Скілу́ндзі ‘скручаны здор у форме рулета’ (ігн., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. дыял. skelúndzis, літар. skilándis ‘страўнік, напханы мясам’ (там жа), запазычана ў старабеларускую мову з літоўскай (1506 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119); меркаванні пра польскае пасрэдніцтва (Анікін, Опыт, 280) цяжка давесці. Гл. таксама шкілундзя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлу́шча, ст.-бел. тлуща ’натоўп’ (XV ст., Ст.-бел. лексікон, КГС). Запазычана са ст.-польск. tłuszcza ’тлум, галыцьба, зброд’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38), абстрактны назоўнік, што ўзыходзіць да прасл. *tl̥šča (< *tl̥st‑ja) ад *tl̥stъ ’набрынялы, маючы вялікі аб’ём, тоўсты’ (Борысь, 636), параўн. тоўшча, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурмі́стр (гіст.). Рус. бурми́стр, укр. бурмис́тер. У значэнні ’стараста’ запазычанне з польск. burmistrz, burgmistrz (< ням. Burgmister, Bürgermetster, гл. Брукнер, 50). Фасмер, 1, 246. У значэнні ’бургамістр’, магчыма, непасрэдна з с.-в.-ням. burmēster; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 246. Параўн. бургамі́стр. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́тар ’адна літара’ (КЭС, лаг.), лі́тара ’пісьмовы знак алфавіта’ (ТСБМ, Гарэц., Мал.), ст.-бел. литера, литэра ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. litera ’тс’ < лац. littera ’знак пісьма’, litterae ’ліст, кнігі, літаратура, навукі’ (Слаўскі, 4, 298; Кюнэ, 72; Красней, Бел. лекс., 90; Булыка, Запазыч., 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віка́рый ’намеснік архірэя ў праваслаўнай царкве ці епіскапа або прыходскага свяшчэнніка ў каталіцкай царкве’ (БРС, КТС). Запазычана з царкоўнага с.-вяк.-лац. vicārius ’намеснік’ < лац. vicis ’змена’ (Праабражэнскі, 1, 83; Фасмер, 1, 314; Брукнер, 621; Махэк₂, 689; Скок, 3, 592) ці з польск. wikary (Булыка, Запазыч., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гмах ’вялікі будынак’ (БРС). Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове. Параўн. кгмахъ, гмахъ, дмахъ (з XVI ст.) ’будынак, пакой’ (гл. Булыка, Запазыч.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. gmach ’вялікі будынак’, таксама ’кватэра’ (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням. gemach). Гл. Слаўскі, 1, 297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грунт1 ’грунт’ (БРС). Ст.-бел. кгрунтъ, грунтъ ’грунт, зямля, аснова, зямельная ўласнасць’ (Булыка, Запазыч., 152). Рус. грунт, укр. грунт. Запазычанне з польск. grunt ’тс’ < ням. Grund. Гл. Фасмер, 1, 464; Шанскі, 1, Г, 184.

Грунт2 ’галоўна, важна’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. grunt ’тс’ (< ням.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гісто́рыя ’гісторыя’. Ст.-бел., гистория, гисторея, гисторыя (< польск. historia < лац. historia < грэч. ἱστορία); гл. Булыка, Запазыч., 83. Аднак сучаснае бел. слова можа быць запазычаным і з рус. мовы (аб рус. исто́рия, гисто́рия гл. Фасмер, 1, 408; Фасмер, 2, 143). Але бел. гістары́чны, укр. істори́чний < польск. historyczny.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіяцы́нт ’назва кветкі гіяцынт’. Ст.-бел. гияцынтъ, гиацинтъ ’тс’; запазычанне праз польск. hiacynt з лац. hyacinthus (а гэта з грэч.). Гл. Булыка, Запазыч., 83. Але для сучаснага бел. гіяцы́нт можна лічыць крыніцай і рус. гиаци́нт (аб якім меркаванні ў Фасмера, 1, 404; падрабязна Шанскі, 1, Г, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзірва́н ’неапрацаванае, зарослае травой поле’ (БРС, Сцяшк.). Старое запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. dirvónas (да dirvà; аб этымалогіі літ. слоў гл. Фрэнкель, 1, 97). Ужо ў ст.-бел. мове сустракаюцца формы дирванъ, дырванъ у значэнні ’аблога’ (формы гэтыя вядомы з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)