прыцэ́л м.
1. род. прыцэ́лу (действие) прице́л;
лі́нія ~лу — ли́ния прице́ла;
2. род. прыцэ́ла (приспособление) прице́л;
ра́мка ~ла — ра́мка прице́ла;
апты́чны п. — опти́ческий прице́л;
пастая́нны п. — постоя́нный прице́л;
◊ узя́ць (браць) на п. — взять (брать) на прице́л;
палі́тыка далёкага ~лу — поли́тика да́льнего прице́ла;
далёкі п. — далёкий (да́льний) прице́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скруці́ць, скручу́, скру́ціш, скру́ціць; скру́чаны; зак.
1. гл. круціць.
2. што. Навіць на што-н.
С. дрот.
С. вуду.
3. перан., каго (што). Перамагчы, скарыць, узяць верх над кім-н.
С. ворага.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго (што). Адолець, авалодаць (пра хваробу).
Дзядулю скруціў раматус.
На тым тыдні так скруціла (безас.), што не магла павярнуцца.
5. перан., што. Не вярнуць доўг, не аддаць належнае; не выканаць абяцанага.
С. пазычаныя грошы.
Узяла кош і скруціла, не вярнула.
С. вяселле.
6. што. Зняць што-н., круцячы.
С. гайку.
7. што. Доўга або неасцярожна круцячы, прывесці ў непрыгоднасць.
Так можна кран с.
8. перан., што. Сапсаваць (жыццё, лёс і пад.) каму-н.
Ты мне жыццё скруціў.
|| незак. скру́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. скру́чванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наза́д, прысл. і прыназ.
1. прысл. У напрамку, процілеглым першапачатковаму руху; у адваротным напрамку; проціл. уперад. Ехаць назад. □ Стафанковіч зрабіў два крокі назад. Чорны. Варочацца назад было позна. Якімовіч. // Ужываецца як загад, каманда, вокліч. Раздаўся злосны воклік і стук вінтоўкі: — Назад! Лынькоў.
2. прысл. У напрамку да задняга боку чаго‑н., у адваротны бок; проціл. наперад. Азірнуцца назад. □ Моцна скруцілі [жандары] Міколку рукі назад. Лынькоў. «І г-э-э-эй ты, наша жыццё зло-оо-е!» — Міхась у лесе песню цягне і тахты стрэльбай выбівае. Назад, наперад выкідае. Колас. // перан. У мінулае, у тое, што было. І я ў астатнім падарожжы Гляджу са скрухаю назад. Колас.
3. прысл. На ранейшае месца, у ранейшае становішча. Занясі вядро назад у хату. Аддай назад кнігу. Узяць назад сваё абяцанне. □ Людзі мітусіліся ля дамоў, уцягваючы назад розныя рэчы свайго набытку, вынесеныя, відаць, у часе пажару. Лынькоў.
4. прыназ. з В. Спалучэнне з прыназ. «назад» выражае часавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні адрэзку часу, які аддзяляе якую‑н. з’яву ад моманту паведамлення аб ёй. Роўна год назад была навальніца. □ Сымон паспрабаваў уявіць сабе той лес, што рос тут многа гадоў назад. Чарнышэвіч. // У спалучэнні са словамі «таму», «гэтаму». Было гэта больш месяца таму назад, у школе. Брыль. Назад, таму, здаецца, чвэртка веку І мне было таксама тры гады. Панчанка.
•••
Браць (узяць) слова назад гл. браць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., каго-што.
Разм.
1. Узяць, забраць з сабою. Варывончыка ведаюць на курсе як чалавека практычнага. Аб гэтым сведчаць і старыя чаравікі, якія ён не забыў прыхапіць [на ўборку бульбы]. Навуменка. Максіму прыйшло на думку, што Астапчык, відаць, не быў упэўнены ў яго згодзе, таму прыхапіў з сабой Дварчаніна на дапамогу. Машара. // Набыць, узяць дзе‑н. або ў каго‑н. Васіліна забрала ў Люды аловак, прыхапіла з суседняга стала аркуш паперы і схілілася над картай. Хадкевіч. // і чаго. Захапіць у дадатак да чаго‑н. Прыхапіць лішку пры кройцы. □ І паехаў. На Першамай. Думаў, там яшчэ дзянёк-два прыхаплю... Ракітны.
