несмяро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які жыве, існуе вечна; бессмяротны. — Як я хачу парой падкрасціся, сарваць з усёй зямлі заслону і ўбачыць, пачуць усё. Палажыць руку на пульсе жыцця, заслухацца ў яго біцці — творчым, несмяротным... Брыль. Камуністы — гэта людзі грознай сілы. Пакаленне несмяротнае байцоў. Куляшоў.

2. Які застаецца навечна ў памяці людзей. Несмяротны подзвіг. Несмяротная слава. □ Быў калісьці на свеце Сцэвола-герой. За айчыну — руку ён паклаў на агонь. Як узор несмяротнай адвагі такой у сталеццях праслаўлена імя яго... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куро́дым і курады́м, ‑у, м.

Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя. Дол на грудку штогод засеян шышкамі. Іх хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам. Навуменка. Ён мог сказаць, якім агнём гарыць дрэва: сіняватым — алешына, спачатку чырвоным з курадымам, а потым медным — бяроза, светлым і лёгкім — елка. Карпаў. // Асадак ад дыму; копаць, сажа. Агонь наш ужо нават не дыміўся. Пасярэдзіне вуголля стаяла чорная ад куродыму каструля. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Вельмі цвёрды камень, які выкарыстоўваюць для выкрэсвання агню; крэмень. [Сымон] па скалцы крэсівам чок! чок! і іскру ў губцы раздзімае. Колас. У часе свайго дзяцінства я бадай што не бачыў, каб хто распальваў агонь запалкамі. Усе мелі пры сабе скалку, крэмень, крэсіва і цэру. Дубоўка.

2. Тлушчавая кропля на вадзе, у страве. На паверхні [малака] — жоўтыя скалкі, як маленькія сонцы. Ермаловіч. А тлустая ж.. [капуста], з баранінай. Скалкі плаваюць наверсе. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спапялі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Спаліць датла, ператварыць у попел. Хадзіў агонь на двор з двара, Жалобна ветры вылі. Славуты домік песняра Фашысты спапялілі. А. Александровіч. Усё пярун тут спапяліў. Тут балявала смерць па-царску. Дайнека. / у перан. ужыв. Вочы .. [Сёмкі] гатовы, здаецца, спапяліць усё перад сабой. Лынькоў.

2. перан. Растраціць у барацьбе з чым‑н. (жыццё, сілы і пад.). А ці не надта замнога для лёсу аднаго пакалення каханняў, надзей, запаветных імкненняў спапяліў ваенны пажар? Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страшы́дла, ‑а, н.

Разм.

1. Той, хто (або тое, што) мае страшны выгляд; страхоцце. З вады паказалася нейкае вусатае страшыдла, чорнае-чорнае. Юрэвіч. Сталёвае страшыдла развярнулася і, сеючы навокал сябе кулямёты агонь, рухалася па-над дарогай. М. Ткачоў. // Чучала, пудзіла. [Ліканор] павесіў рукі і стаяў нязграбна, як страшыдла, што курэй пужае з аўса. Бядуля.

2. перан. Той, хто (або тое, што) выклікае страх. Але ноч была ціхая. Думалася, што страшыдла вайны заснула недзе, стомлена прыпаўшы да зямлі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́шна, безас. у знач. вык.

Абл.

1. Ціха, зацішна. Лёгка і сцішна было ісці пад ценем разгалістых сосен, якія галінамі навісалі над дарогай. Пестрак. Потым нехта штосьці гаварыў, тады жалезныя рыдлёўкі то сцішна ўразаліся ў сырую зямлю, то прарэзліва скрыгаталі, трапляючы на каменне... Марціновіч.

2. Жудасна, страшна. Страшна, сцішна хлопцу стала; Увесь тросся ён, дрыжаў. Колас. // Сумна, нудна. Паслухаеш — і сэрцу сцішна: мы не сустрэнем больш таго, хто Беларусь, як песню, ўзвышаў і ў сэрца кінуў нам агонь. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уры́вак, урыўка, м.

Тое, што з’яўляецца часткай чаго‑н. цэлага. Добра памятае.. [Васілёк] толькі дым, агонь, крыкі, плач, страляніну, грукат і ўрыўкі некаторых падзей. Маўр. Непрыкметна для самога сябе Аляксей пачаў у думках то спрачацца, то згаджацца з кім-небудзь з калгаснікаў. Паплылі разрозненыя ўрыўкі сённяшняга сходу. Пальчэўскі. // Невялікая частка якога‑н. тэксту, твора і пад. Зборы ператварылася ў нешта накшталт літаратурных вечароў: чыталі вершы, урыўкі з кніг. Шамякін. У Пятай сімфоніі [Р. Пукста] ўрыўкі з розных тэм аб’яднаны. Дубкова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. прыпек, ‑пякла, ‑пякло; заг. прыпячы; зак.

