Акале́цьмоцна змерзнуць, памерці’ (БРС, Янк. Мат., Гарэц., Касп.), акалелы. Гл. калець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцы́знуцьмоцна змерзнуць’ (Растарг.). Відаць, да зызнуць (гл.) з распадабненнем пачатковых зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натрэ́сці сов., в разн. знач. натрясти́;

н. я́блыкаў — натрясти́ я́блок;

н. кро́шак — натрясти́ кро́шек;

за даро́гу мяне́ мо́цна ~сла — за доро́гу меня́ си́льно натрясло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; незак.

1. каго-што. Моцна ахалоджваць; прымушалі, мерзнуць, зябнуць. Вада марозіла рукі так, што аж дубянелі кончыкі пальцаў. «Звязда». // Нішчыць холадам, марозам. Марозіць прусакоў.

2. што. Замарожваць што‑н., каб захаваць надалей. Марозіць яблыкі.

3. безас. Пра марозную, халодную пагоду. Хоць снегу ўжо не было, але марозіла моцна. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смярдзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Вылучаць смурод, дрэнна пахнуць. Моцна смярдзеў тлеючы торф. Машара. / у безас. ужыв. Моцна смярдзела сажай, пылам і яшчэ нечым нежылым і брыдкім. Быкаў. Ва ўсім доме смярдзела нечым кіслым і гнілым. Чарнышэвіч. // Быць насычаным чым‑н., прапахнуць чым‑н. Цемнаваты калідор смярдзеў дымам і якімсьці кіслым пахам. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпнаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гіпнозу, гіпнатызму. Гіпнатычны сон. // перан. Здольны моцна ўздзейнічаць на каго‑н. Гіпнатычная сіла музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недачува́нне, ‑я, н.

Дрэнны слых, глухаватасць. — Ну, дзед Ігнат, як страха падаецца? — яшчэ здалёк моцна крыкнула.. [Люба], ведаючы дзедаву бяду: недачуванне. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наздра́ты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі ноздрамі. Часам галава [каровы] прыпыніцца, у шыбу ўпрэцца вільготная наздратая пыса і зашуміць моцна, нюхнуўшы паветра. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адчуць страх, моцна спужацца; напалохацца. Напужацца сабакі. □ Сам камендант напужаўся не менш, чым яго ваякі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

Моцна злучыцца аднаму з другім, далучыцца адзін да другога пры дапамозе чаго‑н. Дэталі добра змацаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)