шабло́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які зроблены па шаблону, адпавядае шаблону (у 1 знач.). Шаблонныя вырабы. Шаблонная фармоўка.

2. перан. Які прытрымліваецца шаблону (у 2 знач.); збіты, банальны. Шаблонныя фразы. □ [Маркс і Энгельс] надавалі найвялікшае значэнне рэвалюцыйнай творчасці мае, выступалі супраць шаблоннага падыходу да праблем сацыялістычнай рэвалюцыі. «Звязда». Я зразумеў, што гэта дзяўчынка больш дарослая, чым яе аднагодкі, і ёй нельга сказаць тыя шаблонныя пустыя словы, якія звычайна кажуць дзецям пры такім знаёмстве. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарж, ‑у, м.

1. Сатырычная або гумарыстычная манера адлюстравання каго‑, чаго‑н., пры якой захоўваецца знешняе падабенства, але карыкатурна перабольшаны і падкрэслены найбольш характэрныя рысы. Акцёр праводзіць сваю ролю, калі можна так сказаць, «на грані». Дзесьці на самай мяжы, пераступіўшы праз якую, атрымаецца шарж, карыкатура, страціцца рэальнае. Сабалеўскі.

2. Малюнак, партрэт, выкананы ў такой манеры.

3. перан. Карыкатурнае недарэчнае падабенства каго‑, чаго‑н.

•••

Сяброўскі шарж — жартоўны, дабрадушна-гумарыстычны партрэт каго‑н.

[Фр. charge.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць глухі адрывісты гук (пры падзенні, якіх‑н. рухах і пад.). Суха шахала салома, вылятаючы на падстаўленыя вілы, — змятая, перакручаная, з абвялымі, патанчэлымі каласамі. Савіцкі. Чутно, як шахае піламі стары тартак. Сабаленка.

2. З энергіяй, сілай рабіць што‑н. Пракос за пракосам шахала [маці], скінуўшы душны каптан, аж адпаўзаў ад страху далей у затоку туман. Макарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́шыцьпры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зерня на тое ж месца’; ’абстаўляць, вызначаць дарогу зімой’ (Нас.). Да вяха́1 (гл.). Параўн. таксама рус. прэйл. (Латв. ССР) ве́шить ’ставіць веткі, калі сеюць, абазначаючы вузкія палосы засеянага поля’, укр. вішити ’вяшыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляшч ’лешч, Abramis brama L.’ (Бес., Растарг.; швянч., Сл. ПЗБ), ля́шчэй — р. скл. мн. л. (р. Нёман ля Друскенікаў). Да лешч. Галосная ‑я‑ ўзнікла пад уплывам форм ускосных склонаў і, відавочна, пры націску (як у польск. мове) на другім складзе з канца. Сюды ж драг. лешчавочок ’малы лешч’ (Крыв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лічэ́бнік ’часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры лічэнні’. Запазычана з польск. liczebnik, якое з прыметніка liczebny < ст.-польск. liczebne ’лічэбнік’ — калька з лац. numerale nomen ’тс’ (Слаўскі, 4, 242). Памылкова Крукоўскі (Уплыў, 116), які мяркуе, што лексема з’яўляецца калькай з бел. коранем і рус. суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відацца ’сустракацца, мець сустрэчу, бачыцца’ (Нас., Касп.), рус. видаться, йонаўск. ’быць відочным, віднецца’, арл., варон. ’вітацца’, каз. ’цалавацца пры сустрэчы, растанні’, ст.-рус. видатися ’бачыць адзін аднаго, убачыцца’; ’сыходзіцца для бою, сустракацца ў бітве’, чэш. vidati se ’бачыцца, сустракацца з кім-небудзь’, славац. vidať sa ’тс’; да відзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віновы1 ’піковы’ (Касп.), укр. виновий ’тс’. Утворана ад ві́на1 (гл.) і суф. ‑ов‑ы. Гл. яшчэ Унбегаун, Sel. Papers, 1969, 257.

Віновы2 калодзезь (фалькл.) ’вінны, адкуль бяруць віно’ (віц., паст., Шырма, Песні). Адносны прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ов‑ы (як сасновы) ад віно́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісокасць ’вышыня, узвышэнне’ (Нас.). Укр. високість ’тс’, рус. уст. высокость ’вышэйшае становішча’; ’вышыня’, ст.-рус. високость ’дадатковы дзень высакоснага года, высакосны год’ (з XII ст.), польск. wysokość ’вышыня’ і г. д. Да вісокі (гл.). Магчыма, суф. ‑асць у вісокасць (пры наяўнасці агульнабеларускай лексемы вышыня) з’яўляецца ўплывам польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґісо́ны ’цэментныя трубы для студні’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне. Першакрыніцай з’яўляецца франц. caisson ’кесон’, якое трапіла ў гаворку праз рус. кессо́н, польск. keson. Форма ґісо́ны адлюстроўвае азванчэнне пачатковага к‑ > ґ‑, што нярэдка назіраецца ў запазычаных словах (пры наяўнасці ў слове аднаго з санантаў: ‑р‑, ‑л‑, ‑м‑ ці ‑н‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)