Трудано́шка ‘скураная сумка для грошай’ (Шат.). Першапачаткова, відаць, *трутаношка, параўн. рус. трутоно́ша, трудоно́ша ‘скураная сумачка, у якой насілі крэсіва, крэмень і трут’, пазней у выніку дээтымалагізацыі — трудоно́ска ‘швейны рабочы кашэль, сумка для швейнага прыбора, прылады, апарата’. Да трут, гл. Параўн. аналагічнае па ўтварэнні тырбано́шка ‘скураная машна для грошай, якую носяць на поясе’ (Бяльк.), відаць, у выніку збліжэння з торба, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вушы́вец ’макрыца’ (Шат., Інстр. II); параўн. вушы́вы ’вашывы’ (КЭС, лаг.). Да вош; у на месцы а (< о) у выніку лабіялізацыі пад уплывам пачатковага в.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паса́цка ’под’, ’ток’ (воран., Сл. ПЗБ). У выніку пераносу значэння ’падлога’ > ’ток’, ’под’ у лексемы, якая з польск. posadzka ’падлога’, ’паркет’. Параўн. пасадка? (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
згрэ́бціся і зграбці́ся, зграбуся, зграбешся, зграбецца; зграбёмся, зграбяцеся; пр. згробся, згрэблася і зграблася, згрэблася і зграблося; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца сабраным, прыбраным у выніку зграбання. Будзе трохі і сум пракідацца, але гэта таму, што скосіцца луг, зграбецца ў .. копы і больш ужо не будзе гэткай слаўнай работы. Нікановіч.
2. Дасягнуць зладжаных дзеянняў у сумесным веславанні. Весляры згрэбліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
1. Стаць больш цвёрдым і моцным у выніку награвання да высокай тэмпературы і хуткага ахаладжэння. Сталь добра загартавалася.
2. перан. Зрабіцца стойкім, вынослівым, здольным пераадольваць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. У часе вайны Кірыла не толькі загартаваўся, а тут як бы канчаткова склаўся яго характар. Гурскі. Непарушнае брацтва ўсіх савецкіх людзей.. загартавалася і ўзмацнела ў агні свяшчэннай барацьбы. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; пр. прапіў, ‑піла, ‑піло; заг. прапі; зак.
1. каго-што. Патраціць на выпіўку. Прапіць грошы. □ [Пятрусь:] — Не! Як я пакажуся людзям у вочы? Прапіць каня і самому цягаць драбіны? Колас.
2. што. Пашкодзіць чаму‑н., страціць што‑н. (здольнасць, талент) у выніку п’янства. Прапіць голас. Прапіць талент.
3. і без дап. Піць некаторы час. Прапіць увесь дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́хі ’рыззё’ (свісл., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, у выніку кантамінацыі лахі ’тс’ і лехі < іляха ’вузкая палоска’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маладча́нка ’батрачка’ (Касп.), ’маладзіца’ (Яруш.). У выніку кантамінацыі лексем маладзі́ца ’наёмная работніца’ (ад маладзе́ц — гл.) і парабча́нка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Малата́рнік, молота́рнік ’малацьбіт’ (малар., бяроз., Выг.). У выніку кантамінацыі спрадвечнага молотілнык і новага молотар (гл. малатар) ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мача́лка ’мачанка’ (беласт., Сл. ПЗБ), тур. моча́лка ’тс’ (ТС) — у выніку кантамінацыі лексем мачала і мачанка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)