2. Зверху, злёгку замарозіць; падмарозіць. Калі адшумела жаўталісце і марозікі прыхапілі палі і дарогі, эскадрон уланаў ноччу заняў Зацішша. Грахоўскі. // Пашкодзіць, папсаваць што‑н. (пра мароз, агонь і пад.). Першыя замаразкі прыхапілі пад акном вяргіні: яны пабляклі, пачарнелі. Кірэйчык. / у безас. ужыв. — Пабеглі [махорачніцы] расаду накрываць, баяцца, каб уночы марозікам не прыхапіла. Кулакоўскі. Агнём прыхапіла і сліву і грушу... А вішні, што кусціліся ля плота, і зусім пагарэлі, пагарэлі разам з платамі... Сачанка.
3. Застаць, заспець, захапіць каго‑, што‑н. дзе‑н. Бліскавіца! Што, як з хмаркі дожджык хлыне? Дзе спыніцца? Ой, застудзіць ды замочыць, як прыхопіць. Дзяргай.
4. Прымацаваць, замацаваць чым‑н. Прыхапіць валасы грэбенем. □ — І люкі цяпер не адкрыеш. Іржа, яна лепш за электразварку метал прыхапіла. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлюстрава́цца, ‑руецца; зак.
1. Адбіцца ад гладкай бліскучай паверхні, узяць адваротны напрамак (пра светлавыя прамені).
2. Даць свой адбітак, малюнак на люстранай паверхні. Вада сцякла ў нізкія месцы і стаяла там, і ў ёй адлюстравалася хмарыстае неба. Чорны. // Адбіцца ў свядомасці чалавека ў форме вобразаў і паняццяў (пра з’явы аб’ектыўнай рэальнасці).
3. Знайсці выяўленне, увасобіцца ў мастацкіх вобразах. // Выявіць свае найбольш істотныя рысы, якасці, асаблівасці; праявіцца. У той ці іншай меры грамадска-палітычная тэрміналогія адлюстравалася ў старабеларускіх помніках розных жанраў. Булыка.
4. Выявіцца, атрымаць знешняе праяўленне. Рыгор завярнуў каня, спыніў яго і спакойнымі вачыма, у якіх адлюстравалася трошачкі іранічная ўсмешка, паглядаў на брата. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апанава́ць, ‑нуе; зак., каго-што.
1. Ахапіць, авалодаць поўнасцю (пра настрой, думкі, пачуцці, а таксама пра фізічны стан чалавека). [Таццяна:] — Сэрца адзінокае апануе сум. Глебка. Толькі ўжо за вёскай.. [Наташу] апанаваў страх. Шамякін. Але ногі чамусьці не слухаліся, вяласць апанавала ўсё цела. Шахавец. // Перамагчы, узяць верх (над настроем, думкамі, пачуццямі і пад.). Але нешта на гэты раз стрымала.. [Сашу], нешта апанавала яго звычайную рашучасць. Мележ.
2. Напасці ў вялікай колькасці, акружыць з усіх бакоў. Калі ж апанавалі ганчакі,.. [воўк] агрызнуўся, шчэрачы клыкі. Танк. Некалькі местачковых балаголаў апанавалі Лабановіча і цягнулі яго кожны на сваю фурманку, вырываючы з рук чамаданы. Колас. // З’явіцца ў вялікай колькасці. Сястра раней працавала, а цяпер дзеці апанавалі. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́зці, звязу, звязеш, звязе; звязём, звезяце; пр. звёз, звезла і звязла, звезла і звязло; зак., каго-што.
