хірама́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца хірамантыяй.

|| ж. хірама́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храпу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто храпе ў сне.

|| ж. храпу́ха, -і, ДМ -пу́се, мн. -і, -пу́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалабі́тчык, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.) У Расіі 18 ст.: той, хто падае чалабітную.

|| ж. чалабі́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экскава́таршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто працуе на экскаватары.

|| ж. экскава́таршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. экскава́таршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хадо́к, хадака́, мн. хадакі́, хадако́ў, м.

1. Той, хто ходзіць пехатой.

У каго сілы хапае, той і х. добры.

2. Выбраная асоба, якая пасылаецца куды-н. з хадайніцтвам, даручэннем.

Сялянскія хадакі.

Не хадок хто куды (разм.) — пра таго, хто больш не можа ці не хоча хадзіць куды-н.

Я туды больш не хадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адраса́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне.

|| ж. адраса́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліквіда́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца ліквідацыяй чаго-н.

Л. наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

|| прым. ліквіда́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца лыжным спортам, хадзьбой на лыжах.

Атрад лыжнікаў.

|| ж. лы́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малаве́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто мала верыць у што-н.

|| ж. малаве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маўча́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Дзіцячая гульня, у якой прайграе той, хто першым загаворыць.

Гуляць у маўчанку — ухіляцца ад размовы.