гісто́рыя ж., в разн. знач. исто́рия;

г. чалаве́цтва — исто́рия челове́чества;

законы ~рыі — зако́ны исто́рии;

вучы́ць ~рыю — учи́ть исто́рию;

г. белару́скай мо́вы — исто́рия белору́сского языка́;

сяме́йная г. — семе́йная исто́рия;

люблю́ слу́хаць ціка́выя ~рыі — люблю́ слу́шать интере́сные исто́рии;

г. хваро́бы — исто́рия боле́зни;

ве́чная г. — ве́чная исто́рия;

до́ўгая г. — дли́нная исто́рия;

тра́піць у ~рыю — попа́сть (вли́пнуть) в исто́рию;

увайсці́ ў ~рыю — войти́ в исто́рию;

вось дык г.! — вот так исто́рия!;

пра гэ́та г. маўчы́ць — об э́том исто́рия ума́лчивает;

павярну́ць ко́ла ~рыі наза́д — поверну́ть колесо́ исто́рии вспять

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зляце́ць сов.

1. (летя, опуститься) слете́ть; (о птицах — ещё) спорхну́ть;

2. (взлетев, покинуть какое-л. место) слете́ть, улете́ть;

ка́чкі адгэ́туль зусі́м ~це́ліу́тки отсю́да совсе́м слете́ли (улете́ли);

3. разг. (упасть сверху) слете́ть;

кні́жка ~це́ла з палі́цы — кни́га слете́ла с по́лки;

4. (сорваться со своего места, отделившись от чего-л.) слете́ть;

папе́ры ~це́лі са стала́ — бума́ги слете́ли со стола́;

ко́лае́ла — колесо́ слете́ло;

5. перен., прост. (лишиться должности) слете́ть;

6. (быстро спуститься) слете́ть;

хло́пец кулём ~це́ў з пе́чы — ма́льчик ку́барем слете́л с пе́чи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кол (род. кала́) м.

1. кол; (длинный — ещё) шест;

2. (для привязывания лодок, домашних животных) прико́л;

3. (школьное арго) кол, едини́ца ж.;

пасадзі́ць на к. — посади́ть на́ кол;

у віру́ на калу́ — у чёрта на кули́чках;

стаць кало́м у го́рле — стать коло́м в го́рле;

хоць к. на галаве́ чашы́ — хоть кол на голове́ теши́;

забі́ць асі́навы к. — вбить оси́новый кол;

кало́м яму́ зямля́ — коло́м ему́ земля́;

як саро́ка на калу́ — как соро́ка на колу́;

ні кала́ ні двара́погов. ни кола́ ни двора́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укруці́ць сов.

1. ввинти́ть, вверну́ть, вкрути́ть;

2. заку́тать, заверну́ть; уку́тать; (чем-л.) обмота́ть;

у. дзіця́ ў ко́ўдру — заку́тать ребёнка в одея́ло;

у. каўбасу́ ў папе́ру — заверну́ть колбасу́ в бума́гу;

у. галаву́ ручніко́м — обмота́ть го́лову полоте́нцем;

у. цюк вяро́ўкай — обмота́ть тюк верёвкой;

3. прикрути́ть, уба́вить;

у. кнот — прикрути́ть (уба́вить) фити́ль;

4. замота́ть;

не заўва́жыў, як ~ці́ў ле́йцы ў ко́ла — не заме́тил, как замота́л во́жжи в колесо́;

5. прост. (присвоить, не возвратить что-л.) замота́ть, зажи́лить;

у. мно́га гро́шай — зажи́лить мно́го де́нег

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Спец. Дзейнасць людзей, якая накіравана на пераўтварэнне матэрыяльнага свету і складае ўсеагульную аснову, рухаючую сілу развіцця чалавечага грамадства і пазнання.

2. Жыццё, рэчаіснасць як галіна прымянення і праверкі якіх‑н. вывадаў, палажэнняў. Прымяніць веды на практыцы. Рэалізаваць рацыяналізатарскія прапановы на практыцы.

3. Скарыстанне якіх‑н. ведаў, навыкаў на справе, сістэматычнае практыкаванне ў чым‑н. У адкрыты бой з белымі мы не хадзілі. Практыкі такой не мелі. Якімовіч. — Відаць, адразу з галавы, без практыкі, не выдумаеш [як зрабіць нож], — адказаў Мірон. Маўр. Рыбалоў вучыцца кожны дзень, кожны час. Для яго лепшая крыніца ведаў — практыка. Матрунёнак.

4. Скарыстанне і замацаванне тэарэтычных ведаў (студэнтаў, вучняў і інш.) на вытворчасці. Педагагічная практыка студэнтаў. □ Вучоба ў гэтым навучальным годзе скончылася. Цяпер іхні — ужо дзесяты — клас павінен быў праходзіць вытворчую практыку ў адным з зарэчных калгасаў. Даніленка.