1. Возячы, даставіць у адно месца (многае, многіх); пазвозіць. Звезці каменне ў кучу. Звезці сена ў стог.
2. Забраўшы, адвезці куды‑н.; перавезці. Мяшкоў не хапала, каб сабраць, звезці з поля тыя жоўтыя, сакавітыя пачаткі, якія вырасціла дружнае звяно. Бялевіч.
3. Везучы, перамясціць зверху ўніз. Звезці бярвенне з гары ў нізіну.
4. Едучы, узяць з сабою; адвезці куды‑н. «Чаму гэта мне нічога не сказалі пра ордэры? Звезлі на рыбу, каб усё прапала», — трывожачыся, падумаў Андрэй. Шахавец. — Пагранічнік Кузьма дэмабілізаваўся і, едучы працаваць у Мінск, звёз з Брэстчыны маладзенькую чарнявую настаўніцу Марыну. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і з інф.
Разм.
1. Узяць верх у барацьбе, бойцы; перамагчы, асіліць. Ён, Васілёк, прыкмячаў, хто гэтак кажа, а потым, злавіўшы ля свайго двара, біўся з тымі, каго мог здужаць. Сачанка. [Платон] адкрыта ганарыўся сваёй краінай, што яна такая моцная, здужала і нашчэнт разбіла гітлераўскія арміі. Ракітны.
2. Справіцца з тым, што патрабуе вялікіх фізічных намаганняў. Здужаў падняць мех на плечы. □ — Пяску акіян, — кажа хлопцу стары, — Да пеўняў насып каля схілаў гары, І будзе Джувіта жонкай тваёй. Здужаць не зможаш, — сам станеш гарой. Жычка. // Засвоіць, зразумець што‑н. [Бацька] бязлітасна школіў сына ў той няхітрай земляробчай навуцы, якую здужаў на практыцы сам. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палані́ць, ‑ланю, ‑лоніш, ‑лоніць; зак. і незак., каго-што.
1. Захапіць, узяць у палон. Зграя варожая злева і справа Іх паланіла для жорсткай расправы. Звонак. // Заваяваць, захапіць якія‑н. землі, краіны і пад. У кожным слове Соніных бацькоў гучала нянавісць да чужынцаў, якія паланілі родны край. Новікаў.
2. перан. Прывабіўшы, падпарадкаваць свайму ўплыву. Хацеў знайсці да ісціны ключы, А паланілі формулы і словы. Грахоўскі. Сэрца стала паслухмяным, — любы словам паланіў. Машара. // Зачараваць. Спявалі [дзяўчаты] зладжана, прыгожа, але асабліва паланіў адзін цудоўны голас. Шамякін. Хутка песні і вясёлая музыка паланілі атрад. Лынькоў.
3. Разм. Ахапіць, запоўніць сабой. Водбліскі цямнелі, гаслі, знікалі і зноў успыхвалі з новаю сілай, паланілі ўсё неба. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.
1. што. Запіхваючы, усунуць куды‑н.; спехам або без разбору палажыць у што‑н. Віцька хуценька сунуў.. [шашку толу] у кішэню, за пазуху ўпхнуў скрутак шнура. Кухараў.
2. каго. Штурхнуўшы, прымусіць увайсці куды‑н. Дзверы адчыніліся са скрыпам, і паліцыянт.. упхнуў у пакой маладую жанчыну. Пестрак.
3. што. Прымусіць узяць, прыняць што‑н. Ніна адмаўлялася [ад гасцінца], але цётка сілаю ўпхнула здор у торбу. Арабей.
4. каго. Паставіць, накіраваць каго‑н. на якую‑н. работу, пасаду і пад. супраць волі. Не лёс, а Васілеўскі зараз упхнуў яго [бацьку] на гарбарню немца Гальдштэйна. Гарэцкі. // Уладкаваць каго‑н. куды‑н. па пратэкцыі. Не прайшоў [сын] у інстытут, На завочны ўпхнулі. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)