Смо́ква ‘плод смакоўніцы; інжыр, вінная ягада’, ‘смакоўніца’ (ТСБМ, Ласт.), смо́квы ‘ірга, ягады іргі’ (капыл., люб., Трухан, вусн. паведамі), ст.-бел. смоква ‘інжыр, вінная ягада’: смоква созрѣла (Альтбаўэр). Укр., рус. смо́ква, серб.-харв. смо̏ква, славен. smókva, балг. смо́ква, макед. смоква, ст.-слав. смокы, смокъва. У заходнеславянскіх мовах слова лічыцца запазычаннем з іншых славянскіх моў, параўн. Варш. сл., 6, 243; Махэк₂, 561; Шустар-Шэўц, 1321. Слова спрэчнага паходжання. Паводле традыцыйнага погляду, які ўзыходзіць да Капітара (гл. Машынскі, Этимология–1997–1999, 120; гл. таксама Фасмер, 3, 689), прасл. *smoky запазычана з гоц. smakka ‘смоква, фіга’ або *smakko ‘смачны плод’, менавіта з балкана-германскага; яно роднаснае нова-в.-ням. schmecken ‘прыходзіцца да смаку’, літ. smaguriai мн. л ‘прысмакі’ або, як мяркуе Скок (3, 293–294), запазычана з даіндаеўрапейскай міжземнаморскай мовы. Па іншай версіі, гэта спрадвечнаславянскае слова, якое параўноўваюць з славац. smokva ‘чырвоная ягада’, smokvica ‘суніцы’, чэш. smok ‘сок раслін’, славен. smȏk ‘прыправа да хлеба’, ‘ялавічына’, серб. смо́к ‘прыправа; масла, сыр; ператопленыя сала і тлушч, якімі запраўляюць ежу’, балг. смок ‘пасоленае мяса’. Ілліч–Світыч (ЭИРЯ, 1962, 2, 73 і наст.) узнаўляе прасл. *smokъ ‘сакавітае вільготнае рэчыва, галоўным чынам расліннага паходжання’ (гл. смактаць), пры гэтым гоцкае слова лічыцца запазычаннем з славянскіх моў або незалежным запазычаннем з трэцяй крыніцы, гл. Бязлай, 3, 272–273; Скок, 3, 294. Аналагічна Сной₁, 585; Рэйзак, 585; Шустар-Шэўц, 1321–1322. Агляд версій гл. Глухак, 566.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́бінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Маршчынка на воднай паверхні ад лёгкага ветру. Ветру зусім не было, і вада ў возеры стаяла спакойнай, без ніводнай рабінкі. Галавач.

рабі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да рабіна; маладая невялічкая рабіна. На маладзенькай рабінцы перад вокнамі чырванела пучкоў тры ягад — першы ўраджай на маладым дрэўцы. Чорны.

2. Адна ягада рабін.

3. Народная назва піжмы. У дробным альшэўніку, дзе стаяла карова, цвіла трава-рабінка. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваўчынец ’воўчая ягада, Daphne’ (Інстр. II); ’Daphne mezereum L.’ Параўн. укр. вовчинець ’тс’ (таксама вовче личко, вовчі ягоди, вовчій перец і г. д.; Макавецкі, Sł. botan., 126). Рус. волчник, волчьи ягоды, чэш. vlčí lýko, польск. wilcze łyko, серб. вучје лико, ням. Wolfbast і г. д. (гл. Махэк, Jména rostl., 152). Утварэнне з суф. ‑ец ад ваўчыны. Названа расліна так, таму што ягады яе непрыгодныя для яды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стру́гвінаягада накшталт марошкі’ (Нар. Гом.), стругві́на ‘ажыны’ (ТС). Параўн. укр. стру́жина ‘марошка, Rubus chamaemorus L.’, стругві́на ‘ажыны’, острожила ‘тс’, польск. ostrężyna ‘тс’, каш. ostružene ‘тс’, чэш., славац. ostružina ‘тс’, ст.-чэш. stružina ‘тс’, в.-луж. wostružina ‘тс’, серб.