Ры́жы ’чырвона-жоўты’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’чырвона-чорны’ (воран., віл., шальч., астрав., свісл., Сл. ПЗБ), ’руды’ (ЛА, 4; шчуч., Сл. ПЗБ; Бяльк.), худы (пра мяса) (ст.-дар., Нар. сл.), ’з праслойкамі мяса (пра сала)’ (ст.-дар., чэрв., Сл. ПЗБ), ’рыжы, светла-карычневы’, ’з рабаціннем на твары’ (ТС), ’чырвонашчокі’ (ПСл), ры́жае, рыжо́віна ’нятлустае мяса’ (ЛА, 4), рыжо́віны ’сала з праслойкамі’ (ст.-дар., ЛА, 4), рус. рыжий, укр. ри́жий, польск. rydzy ’рыжы’, славац. rýdzi ’чысты’, ’дабротны’, чэш. ryzí ’рыжаваты’, в.-луж., н.-луж. ryzy ’рыжы’, славен. rȋdž ’буры’, серб.-харв. rȋđ ’рыжы’, балг. ридж ’жоўта-чырвоны’, ст.-слав. рыждь. Прасл. *rydjь (корань *ryd‑: *rъd‑: *rud‑). І.‑е. корань *reudh ’чырвоны’, ’руды’ (Покарны, 1, 872–873). Звязана з руда́, рдзець, іржа, параўн. літ. rudìs ’іржа’, жам. rudéti ’ржавець’, літ. rudýnas, rudijà ’балота з іржавай, жалезістай вадой’, rùdis ’руды конь’ (Фасмер, 3, 527; Брукнер, 471; Махэк₂, 528; Скок, 3, 138–139; БЕР, 6, 252; Чарных, 2, 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́сы ’светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы)’ (ТСБМ). Укр. ру́сий ’русы’, рус. ру́сый ’тс’, польск. rusy, чэш. rusý ’светлавалосы, цялеснага колеру’, славац. rusý ’тс’, славен. rȗs ’чырвоны, жоўты’, серб.-харв. ру̏с ’тс’, балг., макед. рус ’светлавалосы’. З прасл. *rusъ, *rudsъ, роднаснага да руда, руды, рыжы (гл.). Індаеўрапейскія паралелі — літ. raũsvas ’чырванаваты’, rùsvas ’цёмна-карычневы’, rusė́ti ’тлець’, ruslės ’прысак’, лат. rusls ’карычневы’, rûsa ’іржа’, лац. russus ’чырвоны, рыжы’ і інш. (Фасмер, 3, 521–522; Бязлай, 3, 208; ESJSt, 13, 781).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Насу́гавата, насу́говато ’пахмурна, змрочна, туманна’ (ТС). Несумненна, звязана з укр. осу́га ’слой тлушчу на паверхні вадкасці, налёт на вадзе, іржа на вадзе’, восу́га ’пара на шыбах, тлушчавыя пляміў на вадзе’; чэш. osuhly ’пахмурны, хмарны, імглісты’, славац. osuhel ’густая імжа зімой; галалёд на дрэве; сухі мароз’ < *o‑sęg‑tъ ад прасл. *sęgti, гл. сягаць (Зубаты, Studie, 167–170). Сюды ж рус. дыял. осягиться, осяжить(ся) Асядаць’, гл. Варбат, Этимология–1970, 380. Інакш з польск. osęgly < osędly ад szady ’сівы, пакрыты шэранню’ выводзіць чэшскае і славацкае словы Махэк₂ (421), што здаецца малапераканальным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перае́сці сов.