5. Набыты вопыт, сукупнасць прыёмаў і навыкаў у якой‑н. галіне дзейнасці. Практыка выхавання дзяцей. Практыка работы выдавецтваў. □ Лабановіч ужо з практыкі ведае, што пакуль ёсць работа дзецям дома, пакуль не наступіць позняя восень, сабраць іх у школе [цяжка]. Колас. Народ умеў мысліць адцягнена, а мудрую жыццёвую практыку мог увасобіць у вобразы акаляючай яго прыроды. Саламевіч.

6. Уст. Дзейнасць урача або юрыста; кола гэтай дзейнасці, людзі, на якіх яна распаўсюджваецца. Урач з вялікай практыкай.

[Ад грэч. praktikos — дзейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́ма, ‑ы, ж.

1. Кола жыццёвых з’яў, падзей, якія складаюць змест твораў літаратуры, жывапісу, музыкі ці аснову навуковых даследаванняў, дакладаў і пад. Тэмы кандыдацкіх дысертацый. Тэма даклада. □ Я тэмы для вершаў старанна вывучваў, Пра шчасце людское я хітра выпытваў, Слухмянымі рыфмамі звонка выстукваў Пра гора і радасць, пра грозныя бітвы. Панчанка. // Прадмет даклада, лекцыі, гутаркі. Лапковы мыслі зблыталіся ў галаве, але сувязі з агульнаю тэмаю, на якую ўзяўся ён разважаць, не гублялі, а толькі пайшлі па іншай лініі. Колас. Вера Антонаўка, спрабуючы знайсці прычыну, заводзіла гаворку то на адну, то на другую тэму, але дарма — сын адмоўчваўся. Карпаў. // Тое, што з’яўляецца зместам навучальнага або кантрольнага задання. Потым [Вера Адамаўна] пачала нячутна хадзіць па класе і вольна, без усякага напружання ў голасе тлумачыць новую тэму па літаратуры. Ермаловіч.

2. Спец. Асноўны матыў якога‑н. музычнага твора або яго часткі, які звычайна служыць прадметам далейшага развіцця. [Чайкоўскі] на тэме гэтага танца [тарантэлы] пабудаваў фінал «Італьянскага капрычыо» для сімфанічнага аркестра. «Маладосць».

3. У мовазнаўства — а) аснова на тэматычны галосны, напрыклад: чыта- ў слове чытаю, крычы- ў слове крычыць; б) пры актуальным чляненні выказвання тая яго частка, якая змяшчае менш інфармацыі, выражае ўжо вядомае і служыць асновай для разгортвання паведамлення.

•••

Вольная тэма — не абмежаваная рамкамі праграмы, адвольная тэма (сачынення і пад.).

[Грэч. thema — галоўная думка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які займае недастатковую плошчу; такі, дзе мала вольнага месца. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Бядуля. // перан. Які гняце, удушлівы, затхлы. Свет стары грудзям быў цесен. Танк.

2. Малы па размеру (пра адзенне, абутак і пад.). Цесныя боты. □ Вядома, каму не люба прыгожа апранацца?! Да твару, да стану. Кожнаму хочацца насіць новае адзенне. Насіць такое, каб яно было па ўласнай мерцы, не цеснае, лёгкае, прыгожае. Грамовіч.

3. Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго. Мужыкі цесным кружком садзіліся каля Сцяпана. Колас. Для кожнага ў свеце прыходзіць той дзень, Калі з маладосцю на вернасць рукаюцца, За цесным сталом, дзе вяселле ідзе, Бацькі, і сябры, і сваты сустракаюцца. Прыходзька.

4. перан. Які ахоплівае, уключае ў сябе нямногіх; абмежаваны. Цеснае кола сяброў. □ Збірайцеся дружна сябрынаю цеснай, Спяем пра наркома, таварышы, песню. Глебка.

5. перан. Блізкі, непасрэдна звязаны з кім‑, чым‑н. Цесны кантакт. □ З гэтага дня завязалася наша цеснае сяброўства з Юркам. Васілевіч. Атрад, як частка Баранавіцкага злучэння і частка трохсоттысячнай арміі беларускіх партызан, наладзіў цесную сувязь з Масквой. Брыль. // Ідэйна блізкі, з’яднаны. Будаўніцтва матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма вядзе да яшчэ больш цеснага збліжэння сацыялістычных нацый. «Звязда».

