масла’. Утворана на базе гукапераймальнага тры́нды (прыпеў), параўн.: Tryndy baba, tryndy dzied, / Zdochla baba, zdochnie dzied! (Федар., 6, 64), гл. трынды, трынды-рынды. Параўн. меркаванне пра паралельныя «звонкія» варыянты дрындаць (гл. дрындушка), польск. dryndać ‘цягнуцца, трасціся на возе’, славац. дыял. drindať ‘бегчы, тупацець’ (SEK, 5, 169). Гл. Брукнер, 99 (памылкова звязвае з tryny ‘апілкі’), ЕСУМ, 5, 639; Арол, 4, 110. Параўн. таксама трандзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трулі́ць ‘маніці, хлусіць’ (Вушац. сл.), ‘гаварыць няпраўду, выдумляць’ (докш., Бел. дыял. 2), ‘нешта вярзці, невыразна гаварыць (пра п’янага)’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. польск. trulać ‘курлыкаць, трубіць (пра голас жураўля і гусі ў палёце)’, рус. трум‑трум ‘голас жураўля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярня́кацьгаварыць абы-што, неўпапад’ (браг., З нар. сл.); ’дакучаць’ (мазыр., Мат. Гом.). Запазычана з рус. мовы; параўн. варнакать: разан., кур. ’хлусіць, балбатаць’; ’вярзці’, цвяр. ’паўдн. ’рабіць што-небудзь, абы-як, неахайна’; ’гаварыць глупства, балбатаць, малоць языком абы-што’, варон.гаварыць няясна, незразумела’, дан. варнякаць ’тс’, а гэта да рус. варнак ’катаржнік, злачынец, зладзюга, бадзяга, хуліган, жулік’, ад якога і ўкр. варна́к ’тс’. Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 317.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярэ́кацьгаварыць абы-што’ (КТС, М. Паслядовіч). Сюды ж, паводле аўтараў СРНГ, 4, 42, і іншыя блізкія экспрэсіўныя лексемы: рус. варакать, пск. варгаситьгаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу’, арханг., ленінгр., перм., с.-урал. варакосить, паўдн.-рус., смал. варнакать ’тс’, варон.гаварыць няясна’. Непераканаўча Фасмер (1, 273–275). Бел. вярэкаць, магчыма, узнікла ў выніку кантамінацыі вярзці і *рэкці (< rěkti); параўн. драг. рэ́кало ’чалавек, які доўга і нудна гаворыць недарэчнасці, бязглуздзіцу’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жава́ць, жую, жуеш, жуе; жуём, жуяце; заг. жуй; незак., што.

1. Размінаць ежу або што‑н. зубамі. Дзед, выцягнуўшы з торбы сухую скарынку мёрзлага хлеба, стаў жаваць. Каваль. Тады ардэн пакіне жаваць траву, падыме галаву, захрапе ад незвычайнага гуку ды зноў пачне грызці. Кулакоўскі.

2. перан. Разм. Доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж. Будзе жаваць цэлую гадзіну адно і тое ж.

•••

Жаваць жвачку — тое, што і жаваць (у 2 знач.).

Жаваць словы — неразборліва, нячленараздзельна гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)