Нат (наʼт) ’нават’ (Гарэц., ТСБМ, ТС). Скарочана ад на́ват (гл.), што ў сваю чаргу з польск. nawet (< na wet ’напаследак’, ад сярэдневяковага ням. wet, сучаснага Wette ’заклад, пары’), не раней XVII ст., параўн. у Бярынды: Ла́комый на веты на канфекты (’на дэсерт’). Паводле Карскага (1, 337), праз стадыі наэ́тна́ат, зафіксаваныя ў Федароўскага. З бел. нат > літ. net ’тс’, збліжанае народнаэтымалагічна з формамі з адмоўем ne‑, гл. Трубачоў, Зб. Курыловічу, 334.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пачу́гаць, кам. почу́гаты ’памазаць’ (Жыв. нар. сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і чу́гаць, генетычна роднаснага да ўкр. човгати(ся) ’шоргаць’, ’плесціся, цягнуцца’, польск. czołgać się ’паўзці’, каш. ćałgac sąy славен. солкае ’тс’, прасл. čblgati () ’паўзці, рухацца, як плазуны’, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. klägoti ’ісці цяжка апранутым’, англасакс. hylc ’паварот’, с.-ірл. celg ’хітрасць’, ’здрада’ < і.-е. *kelg‑ ’віцца’, ’паварот’ (SP, 2, 219; Трубачоў, Эт. сл., 4, 141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераза́ць ’сцёбаць, хвастаць’ (Нас.), піраза́ць ’біць’ (Рамз.), пірязну́ць ’выцяць, лупянуць’ (Юрч. СНЛ), смал. переза́ть ’хвастаць, сцябаць’, драг. спараза́тэ ’выцяць дубцом, завязкай фартуха’, укр. переза́ти ’падперазаць’ і, магчыма, серб.-харв. запре́зати ’запрэгчы’. З прасл. *perzati, утворанага з наз. *perzь ці прыназоўніка perz. Бел.-укр.-серб.-харв. ізалекса, утвораная, магчыма, пры ад’ідэацыі прасл. *(ob)pojasati (параўн. укр. опасувати(ся) ад запазычанай з польск. мовы асновы ‑пас‑ (Трубачоў, Проспект, 71–72). Гл. таксама апераза́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́музам ’агулам’ (БРС). Рус. дыял. га́музом, укр. га́музом. Паводле Фасмера (1, 391), адносіцца да дзеяслова гомза́ть ’кішэць’ < *gъmъz‑. Трубачоў (Эт. сл., 7, 195) пад *gъmъz‑ разглядае многа славянскіх лексем, у тым ліку рус. гомоз ’мноства’, го́мозом ’усе разам’, га́маз ’маса, мноства’, га́мазам ’разам, агулам’, укр. га́муз ’мякаць; бацвінне (ад буракоў, лісты капусты)’, га́музом ’агулам’, бел. га́музам ’тс’, гаму́з ’шум’. Што гэта слова адносіцца іменна да групы *gъmъz‑, можна не сумнявацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Губа́ ’губа’ (БРС, Сцяшк.). Прасл. *gǫba. Трубачоў (Эт. сл., 7, 79) лічыць, што значэнні ’грыб’ і ’губа’ звязаны па паходжанню, і ’губа’ выводзіцца з ’грыба’. Звычайна слав. *gǫba параўноўваюць з літ. gum̃bas ’гуз, жаўлак, нарасць’, лат. gum̃ba. Фасмер (1, 468) лічыць, што ёсць два розныя словы (’губа’ і ’грыб’), але не выключае магчымасці аднолькавага іх паходжання.

Гу́ба ’губа, трутнік, трут’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Таго ж паходжання, што і губа́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́рба ’гурба’ (БРС, Касп., Шат., Сцяшк., Яшкін). Трубачоў (Эт. сл., 7, 179–180) бел. гу́рба ’гурба’ параўноўвае з укр. гурба ’гурт’, рус. гурба ’гурт’, гурьба ’тс’ і мяркуе, што гэта аддзеяслоўнае ўтварэнне (ад дзеяслова *guriti), аднак семантыка гэтага дзеяслова не вельмі ясная. Параўн. тлумачэнне гурьба ў Фасмера, 1, 476–477. Паходжанне слова застаецца няясным. Ст.-бел. гурба ’гурт’, паводле Булыкі (Запазыч., 86), запазычана з польск. hurba, hurma < с.-в.-ням.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дазо́рца ’дазорац’ (БРС). Параўн. укр. дозо́рця, дозо́рець. Слова дозорца ’стораж, наглядчык’ сустракаецца ўжо ў ст.-бел. помніках XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Слова ўзята з польск. dozorca ’тс’ (з тыповай зах.-слав. суфіксацыяй). Адносна бел. дазо́рац, укр. дозо́рець можна меркаваць, што гэта таксама паланізмы, але з замененай суфіксацыяй (з прыстасаваннем яе да ўсх.-слав. тыпу). Трубачоў (Эт. сл., 5, 90) лічыць, што бел. слова дазо́рац, укр. дозо́рець < прасл. *dozorьcь. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Да́ўні, даўно́ (БРС). Рус. да́вний, укр. да́вній, польск. dawny, чэш. dávný, dávní, серб.-харв. да́ван, ст.-слав. давьнъ. Прасл. *davьnъ ’даўні’ утварэнне ад асновы *davě ’нядаўна; сёння раніцай; раней; даўно’ і г. д. (гл. у Трубачова, Эт. сл., 4, 198). Параўн. ст.-інд. dáviya‑ ’далей’, лац. dū‑r‑are ’вытрымліваць, працягвацца’, грэч. δηρόν ’доўга’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 480–481; Бернекер, 1, 181; Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрын ’кій’ (Сцяшк.), ’кіёк, дручок’ (Сцяц.), ’палка’ (Сл. паўн.-зах.). У слоўніку Трубачова (Эт. сл., 5, 145) бел. слова адсутнічае. Параўн. рус. дыял. дрын, укр. дыял. дрін ’тс’. Паводле Трубачова, там жа (у Фасмера, Бернекера гэтых слоў няма), магчыма, да і.-е. *drūno‑ (ад і.-е. *dru‑ ’дрэва’); параўн. ст.-інд. druṇa‑ ’лук (зброя)’, перс. durūna ’дуга, вясёлка; лук’; першапачатковае значэнне ’драўляны’ (гл. яшчэ Трубачоў, ВЯ, 1975, № 1, 135). Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуць ’дуць, дзьмуць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус. дуть, чэш. douti, славен. dúti, балг. ду́я се і г. д. Прасл. *duti ’дуць і да т. п.’ Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 166. І.‑е. *dheu̯‑: *dhou̯‑ (параўн. ст.-інд. dhūyáte ’трасецца’, літ. dujà ’туман, пар’ і г. д.). Лічыцца, што ў слав. мовах змешваліся формы *duti і *dǫti. Гл. Фасмер, 1, 555–556; Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)