1. каго-што. Разм. Пратрымаўшы доўгі час на агні, на жары, падпаліць. Прыпячы пірагі. // Трохі, злёгку спячы; апячы. Прыпячы руку правам. □ А запалка дагарэла і — чуць не прыпякла пальцаў — стухла. Баранавых.

2. каго-што і без дап. Моцна прыгрэць (пра сонца). На другі дзень, калі шчодра прыпякло гарачае веснавое сонейка, расада раптам пачала вянуць... Якімовіч. // безас. Пра адчуванне моцнай гарачыні. Наступаў Кірыла так напорыста і рашуча, што ледзь не ўлез у агонь — наблізіўся да кастра так блізка, што яму прыпякло калена. Шамякін. У Каляды тлела гімнасцёрка, але ён не заўважаў гэтага, вёў агонь, аж пакуль добра не прыпякло. Гурскі. // перан.; безас. Прыйсціся цяжка, крута. Чаго ж.. [Томчак] даў цягу адтуль у Польшчу? Відаць, прыпякло. Бажко. — На тваім месцы і я каго-небудзь супакойваў бы. А калі самому прыпякло... Асіпенка.

3. што. Прыкласці што‑н., змазаць чым‑н. едкім, пякучым (для лячэння, дэзінфенкцыі); прыпаліць. Прыпячы парэз ёдам.

4. што і чаго. Разм. Спячы дадаткова, у дадатак да ўжо спечанага. Прыпячы хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскла́сці 1, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; зак., што.

1. Пакласці асобна адно ад другога, размясціць па розных месцах. Раскласці яблыкі па кішэнях. □ [Балерын] сам расклаў яешню на тры мелкія талеркі, накроіў хлеба. Якімовіч. [Віктар і Мірон].. расклалі на сонцы і ўсю іншую маёмасць, асабліва запалкі. Маўр. // Пакласці ў пэўным парадку. Раскласці пасьянс. Раскласці бібліяграфічныя карткі па алфавіту.

2. Разгарнуўшы, расправіўшы, палажыць на што‑н. Раскласці падручнік. Раскласці карту. // Разгарнуць што‑н. складное, раскладное. Раскласці крэсла. □ Планшэтку можна было раскласці, як сшытак, а потым скласці назад і зашпіліць на раменьчык. Кудравец.

3. Склаўшы гаручы матэрыял, запаліць; развесці (агонь). Назбіраўшы яшчэ сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь. Лынькоў. Любіць яшчэ пісьменнік вечарамі раскласці на двары вогнішча, прысесці ля яго пакурыць... С. Александровіч.

4. Размеркаваць паміж кім‑, чым‑н. Пачалося з таго, што ўстаўныя граматы прывезлі ў Браніборшчыну. Перавялі ў грошы аброк, расклалі ўстаўную суму на ўсе двары, палічылі, колькі пойдзе на кожную наступную дзесяціну зямлі. Караткевіч.

раскла́сці 2, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; зак., што.

Раздзяліць на састаўныя часткі, элементы. Раскласці ваду на кісларод і вадарод. Раскласці вокіс ртуці. Раскласці лік на множнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуры́шка ’парэчка’ (Адм.): заружавеўшыся, маўляў, пурышкі на ясным сонцы (Лёсік) сюды ж, магчыма, і рус. пуры́ш ’індык’. Відаць, узыходзіць да *pyriti/*puriti ’смажыць, пячы’, параўн. серб.-харв. пу̏рити ’падсмажваць’, укр. пи́рити ’чырванець ад гневу’, славен. piriti se ’чырванець (ад злосці)’, польск. zapyrzyć się ’зачырванецца’, в.-луж. pyrić ’паліць’, што да *pyrьагонь’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 202–203); інакш адносна рускага слова Фасмер, 3, 410 (< рус. пы́рить ’тапырыць пер’е’). Паводле Трубачова (Зб. памяці Талстога, 1, 309), зыходнае *puriti з першапачатковым значэннем ’пячы, грэць’ захавалася толькі ў прыставачных утварэннях, куды адносяцца рус. дыял. опу́ри́ть ’абдаць мачой’ і пад. Параўн., аднак, рус. дыял. пу́рить ’мачыцца’ і папярэдняе слова. Не выключана, што з’яўляецца адаптаваным паланізмам, параўн. польск. porzeczki ’парэчкі’ (Арашонкава–Чабатар, Адм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)