•••

У цесным сэнсе слова — у вузкім, канкрэтным значэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калёсы ’конная чатырохколая гаспадарчая павозка’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Грыг., Жд. 2, Касп., Кліх; Растарг., КЭС, лаг.; Маш.), палес. форма — калёса (Нас., Нік., Оч., Серб., Сержп. Грам., мазыр.; Сержп.)? — «перо скрыпіць, бы не мазаные калёса» (Сцяц. Нар.; Сцяшк. МГ, Радч.)? — «тарарай калёсы, тарарай Повезли Ганночку з пекла в рай»; Шат. (калёса); мін., Шпіл. («…телега в робѣ петербургскіхъ ломовыхъ…», 4, 27). Распаўсюджанне на палескай тэрыторыі гл. у Масленікавай, 172. Адзначаюць таксама Сл. паўн.-зах., ТС (у форме колёса). Вядома фактычна на ўсёй тэрыторыі. Укр. матэрыял нам невядомы, але Даль прыводзіў паўд.-рус. колёса ’воз’ у пагранічнай да беларускай зоне (смал., зах.-бран.) і ў глыбі моўнай тэрыторыі — маск., том. У польск. мове kolasa ’старажытны воз, карэта’, ’сялянскі воз’ і інш., звяртаюць на сябе ўвагу адзначаныя на Мазоўшы і ў Варміі формы kolosa, kolaski, як рэгіянальныя і адпаведныя беларускім. У іншых зах.-слав.: ст.-чэш. kolesa ’воз’, славац. kolesá ’воз для перавозу бярвенняў’. На поўдні: серб.-харв. kolèsa ’воз’. Слаўскі (2, 344) мяркуе аб прасл. *kolesa, мн. ліку ад kolo; па мадэлі ўтварэння аналагічнае лац. rotae ’воз’ (rotaкола’). Польск. крыніцы XVI і асабліва XVII ст. даюць падставы выводзіць рэаліі з усх.-слав. тэрыторыі. Брукнер (245) меркаваў нават аб запазычанні ў польск. мову. Лінгвагеаграфія бел. слова сведчыць аб пазнейшым яго распаўсюджанні. Не выключай таксама ўплыў польскай лексемы; аб яе шырокай экспансіі гл. у Слаўскага, 2, 343–344 (у ням., франц., італ. і інш.), у тым ліку пры пасрэдніцтве розных моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накольнік ’неслух, свавольнік, гарэза’ (Касп., Яўс., ТСБМ), накольніца ’круцёлка, гарэзніца’ (слуц., Жыв. сл.). Казлова (БЛ, 21, 62) лічыць, што яно ўтворана на базе прыметніка на́кальны ’ўпарты, разбэшчаны, дураслівы, непаслухмяны’ (гл.), і параўноўвае яго з балг. нако́лник ’вулічны хлапчук, вісус, гарэза’, што дае падставы для рэканструкцыі лакальнага прасл. *nakolьnikъ — суфіксальнага дэрывата ад прыметніка *nakolьnъjь. Балг. нако́лник выводзяць ад ко́локола’ (Младэнаў, 328) з першапачатковым значэннем ’вёрткі, рухавы чалавек’. Казлова (там жа) адносіць сюды ж бел. падкольнік ’чорт’, ’той, хто надакучае сваім свавольствам і пранырствам’, суадноснае з падкольны ’чартоўскі’, параўн. яшчэ подко́льная ’злы дух, які, паводле павер’яў простых людзей, жыве пад колам у млыне’ (Нас.). Іншы падыход дыктуе параўнанне з раскол ’разбойнік’, аскола ’вісус, чалавек, што ўсюды паспее’ (Бяльк.). Хутчэй больш прыдатнай з’яўляецца іншая этымалогія, згодна з якой на́кальны, параўн. таксама накольны ’даходлівы’ (Сцяшк. Сл.), відаць, ’праныра’, са спалучэння на кол (пасаджаны), пра што сведчыць і архаічны тып націску на прыстаўцы (прыназоўніку); семантычная паралель добра прадстаўлена ў аторва ’шыбенік, вісус’, рус. сорване́ц ’тс’, польск. urwaniec ’тс’, г. зн. ’той, хто вырваўся з-пад шыбеніцы (калі адарвалася вяроўка)’. Тады накольнік ’той, хто варты быць пасаджаны на кол’. Такая этымалогія не перашкаджае пагадзіцца з рэканструкцыяй праславянскага дыялектызма, прапанаванай Казловай, паколькі і балгарскія факты сведчаць аб такім жа паходжанні слова, параўн. тлумачэнне, якое даецца слову нако́лник ў слоўніку Герава — ’обесник, въжник’ (= ’шыбенік’), народную прымаўку: Събрали се ут кол, уд въже і тлумачэнне да яе ’набітыя на кол’ і ’павешання на вяроўцы’ (Сборник на Българско книж. дружество в София, 1, София, 1901, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сде́лать сов., в разн. знач. зрабі́ць, мног. парабі́ць;

сде́лать движе́ние руко́й зрабі́ць рух руко́й;

сде́лать всю рабо́ту зрабі́ць (парабі́ць) усю́ рабо́ту;

сде́лать кого́-л. свои́м помо́щником зрабі́ць каго́е́будзь сваі́м памо́чнікам;

сде́лать газе́ту зрабі́ць газе́ту;

колесо́ сде́лало сто оборо́тов ко́ла зрабі́ла сто абаро́таў;

сде́лать обзо́р зрабі́ць агля́д;

сде́лать оши́бку зрабі́ць памы́лку;

сде́лать отчёт зрабі́ць справазда́чу;

сде́лать вы́говор зрабі́ць вымо́ву;

сде́лать добро́ кому́-л. зрабі́ць дабро́ каму́е́будзь;

сде́лать набе́г зрабі́ць набе́г;

сде́лать (сотвори́ть) чу́до зрабі́ць цуд;

сде́лать глу́пость зрабі́ць глу́пства;

сде́лай(те) одолже́ние зрабі́(це) ла́ску;

де́ло сде́лано спра́ва зро́блена;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)