павымыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вымыць усіх, многіх або ўсё, многае; вымыць у многіх месцах. Павымываць дзяцей. Павымываць вокны. Вада павымывала раўчукі. □ На выспе стаіць дуб, вада павымывала яго карэнн[е], і нават дзіўна, як гэты лясны асілак яшчэ не ўпаў. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пагнуць.
2. у знач. прым. Які мае выгібы, сагнуты. Над заводскай брамай, як і багата год таму назад, вісіць старая, іржавая пагнутая шыльда. Галавач. Заўважыўшы пагнутыя рэйкі на шпалах, .. [Валодзя] пасмялеў і нават спыніўся. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўздага́д, прысл.
Разм. Наўгад, як выйдзе. З гасцінца [разведчыкі] паехалі ўніз, у даліну, больш вобмацкам ды наўздагад, бо не відаць было нават конскіх вушэй. Брыль. Стралялі .. [гітлераўцы] наўздагад, і снарады звычайна рабілі пералёт, але некалькі са скрыгатам лягло на высеку і каля насыпу. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перасаліць (у 1, 2 знач.).
2. у знач. прым. Вельмі салёны. Перасолены боршч. □ Сяргею хацелася есці, але ўсё, што стаяла на стале, было, здаецца, перасоленым, недавараным і такім нясмачным, што нават расло ў роце. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасіне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць сінім, сінейшым. Убачыўшы, што хлопчык ад холаду пасінеў, Ільіч накінуў на плечы падлетка хустку і прапанаваў маці ісці з сынам дадому. Гурскі. І нават неба, што было заўсёды аднолькава прыгожае і высокае, пасінела і паднялося вышэй. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць слабым, слабейшым. Талімон адступіў ад цяжкай работы, таму што паслабеў здароўем. Кулакоўскі.
2. Аслабнуць — пра ўсіх, многіх. Але паправіць што-небудзь не было магчымасці, бо ўсе паслабелі так, што не маглі нават трымаць вінтовак. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Спец. Памянш. да слабіна (у 1, 2 знач.).
2. перан. Разм. Тое, што і слабіна (у 3 знач.). Нават самыя сціплыя людзі не пазбаўлены звычайнай чалавечай слабінкі: беражна захоўваюць тое, што напісана пра іх. Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
Разм. Зразумець, разабрацца ў чым‑н.; здагадацца, скеміць; абдумаць, прыкінуць у галаве. Спачатку Міша нават не сцяміў, якая бяда напаткала яго. Пальчэўскі. Рэшткамі памутнелай свядомасці Сотнікаў сцяміў, што дапамогі не будзе, і нічога больш не прасіў. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
Разм.
1. Наваліцца, налегчы ўсім цяжарам на каго‑, што‑н. Узваліцца грудзьмі на стол. □ [Грасыльда:] — Хачу бацьку разбудзіць, а не магу крыкнуць... Не падымуся нават, як хто на плечы ўзваліўся.. Пташнікаў.
2. Напасці з лаянкай на каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутарэ́ц, ‑рца, м.
Разм. Памянш.-ласк. да хутар; невялікі хутар. Косая сцежка вырываецца з парасніку і лена ўзбягае на ўзгорак пад самы хутарэц. Мурашка. Рудзінскія таксама жывуць на канцы сяла. Нават не на канцы, а наводшыбе, так, як бы свой хутарэц. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)