старэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Станавіцца старым або больш старым. Аміля ж пасля гэтых другіх родаў пачала хварэць і шпарка старэць. Чорны. Матруна да дзяцей у горад паехала. Хату прадае, а купцоў не знаходзіцца. Так і старэе хата. Паўлаў.

2. Станавіцца ўстарэлым. Лепшае з тае творчае спадчыны, якую пакінуў Андрэй Александровіч, не старэе. Звонак.

3. Спец. Мяняць свае ўласцівасці пад уздзеяннем розных фізіка-хімічных умоў. Гума старэе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца, станавіцца хмурным, воблачным. Чэзлі цьмяныя фарбы захаду на спадах гор, хмурнела далеч. Надыходзіла ноч. Самуйлёнак. Неба хмурнела. Зоркі пагаслі. Няхай.

2. перан. Станавіцца хмурным, панурым. Дзяўчына ўсё больш і больш хмурнела і гатова была заплакаць. Дамашэвіч. Калі [Іра] павітаецца, не глянуўшы мне ў вочы, я хмурнею і цэлы дзень думаю, што яна за нешта гневаецца на мяне. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лілаве́ць, ‑ее; незак.

1. Вылучацца сваім ліловым колерам, віднецца (аб чым‑н. ліловым). Толькі над самым гарызонтам, там, дзе нядаўна схавалася сонца, лілавела даўгаватая хмарка. Карпаў.

2. Станавіцца ліловым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́нчыць1станавіцца на калені’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Гарэц., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах., ТС) < польск. klęczyć.

Кле́нчыць2 ’настойліва прасіць, канькаць’ (ТСБМ, Касп.). Гл. кленчыць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

макрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца мокрым, вільготным. Дождж усё капаў і капаў рэдкімі кроплямі, ад якіх макрэў твар. Быкаў. Пад нагамі ў двары макрэла жоўтае лісце з яблыні. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубка́, прысл. (звычайна са словамі «стаць», «станавіцца»).

На заднія ногі, вертыкальна. Коні фыркалі, дымілі ноздрамі.. Некаторыя падымаліся дубка. Бядуля. // перан. Насуперак, наперакор. — Я накрычаў на.. [Стасю]. Яна дубка супраць мяне! Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульхне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца пульхным, пульхнейшым, пухлым. У шырокай печы ля парога весела гарэлі дровы, клекаталі.. чыгуны і ўвачавідкі пульхнеў на патэльні жоўты, як паўдзённае сонца, блін. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яршы́цца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; незак.

1. Натапырвацца, нахохлівацца (пра птушак). У густым голлі ігрушы яршыліся вераб’і. Даніленка.

2. перан. Станавіцца яршыстым, задзірлівым. — Не яршыся.. Панадзішся піць — святаў не заўважыш. Калодзежны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца лёдам.

Вада ледзянее.

2. Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць.

Пальцы ледзянеюць.

3. перан. Нямець, заміраць ад жаху.

Сэрца ледзянее.

|| зак. зледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і заледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е

|| наз. зледзяне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тупі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., ту́піцца; незак.

Станавіцца тупым (у 1 знач.), тупейшым.

Сякера тупіцца.

|| зак. затупі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зату́піцца, вы́тупіцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., вы́тупіцца і ступі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., сту́піцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)