Ілгу́н, ілгу́ння ’непраўдзівы чалавек, выдумшчык, хлус’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Нас., Яруш.). Рус. лгун. Утворана ад ілгаць (гл.) з суф. ‑ун паводле мадэлі маўкун, гаварун, вяртун, ядун і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 68). Параўн. ілжэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махты́рыцьілгаць’ (Нас.). Утворана ад назоўніка ⁺махты́р, параўн. пск., наўг., ярасл., ёнаўск. (ЛітССР) махты́рь, ма́хтырь ’хвост’, якія ўзыходзяць да махаць (гл.); дзеяслоўны суфікс ‑т‑ мае экспрэсіўнае адценне. Аб суфіксе ‑ыр гл. Слаўскі, SP, 2, 28–29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сочиня́ть несов.

1. (сопоставлять, слагать) склада́ць, скла́дваць; (создавать) ствара́ць; (писать) піса́ць;

2. (выдумывать) выдумля́ць, прыдумля́ць; (врать) хлусі́ць, ілга́ць; (после гласных) лгаць;

3. грам. злуча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плята́цьілгаць’ (Нас.). Да прасл. *plęt‑a‑ti, якое з’яўляецца дзеясловам шматразовага дзеяння ад прасл. *plęsti (< ple‑n‑i‑ з інфіксам ‑n‑ у аснове цяп. часу) < першапачаткова Spiesti > бел. плесці (гл.). Фурлан (JS, 29, 120–123) параўноўвае плятаць з славен. oplėtati ’помсціць’, oplėsti ’ашукаць, абдурыць’, якія ўзводзіць да прасл. *plet‑ < і.-е. (s)pele‑t‑/*(s)plet‑ ’узнёсла гаварыць’, дапускаючы аманімію асноў у праславянскай мове, пры якой сувязь з ’плесці’ тлумачыцца народнай этымалогіяй, параўн., аднак, круціць ’падмануць’ (ТС), што сведчыць аб прадуктыўнасці семантычнага пераходу ’плясці, віць, круціць’ > ’ашукваць, ілгаць’. Сюды ж: плятня ’хлусня, плёткі’ (Нас.; ТС), ’пляткарка’ (шчуч., Сл. ПЗБ; клец., Нар. лекс.), пляту́пня ’балбатуха’, пляту́н ’забаўнік, балбатун’ (Нас.), ’пляткар, хлус’ (капыл., Нар. словатв.; гор., Мат. Маг.; Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наю́дзіць ’падгаварыць’ (Сл. ПЗБ), параўн. рус. каўк. наю́дить ’данясці, напляткарыць’. Ад ю́дзіць ’спакушаць, падбухторваць; зводзіць’, ю́да ’прадажнік, здраднік’, параўн. наюда́шыць ’здрадніцкі ўзвесці паклёп’, юда́шыць ’хітрыць, ілгаць; ашукваць, здраджваць’ да юда́ш ’няшчыры чалавек’ (Нас.). У сувязі з гэтым параўнанне з літ. sujùdinu ’падгаварыць’, на якое звяртаюць увагу складальнікі слоўніка, мае неабавязковы характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базла́ць ’моцна крычаць’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. дыял. базла́тьілгаць’, базли́ть, базла́нить, база́нить ’крычаць’, базло́ ’горла’. Слова няяснага паходжання. Агляд розных версій гл. Бернекер, 47; Фасмер, 1, 106. Магчыма, гукапераймальнага паходжання, як і грэч. βάζω ’гавару, базікаю’ (аб грэч. слове гл. Фрыск, 1, 206–208). Сюды ж можа адносіцца і базі́каць ’гаварыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плутуха́цьілгаць’, ’заблытваць’, ’бадзяжнічаць’, шушукацца ’заблытвацца ў чым-н.’, ’блытацца’, ’выбірацца з цяжкай сітуацыі’, ’круціцца каля каго-н.’ (Нас.), плутуханьие ’блытаніна’ (Юрч. Вытв.); рус. смал. плутухаться ’бадзяцца без мэты’, ’ледзь перасоўвацца, заплятацца (пра ногі)’. Лексема ўтворана пры дапамозе экспрэсіўна^ суф. ‑ух‑а‑ ад тушаць (гл.). Параўн. рус.: вершухаться, вертугаться ’круціцца, вярцецца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́нтух ’балбатун’, плепъціць ’гаварыць абы-што’ (слонім., Жыв. сл.). З польск. (да XVIII ст.) plątać, якое з прасл. ітэратыва plątali з інфіксам ‑я‑ ад *plčsti ’гілясці’ (параўн. санарызаванае літ. bląsti ’змешваць’), параўн. плисціілгаць, нагаворваць’ (гл.). Сюды ж, відаць, плёшпух, плеітюш ’гаваркі, балбатлівы чалавек’ (Сл. Брэс.), плёгппуха ’пляткарка’ (ТС), збліжаныя з плеііту́х ’неахайны чалавек’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́мпаць ’плявузгаць, балбатаць’ (гродз., Лекс. балтызмы). Гукапераймальнага паходжання, зыходнае плям! гл. плямкага. Параўн. балг. плямпам ’тс’ і літ. plempti ’тс’, апошняе можа суадносіцца з plepėtiілгаць, балбатаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 7!), якое ўзыходзіць да анаматапеічнага і.-е. *р!е‑ (Фрэнкель, 616), што, адпаю не дае падстаў настойваць на запазычанні, параўн. польск. plaplać ’гаварыць многа і абы-што’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілжа́ ’няпраўда, выдумка, хлусня’ (ТСБМ). Рус. ложь, укр. лжа, польск. łeż, уст. і дыял. łga, в.-луж. łža, н.-луж. łdža, чэш., славац. lež, славен. laž, серб.-харв. ла̑ж, балг. лъжа́, макед. лага, ст.-слав., ст.-рус. лъжь, лъжа, ст.-бел. лож, лжя. І‑ мае пратэтычны характар. Прасл. *lъgja ўтворана ад дзеяслова *lъgati (гл. ілгаць) з суф. ‑j‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)