1. в разн. знач. перее́сть; (о ржавчине — ещё) изъе́сть;

дзіця́ перае́ла — ребёнок перее́л;

іржа́ перае́ла жале́за — ржа́вчина перее́ла (изъе́ла) желе́зо;

2. (всё, многое, в несколько приёмов) перее́сть, съесть;

п. ўсю бу́льбу — перее́сть всю карто́шку;

◊ п. нутро́ (вантро́бы) — вы́мотать кишки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Іржы́шча ’астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі; зжатае поле’ (ТСБМ, Нас., Мал., Гарэц., Грыг., Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Рус. ржи́ще, укр. ржа́нище, польск. rżysko, в.-луж. ržišćo, н.-луж. ržyšćo, чэш. režniště, režnisko, славац. ražnište, ražnisko, славен. ržišče, серб.-харв. ра̏жӣште, макед. ʼржиште, ст.-рус. ръжище. Праславянскае вытворнае з суф. ‑išče ад *rъžь (гл. іржа 2). З іншай суфіксацыяй: іржэ́нне (Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.) з суф. ‑энн‑е; іржэ́ўнік (ТСБМ, Касп., Шат., Янк. II; парыц., Янк. Мат., 165) з фармантам ‑э́ўнік па ўзору гарбузоўнік, гуркоўнік, бульбоўнік (Сцяцко, Афікс. наз., 171).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржо́нне ’іржышча’ (Сцяшк. Сл., Жд. 3; лаг., Шатал.; смаляв., лаг., маладз., ДАБМ), утварылася ад прыметніка *rъž‑ь‑nъ ’жытні’, у якім ‑ь‑ перайшло (пасля страты рэдукаваных) у ‑e‑, а апошняе пад націскам і перад наступным цвёрдым зычным змянілася ў ‑ó‑ (як дзень > дзённы), — пры дапамозе суф. *‑ьje, які спарадычна сустракаецца ў назве поля пасля сабраных раслін: ячанне, ячменне (ДАБМ), гуркоўе, маркоўе, буракоўе, бручкоўе, бабоўе і бабаўё (ЛА, 2). Аналагічную мену ‑ь‑ > ‑о‑ можна бачыць у маладз. аржо́нка ’іржышча’, аржо́нішча (паўн.-гродз., івян., дзярж., мін., ДАБМ, камент., 852) пры наяўнасці ў гаворках ржа́нішча і ржы́нішча (там жа), а таксама ў слуц., бабр. ржоўнік (там жа; жлоб., светлаг., Мат. Гом.) ’тс’ з *rъž‑ьv‑ь‑nъ ’жытні’. Да іржа́ 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ірдзе́ць, ірдзе́цца ’вылучацца сваім ярка-чырвоным колерам; чырванець’ (ТСБМ, Шат.), ірдзі́цца ’тс’ (Гарэц.), ірдзе́цца ’чырванець, гарэць чырванню; чырванець, наліваючыся кроўю (твар) ад злосці’ (Янк. II), ірдзі́ць ’злавацца’ (Мат. Маг.). Рус. рдеть, рде́ться ’чырванець’, укр. рди́тися ’гарачыцца’, чэш. rdíti se ’чырванець’, славен. rdeti ’тс’. Ст.-слав. рьдѣти сѧ ’чырванець’, ст.-рус. ръдѣтисѧ ’чырванець’, ’быць румяным, квітнеючым’, ’чырванець, саромецца’. Прасл. *rъděti узыходзіць да і.-е. кораня *reudh‑/*roudh‑ ’чырвоны’; параўн. лац. rubēre, ст.-в.-ням. irrotên ’чырванець’ (падрабязней агульны і.-е. фон гл. іржа 1). Гл. Покарны, 1, 872–873; Фасмер, 3, 453; КЭСРЯ, 386; Махэк₂, 510; Голуб-Копечны, 310; Бахіліна, История цветообозначений, 125–134, дзе шлях семантычнага развіцця ў рускай мове. З іншым вакалізмам гл. руда, руды, рыжы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пае́сці, паем, паясі, паесць; паядзім, паясце, паядуць; пр. паеў, ‑ела; заг. паеш; зак.

1. чаго і без дап. З’есці чаго‑н. у якой‑н. колькасці, прыняць ежу. — Паешце гарачага, — запрашала гаспадыня. Лобан. Валодзя крышку паеў і сказаў маці, што вельмі хоча спаць, бо ўсю ноч быў у дарозе. Федасеенка. Як усе вясёлыя людзі,.. [Ярохін] быў здаровы чалавек і, як усе здаровыя, любіў добра паесці. Шамякін.

