ко́рпанне і карпа́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. корпаць, карпаць і корпацца, карпацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыябіяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае дзеянне на жывыя арганізмы нізкіх і звышнізкіх тэмператур.

[Ад грэч. krýos — холад, мароз і слова біялогія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куга́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кугакаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Кугаканне савы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куда́хтанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кудахтаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Кудахтанне курэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пражыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пражываць (у 2 знач.) — пражыць (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прако́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. пракопваць — пракапаць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прако́рм, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пракормліваць — пракарміць (у 1 знач.) і пракормлівацца — пракарміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамы́ўка, ‑і, ДМ ‑мыўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прамываць — прамыць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пранікне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пранікаць — пранікнуць.

2. Тое, што і пранікнёнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. прапарваць — прапарыць (у 1 знач.).