Інтарэ́с ’увага, цікавасць да каго-, чаго-н.’, ’імкненні, мэты; патрэбы’, ’карысць, сэнс’ (ТСБМ, Касп.), интэре́съ ’справа, патрэба’ (Нас.), інтэ́рас ’справа, дзелавая патрэба’, ’занятак гандлем; крама’ (ТСБМ), ’выгадная справа’ (Шат.), ’зацікаўленасць’ (Касп.). Ст.-бел. интересъ ’карысць, здзелка’ (1568 г.) запазычана з польск. interes; интересоватисе ’займацца фінансавай справай, старацца’ (1686 г.) < польск. interesować się (Булыка, Лекс. запазыч., 80, 81). Польск. interes ’інтарэс, зацікаўленасць’, ’справа’, ’гандлёвая справа’, ’карысць’ праз ням. Interesse узыходзіць да с.-лац. interesse ’мець важнае значэнне’, ’прымаць удзел’ (субстантыў ужываўся як юрыдычны тэрмін, адкуль значэнне ’выгада, карысць’), гл. Слаўскі, 1, 464. У рускую мову слова трапіла ў Пятроўскую эпоху праз польскую ці нямецкую з першапачатковым значэннем ’выгада, справа, карысць’ (Шанскі, 2, I, 97–98; Фасмер, 2, 136); значэнне ’ўвага, зацікаўленасць; займальнасць’ (1777 г.) пад уплывам франц. intérêt (Біржакова, Очерки, 261, 364). Бел. інтэ́рас паказвае на польскую крыніцу (параўн. семантыку, націск). Форма інтарэ́с замацавалася пад уплывам рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́шыкацца ’патроху высыпацца’ (Касп.); ’зрабіцца пустым’ (Грыг.). Гл. шыкаць. Прыклад з Грыгаровіча «…вышыкалісь ракі…» паказвае, відавочна, і на значэнне ’шаптацца, скончыць шаптацца > задыхнуцца, заснуць (аб раках)’; параўн. рус. перешепта́ться, укр. ви́шептатися ’перастаць шавяліцца, задыхнуцца (аб раках)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гатава́льня ’гатавальня’ (БРС). Укр. готова́льня. Запазычанне з рус. готова́льня ’тс’, якое ўзята з польск. мовы (спачатку мела значэнне ’туалет з рознымі прадметамі’). Польск. gotowalnia пранікла ў рус. мову ў XV ст. Падрабязна Шанскі, 1, Г, 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надае́сць ’надакучыць’ (ТСБМ, Бяльк., Пятк), надае́сці ’тс’ (Сл. ПЗБ), надое́сці ’тс’ (ТС), рус. надое́сть ’тс’. Паводле Фасмера (3, 38), да есть (гл. есці) з развіццём семантыкі, як у прыесціся, пра што сведчыць значэнне славац. dojedať ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасцёл, посцёл ’подсціл’, ’ніжні слой саломы на страсе’ (ТС). Да слаць ’пакрываць паверхню чым-н.’ (гл.). Прэфікс па- (< прасл. po‑) мае значэнне шматразовай дзеі, якая адбываецца на працягу доўгага часу. Суфікс ‑ёл з’яўляецца працягам прасл. ‑ьlъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́ма ’бацькаўшчына; месца нараджэння’ (ТСБМ), ’сям’я, радня’ (Стан.), ’айчына’ (Сцяшк.). Ад род1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ім‑а, які мае значэнне прыналежнасці да чаго-небудзь, параўн. бел. пабраці́м, серб.-харв. rodim ’сваяк’ (Скок, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распо́рак ’разрэз, выраз у адзенні’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), распо́рка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. rozporek ’разрэз у адзенні’, славен. razporek ’тс’. Да пароць (гл.). Для славенскага слова Сной₂ (606) рэканструюе першаснае значэнне — ’месца, дзе адзенне распоратае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́рыч ’інструмент накшталт цыркуля, якім вырэзваюцца дны (у бандарстве)’ (Серб.). Да зато́рыч ’тс’ (гл., значэнне пададзена недакладна, пра што сведчыць суфікс nomina instrumenti ‑ыч) у выніку дыферэнцыяцыі прыставак раз‑/рас‑ і за‑, параўн. запрагаць і распрагаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тапа́ч, топа́ч ’той, які тоне’: е дуб топач (ТС). Рэдкае ўтварэнне з суф. ‑ач (прыдае значэнне выніку дзеяння, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 32) ад тапіць1, параўн. топля́к ’патанулая калода’, то́пленікі ’затанулыя ў вадзе лесаматэрыялы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёкаць ’ёкаць’ (БРС, ТСБМ), ’ікаць’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц.), рус. ёкать (у розных значэннях). Гукапераймальнае (рус. ёк‑ёк). Відавочна, не звязана з ікаць (гл.). Апошняе, магчыма, кантамінавалася з ёкаць (параўн. асноўнае значэнне бел. ёкаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)