2. каго-што. З’есці, знішчыць усё, усіх або ў вялікай колькасці. Вусень паеў усё лісце. □ У гэтыя хвіліны .. [Адам] адчуў голад. Нічога ў яго не было. Кілбасы і сыры ён даўно, паеў. Чорны.

3. што. Грызучы, раз’ядаючы, сапсаваць што‑н. — Але глядзі ты, як струхлела [сцяна]. — Шашаль паеў. Чорны. Калі б не працавалі косы, Даўно б паела іх іржа. Тармола.

•••

Жданкі (чаканні) паесці — не дачакаўшыся, страціць надзею на чый‑н. прыход, прыезд і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́сці, ем, ясі́, есць; ядзі́м, ясце́, яду́ць; еў, е́ла; еш; незак.

1. каго-што і без дап. Ужываць ежу.

Е. яблыкі.

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі (прыказка).

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясловам). Ежа, харч.

Наварыць е.

Хацець е.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Разбураць хімічна, раз’ядаць.

Іржа есць жалеза.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выклікаць пякучы боль, раздражняць (пра дым і пад.).

Густы дым еў вочы.

5. перан., каго-што. Не даваць спакою, мучыць (пра сумленне, тугу, боль).

Сэрца маё есць туга.

6. перан., каго (што). Папракаць, назаляць, не даваць спакою (разм.).

Кожны дзень грызуцца, ядуць адзін аднаго.

◊

Дарэмна хлеб есці (разм.) — не прыносіць ніякай карысці, гультаяваць.

Есці вачамі (разм.) — пільна ўглядацца, не адрываючы позірку.

Есці, як не ў сябе (разм.) — прагна есці.

Пасаліўшы, есці можна (разм.) — пра што-н. пасрэднае, цярпімае.

Поедам есці (разм., неадабр.) — бесперапынку папракаць.

|| зак. пае́сці, паем́, паясі́, пае́сць; паядзі́м, паясце́, паяду́ць; пае́ш (да 1 знач.: ужыць для ежы) і з’е́сці, з’ем, з’ясі́; з’есць; з’ядзі́м, з’ясце́, з’яду́ць; з’еш; з’е́дзены (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

|| наз. яда́, -ы́, ДМ ядзе́, ж. (да 1 знач.).

У час яды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́мха, часцей мн. л. пры́мхі ’забабоны, забабонныя прыкметы’ (ТСБМ, Шн. 1, Растарг.; лях., Сл. ПЗБ, ТС), пры́мухі ’прымхі; жарты’ (Ян.). Няясна. Верагодна, з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем ад прымсці́ць/прымсці́цца (гл.) з экспрэсіўным ‑х‑ на месцы ‑с‑ у фіналі асновы (чакалася б *пры́мс(х)а) і развіццём першаснай семантычнай базы (гл. Краўчук, Бел. лекс., 86). Іншыя версіі выказвалі Мікуцкі (сувязь з муха, параўн. польск. muchi w nosie ’пра ганарлівага, непрадказальнага’, гл. падрабязней Неўская, История слав. этим., 21; параўн. яшчэ макед. мушичка ’мошка; капрыз’), Свобада (Studies in Slavic Ling. and Poetics, N.Y. — London, 1968, 247). Ткачэнка (ЕСУМ, 4, 574) параўноўвае з рус. па́мха ’перашкода, ліха, пошасць’, помха ’неўраджай’, што да мох (гл.), *мъха ’хвароба коласа; іржа’; Трубачоў (ЭССЯ, 22, 194) адносіць да *mъxъ (гл. мох) у сувязі з павер’ямі, але не выключаецца і сувязь з *mъšъka ’мошка, мушка’. Параўн. укр. при́мхи ’тс’, при́мха ’капрыз, недарэчнае жаданне, выдумка’, при́мхати ’капрызіць’, при́мхливий, примхува́тий ’капрызны, пераборлівы’. Спецыяльна гл. Мяркулава, Этим. иссл., 6, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)