адзе́ць, адзе́ну, адзе́неш, адзе́не; адзе́нь; адзе́ты; зак., каго-што
1. Надзець на каго-н. вопратку, апрануць.
А. дзіця.
Зіма адзела поле снегам (перан.).
2. Апрануць кім-н.
А.
Дзедам Марозам.
3. Забяспечыць каго-н. адзеннем.
Бацькі дзяцей адзелі і абулі.
4. Тое, што і надзець; нацягнуць.
Ледзь адзеў пальчаткі.
5. перан. Пакрыць; ахінуць.
Дубы зялёны плашч адзелі.
|| незак. адзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. адзе́цца, адзе́нуся, адзе́нешся, адзе́нецца; адзе́нься; незак. адзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. адзява́нне, -я, н. (паводле 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прабе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.
1. Бягом прайсці міма або цераз што-н.
П. цераз поле.
П. па двары.
2. што. Бягом пераадолець якую-н. адлегласць.
П. тры кіламетры.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паказацца і хутка знікнуць, мільгануць, пранесціся.
Па твары прабегла ўсмешка.
4. перан., што. Бегла прачытаць (разм.).
П. вачамі старонку.
5. чым. Правесці (пальцамі, рукой) па чым-н. (разм.).
П. пальцамі па клавішах.
|| незак. прабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перашэ́ек ’поле, лес і інш. прастора, якія што-небудзь раздзяляюць’ (рэч., ЛА, 5). Пад уплывам рус. переше́ек ’тс’, параўн. адаптаванае літаратурнае перашыек ’вузкая паласа, што злучае часткі сушы або аддзяляе адзін водны масіў ад другога’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Песчура́, пешчура, п ішчура, nitu чу рына, пя шчура ’пясчанае поле’ (полац., беш., талач., навагр., карэл., ЛА, 2; маст., Сцяшк. Сл.). Польск. piaszczura, pieszczura. Да пясок (гл.). Аб суф. ‑ур‑а гл. Слаўскі, SP, 2, 27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мя́дзеліна ’канюшына палявая, Trifolium campestre Schreb.’, ’дзікая лясная канюшына Medicago sativa’, ’поле, дзе расла люцэрна’ (віц., Кіс.; маладз., Яшк.). З дзяцеліна пад уплывам літ. medelis ’лясок’. Сувязь з літ. словам дапускае Непакупны (Baltistica, 8 (1), 101–102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́рыць ’бадзяцца’ (Бяльк.). Разам з ны́рыць ’тс’ (Бяльк.) да *ner‑/nor‑/nar‑, што адлюстроўваюць аблаўтныя адносіны прасл. *noriti, роднаснага літ. nérti ’знікаць, ныраць, уцякаць у нару, у лес, у поле’, параўн. шны́рыць і шна́рыць ’шастаць, шукаць’, гл. нара́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
відне́ць, ‑ее; незак.
1. безас. Світаць; святлець. На ўсходзе ўжо віднела. □ [Тодар:] — А цяпер мне ўжо і на дамоўку пара, скора віднець пачне. Кулакоўскі.
2. Віднецца, станавіцца відным, бачным. Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцяў сець. Багдановіч. А там далей доўгі шнур віднее з жытцом. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Агаліцца, страціць покрыва. Агалела поле. Знята Збажына з яго даўно. Колас.
2. перан. Тое, што і згалець (у 2 знач.). Там за аўсянымі снапамі — Ядзяць іх мухі з камарамі — Ляжыць і кошаніна й віка — Не агалеў яшчэ Хадыка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́следны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для правядзення доследаў. Доследная сельскагаспадарчая станцыя. Доследнае поле. □ Усе дваццаць гектараў школьнай зямлі былі разбіты на маленькія доследныя ўчасткі. Пальчэўскі. // Зроблены з доследнымі мэтамі. Доследны узор машыны. Доследная партыя самазвалаў. Доследныя расліны.
2. Заснаваны на доследах, эксперыментах. Вывучэнне доследным шляхам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іржы́шча і ржы́шча, ‑а, н.
1. Астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі. Яна скалола ў кроў Іржышчам жорсткім босенькія ногі. З. Астапенка. Заворвалася ржышча, якое не паспела яшчэ падсохнуць. Нікановіч.
2. Зжатае поле. Паабапал шашы.. цягнуліся .. палі: іржышча з невялікімі сціртамі, пасохлая.. кукуруза. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)