Капы́та, капыт ’капыты’, укр. копито, рус. копыто, чэш. kopyto, славац. kopyto, польск. kopyto, в.-луж. kopyto, н.-луж. kopyto, балг. копито, серб.-харв. ко̀пито, славен. kapíto. Існуюць дзве версіі паходжання гэтага праславянскага слова. Першая: ад капаць (параўн. kopać ’капаць і біць нагой, капытам’, ст.-рус. копысати ’выкідваць зямлю капытамі’ (Бернекер, 565; Фасмер, 2, 320). Шпэхт (Der Ursprung, 85) параўноўвае прасл. kopyto і ст.-інд. śapháh, ст.-іран. safa ’капыт’, ст.-ісл. hófr, ст.-в.-ням. huof ’тс’. У абедзвюх версіях нявытлумачанай застаецца суфіксацыя ‑yto, якая не характэрна для славянскай моўнай глебы (вакалізм ‑y‑ даволі рэдка сустракаецца ў фарманце ‑to (SP, 11, 40). Уражвае адсутнасць паралелей у балтыйскіх мовах. Польск. kopać і ст.-рус. копысати маглі атрымаць другаснае значэнне над уплывам kopyto. Можна, аднак, звесці дзве версіі да адной, калі звярнуць увагу на індаеўрапейскія паралелі да прасл. kopati; ст.-грэч. σκάπτω ’капа́ю’, σκάπετος, κάπετος ’капанне’ (і.-е. *(s)k̑ap). Тады ў нашым выпадку можна рэканструяваць пачатковае і.-е. *(s)k̑ з падвойнай рэфлексацыяй у мовах satəm: *(s)k і (Мартынаў, Слав. аккам., 154).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́нія ’вузкая палоска, уяўная рыса, якая злучае дзве кропкі паверхні’, ’граніца, край, абрыс, контур’, ’доўгі рад прадметаў або з’яў’, ’прасека ў лесе’ (ТСБМ, Сцяшк.; карэліц., З нар. сл.; в.-дзвін., брасл., Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’прасека’ (чэрв., баранав., Сл. паўн.-зах.), лі́нія ’чыгунка’ (драг., З нар. сл.), лі́ня ’тс’ (Сцяшк.). Ст.-бел. линия, линея (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. linija, якое з лац. līnia, часцей linea ’льняны шнур’ < lineus ’льняны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 40; Слаўскі, 4, 265).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашу́лка ’ахапак чаго-небудзь (акрамя сена), які бяруць пад паху’ (навагр., Нар. сл.), ’ношка’ (іўеў., маладз., Сл. ПЗБ), нашу́лкі ’насілкі; дзве жэрдкі, на якіх пераносяць сена’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). ГТамянш. да ноша ’груз, вязка, якія нясуць на сабе ці з сабой’, ношы ’насілкі’ (гл.); у < о пад націскам, відаць, адлюстроўвае закрытае або дыфтангічнае вымаўленне галоснага, характэрнае для названага арэала, гл. Нарысы па бел. дыял., 37 і інш. Параўн. нашоука, нашоукі, нашолкі ’ношка’ (навагр., іўеў., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысце́нь ‘вялікая ручайка пражы ў дзве або ў тры ніткі’ (арш., Бяльк.), ‘клубок нітак’ (віц., круп., Трух.). Утворана ад трысці́ць (гл.) пад уплывам лексемы прасце́нь1 ‘мера палатна ў даўжыню’ (гл.), якое з пра- < літ. priẽ ‘каля, ля, побач з, пад’ і сцень < сцяна́ (гл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад прасце́нь ‘адно верацяно’, ‘верацяно, зматанае з двух верацёнаў’, што звязана з тэхналогіяй снавання на сценах хаты. Параўн. про́сцень ‘тс’, якое Трубачоў (Ремесл. терм., 101) выводзіць ад просты, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

похо́жий падо́бны (да каго, чаго, на каго, што);

э́то похо́же на то, что… гэ́та падо́бна на то́е, што…;

э́то ни на что не похо́же гэ́та ніку́ды не ва́рта;

похо́жий, как две ка́пли воды́ падо́бны, як дзве кро́плі вады́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нарожны ’вуглавы, навугольны, краевугольны’ (Нас., Гарэц.), ст.-бел. нарожный ’тс’ (1508 г.); сюды ж нарожнікдзве сцяны хлява, зрубленыя ў вугал’ (Юрч.), ’падстрэшак’ (Ян.), ’рог страхі’ (Гарэц., Др.), ’кут у гумне каля варотаў’ (Бяльк.), ’наканечнік у драўляных вілах’ (Нас.), нару͡ожнік ’вяроўка на рагах валоў’ (Бесар.), ст.-бел. нарожникъ ’першы капец, ад якога пачыналася вымярэнне ўгоддзяў’ (Гарб.). Да рог ’рог, вугал’; меркаванне пра запазычанне ст.-бел. нарожный ’вуглавы’ са ст.-польск. narożny (Булыка, Лекс. запазыч.), улічваючы геаграфію і семантыку слоў, не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́жня ’зжатае хлебнае поле’, ’сенажаць’ (ТСБМ, Янк. Мат., Некр., Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал., Выг., Сцяшк. Сл., ТС, Бяльк.), ’іржэўнік — салома, скошаная на іржышчы’ (ТС), по́жань, по́жня, по́жанька ’невялікі лужок сярод ворыва’ (Касп.), по́жынька ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), Укр. пижня ’сенажаць’, рус. по́жня. Бязлай (Eseji, 140) далучае сюды тапонімы харв. Požanj, Požnja, што дазваляе рэканструяваць на славянскай тэрыторыі дзве арэальныя сельскагаспадарчыя падсістэмы: *požьnь*senožętь і *pokosъ*sěnokosъ. Аддзеяслоўны наз. ад формы 1 ас. *žьnǫ, žęti ’жну, жаць’, гл. жаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мірга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Тое, што і маргаць (у 1, 2 знач.). [Маці] стаяла сярод хаты з падарункам і часта-часта міргала вачыма. Скрыпка. Касірка міргае дзяўчынцы з раздачы [у сталовай], каб падышла да стала. Мыслівец.

2. перан. Мігаць, мігцець. Навокал было цёмна, толькі паасобныя агеньчыкі хат міргалі на ўзгорку. Броўка. Дзве вісячыя лямпы задыхаліся .. ад сціснутага паветра, міргалі і капцілі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Правесці злёгку далонню па чым‑н. Настаўнік палажыў руку на .. галоўку [дзяўчынкі], пагладзіў валасы. Колас. Мікуць дакрануўся рукою да халоднага металу, пагладзіў лапчастае шырокае кола. Чорны.

2. Пры дапамозе прэса зрабіць гладкім, роўным; адпрасаваць. Пагладзіць сукенку. Пагладзіць касцюм.

3. Выгладзіць, перагладзіць усё, многае. Пагладзіць усю бялізну.

4. і без дап. Гладзіць некаторы час. Пагладзіць дзве гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́чыва, ‑а, н.

1. зб. Печаныя вырабы з мукі. Выняць печыва з печы. □ Служыцелі з падносамі.. частуюць гледачоў чаем з мятай і розным салодкім печывам з міндалем, мятай і фінікамі. В. Вольскі.

2. Абл. Адзін замес, адна выпечка хлеба. Гаспадыня дастала з печы чыгун цёплай вады, паставіла на ўслон дзве дзяжы, і ўчыніла з тае мукі.. два печывы хлеба. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)