цясля́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Выконваць цяслярскія работы, займацца рамяством цесляра. Бацька цяслярыў у пана, і там яго прыбіла каля зруба. Брыль. Мала каму верылася, што толькі год таму, як .. [Кандрат] яшчэ на поўную сваю сілу цяслярыў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віхры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
1. што. Узнімаць, кружыць што‑н. віхрам. Вецер ганяў па асфальце паперкі і віхрыў пыл. Карпаў.
2. Віхрыцца. З начной цемры адна за другой выплывалі вадзяныя горы, на вершалінах якіх.. віхрыла пена. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́варыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Здабыць што‑н. пры дапамозе кіпячэння, выварвання. Выварыць клей з касцей.
2. Пазбавіць якіх‑н. якасцей, асаблівасцей шляхам доўгага кіпячэння, варкі. Выварыць мяса.
3. Кіпячэннем ачысціць ад чаго‑н. Выварыць бялізну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.
1. у што. Быць перакананым, упэўненым у чым-н.
В. у перамогу.
В. у чалавека.
Не в. сваім вушам або сваім вачам (гаварыць, калі гутарка ідзе пра што-н. малаверагоднае).
2. у што і чаму. Прымаць за праўду, лічыць верагодным.
В. у сны і прыметы.
3. каму. Цалкам давяраць.
Веру яго словам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шить ’разбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiť ’крануцца, рушыць’, славен. rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шити ’разбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ. rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
курэ́ць, ‑рыць; незак.
Тое, што і курыцца (у 1–3 знач.). Цыгарка з газеты густа курэла на попельніцы. Хадкевіч. Мокрая зямля пачынала курэць параю. Ракітны. Машына .. неслася па шашы, аж курэў снег. Арабей.
•••
Аж (толькі) пыл курыць гл. пыл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шны́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм.
1. Тое, што і шнарыць. У наступны момант.. [немец] пачаў шнырыць па патайных кішэнях і пад падшэўкай свае адзежы. Чорны.
2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.). Сярод дарослых усюды шнырылі малыя. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нары́ўнік 1 ’казялец, Ranunkulus seceleratus L.’ (Кіс.), ’трава (гаючая)’ (лельч., Мат. Гом.). Да нарываць, нарыў (гл.), параўн. рус. курск. нарыв ’тс’, паводле лекавых ці ядавітых (гл. лацінскую назву) уласцівасцей.
Нары́ўнік 2 ’жук-гнаявік’ (ветк., Мат. Гом.). Ад нарывиць, рыць (гл.), у сувязі з тым, што жук капае норкі, куды зацягвае камячкі з гною.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аддзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. Правесці на дзяжурстве некаторы час. Аддзяжурыць цэлыя суткі. // перан. Прабыць некаторы час на цяжкай нецікавай працы, службе.
2. Закончыць дзяжурства. [Чыгуначнік:] — Вунь лава ў дзяжурцы, але на ёй Мітрошчанка спіць. Аддзяжурыў і спіць. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зу́мерыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Даваць гукавы сігнал зумерам. Трэба было яшчэ паспрабаваць, ці працуе лінія. [Пракапчук] пачаў зумерыць, аднак ніводнай адзнакі таго, што там, на другім канцы проваду, ёсць жывыя людзі, якія з табою могуць гаварыць, могуць цябе слухаць. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)