-харв. о̀струга ‘тс’, славен. ostróga ‘тс’, ostrȏžnica ‘Rubus fruticosus’. Узводзяць да прасл. *ostrǫga, вытворнага ад *ostrъ, гл. востры, астро́га (Брукнер, 386; Махэк, Jména, 101; Бязлай, 2, 259; ЕСУМ, 5, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галубі́цаягада дурніца, буякі’ (Бяльк.). Рус. голуби́ка, голуби́ца ’тс’. Шанскі (1, Г, 121) прыводзіць яшчэ ўкр. голубика (адкуль?). Паводле Шанскага (там жа), гэта вытворныя ад назвы колеру (рус. голубо́й, укр. голуби́й). Шанскі (там жа) мяркуе, што варыянтнасць суфіксацыі (‑ика, ица) адлюстроўвае складаныя працэсы трэцяй палаталізацыі, яе непаслядоўнасць. Назва ягады магла ўспрымацца як утварэнне ад го́луб (+ суф. *‑ica для абазначэння самак). Таму маглі ўзнікнуць другасныя па паходжанню назоўнікі тыпу бел. галубэ́ ’буякі’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суні́цы ’расліна Fragaria vesca L. і яе плады’ (ТСБМ, Кіс., Ласт., Нік., Оч., Растарг., Сержп., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), ’тс’, ’клубніцы’ (ТС), суні́цаягада расліны Fragaria vesca L.’ (Нас., Некр. і Байк., Нік., Оч., Федар. 4, Пятк. 2, Шымк. Собр., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’ягада клубніц, Fragaria collina L.’ (Ласт.), зуніцаягада Fragaria vesca L.’ (Меер Крыч.), суні́чка ’тс’ (Тур.). Укр. суни́ця, рус. паўдн. і зах. суни́ка, суни́ца (толькі смал. і бранск., г. зн. беларусізмы, гл. Мяркулава, Очерки, 117–118), польск. дыял. sunica, sonica, ст.-польск. sunica, sumnica, sumniczki, н.-луж. sunica, палаб. saunaićă (*sunica) ’клубніцы’, серб.-харв. sȕnica ’маліна’, балг. дыял. суни́ца ’суніцы; брусніцы’, рэдка ’садовыя клубніцы’, дыял. зу́ница ’маліна’, макед. суница ’лясныя ягады, Fragaria vesca L.’. Славянскія рэліктавыя словы ў адпаведных нямецкіх дыялектах: Saneitschen, Szameitschen, Schärneitschen, Sannerzen, Somgetzen (гл. Шустар-Шэўц, 1378). Існуе некалькі этымалагічных версій, аднак цяжка якой-небудзь з іх аддаць перавагу. Прасл. *sunica ’суніцы; клубніцы’, якое, як мяркуюць, роднаснае ст.-інд. śōna‑ ’чырвоны, ярка-чырвоны’, çōņitam ’кроў, смала дрэва’ (гл. Патабня, РФВ, 4, 283; Развадоўскі, RO, 1, 94), якія далей да і.-е. *ḱeu‑no‑s ’светлы, бліскучы’; гл. Покарны, 594; Скок, 3, 362; Шустар-Шэўц, Зб. Слаўскаму, 335–338. Брукнер (526), Бярнар (RÉS, 27, Зб. рэканструявалі назву як *sǫ‑ і *nicь да прасл. *niknǫti ’нікнуць’, параўн. тлумачэнне Ластоўскага: “суніцыя ягады, якія пахілены ніц, тварам уніз” (Ласт., 794). Да гэтай жа версіі схіляецца Мяркулава (там жа), якая ўзнаўляе як прасл. *sǫnicaягада, якая нікне да зямлі’ (параўн. пазёмкі, рус. земляніка). Бязлай (Eseji, 135) на падставе славен. samónica ’брусніцы, Vaccinium vitis-idaea L.’, ст.-польск. sumnice, sumniczki ’суніцы’ мяркуе пра зыходнае *samonikva, г. зн. ’ягады, якія растуць (з’яўляюцца, прарастаюць, гл. узнікаць) самі па сабе’, гл. таксама ў Праабражэнскага (1, 607), сумненні ў Фасмера (3, 804). Паводле Бонка (SEPS, 5, 237), у аснове матывацыі — размнажэнне пры дапамозе адросткаў (“вусоў”), у выніку чаго расліна “sunie się (płoży się) po ziemi” (гл. сунуць). Непрымальная думка Эндзеліна (RS, 10, 221), які параўноўваў з лат. sūna(s) ’мох’, sûnûkslis ’нарыўным пузырок’, якія таксама не маюць пэўнай этымалогіі, да таго ж суніцы не растуць у моху. Пра ранейшыя спробы этымалагізацыі, у тым ліку вывядзенне са ст.-прус. sunis ’сабака’ (як бы ’сабачыя ягады’), гл. Папоў, Из истории, 51. Гл. таксама Крывіцкі, PC, 2002, 8, 39–41 (мяркуецца пра інавацыю перыяду ВКЛ, што пярэчыць агульнаславянскаму распаўсюджанню). Гл. таксама сініца2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінагра́д ’пладовая павойная расліна, Vitis vinifera L.’ (БРС, Кіс., Сцяшк. МГ), віныгра́д ’тс’ (Бяльк.); ’фруктовы сад’ (Нас.); ’садавіна’ (Нас.); ’садовыя расліны’ (Сцеп.), фалькл. вінаградзік ’вінаграднік’ (Кліх). Укр. виноград ’вінаград’; ’гронка вінаграду’; ’вінаграднік’; ’садавіна’, рус. смал. виноград ’садовы плод (любы)’; ’сад’; ’віно’, эпітэт жаніха, кастр. ’аздоба хамута ў выглядзе лістоў вінаграду з гронкамі’, ст.-рус. виноградъ ’вінаграднік, фруктовы сад’ (з XII ст.); ’ягада вінаграду’ (XVII ст.); ’вінаграднае віно’ (з XVIII ст.), польск. winograd ’вінаград, ягада вінаграду, віно’, ст.-польск. winograd ’вінаграднік’, чэш. vinohrad, славац. vinohrad, славен. vinógrad ’тс’, серб.-харв. вѝноград, ст.-слав. виноградъ. Прасл. vinogordъ. У бел. мове запазычана з ц.-слав. Звычайна лічаць слав. vinogordъ запазычаннем з гоц. weingards, ст.-в.-ням. wîngart(o), с.-в.-ням. wîngart(e), н.-в.-ням. Wingert ’вінаграднік’ (Уленбек, AfslPh, 15, 492; Лёвэ, KZ, 39, 317–333; Мух, AnzIF, 9, 197; Брукнер, AfslPh, 42, 141; Шанскі, 1, В, 101; Стэндэр-Петарсан, Slav.-germ., 365; Кіпарскі, Fremdes, 225; КЭСРЯ, 82). Скок (3, 595) мяркуе, што vinogordъ узнікла на слав. глебе і з’яўляецца складаным словам (параўноўвае ст.-слав. виноградъ і врътоградъ, ад vino > віно́ (гл.) і gordъ > гарод, горад) (гл.), якое азначала адроджанае месца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіні́ца1 ‘пеўчая птушка атрада вераб’іных са стракатым апярэннем’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ‘птушка Parus maior L.’ (Меер Крыч., Арх. Федар., Пятк. 2, ЛП, Яшк. Мясц., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ‘сініца’, ‘сіваграк’ (ТС), ст.-бел. синица: оӱпрѧм ꙗко синица (XVI ст., Карскі 2-3, 490). Укр. сини́ця, рус. сини́ца, чэш. дыял. sinice, серб.-харв. си́ница, дыял. сје́ница, балг. синѝца, макед. сеница ‘тс’. У сучаснай польскай мове слова невядома, але Брукнер (491) лічыць, што яно захавалася ў прус. sineco ‘сініца’. Большасць даследчыкаў (напр. Міклашыч, 295; Праабражэнскі, 2, 287; БЕР, 6, 661–663 і інш.) выводзяць ад сіні. Фасмер (3, 625) заўважае, што першапачаткова слова, відаць, абазначала разнавіднасць Parus caeruleus, гл. сінюк. Інакш Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, VII, 2, 113), які лічыць, што птушка была названа па сваім крыку zifi; потым назва, паводле народнай этымалогіі, была пераасэнсавана і звязана з сіні; гл. таксама Скок, 3, 251; ЕСУМ, 5, 236. Параўн. сі́ньдзік ‘сініца’(гл.), а таксама рус. дыял. зи́нька ‘гайка, Parus minor’ (Даль), ярасл. си́нька ‘сініца-маскоўка’, што пацвярджае апошнюю версію.

Сініца2ягада суніца’ (Тур.), ‘ягада’ (Янк. 2; вілен., Шн. 1). З суніца (гл.) пад уплывам сіні або з польск. sinica ‘тс’, якое таксама, паводле Варш. сл. (6, 115), з sunica.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбэ́лак невялікі барабан з бразготкамі’; пераносна ’жывот’ (Янк. Мат.). Запазычанне з польск. bąbel, bębel ’пухір, бурбалка’, памянш. bąbelek, кантамінаванага з польскім bębenek ’бубен, барабан’ (першае — да слав. асновы bǫb‑, другое — таксама да bǫb‑; экспрэсіўна-гукапераймальныя асновы, гл. Слаўскі, 1, 29, 31). Кантамінацыя мела месца, мабыць, ужо ў бел. мове. Але не выключаецца, што бамбэ́лак проста з польск. bąbelek ’бразготка’. Параўн. значэнне бел. слова: ’невялікі барабан з бразготкамі’ (!). Параўн. укр. бамбу́лька ’круглая ягада (бульбы)’ < польск. Да фанетыкі такіх запазычанняў гл. Зілынскі, PF, 12, 376. Пра магчымасць захоўвання групы ‑ом‑ (< прасл.‑ǫ‑) у слав. мовах гл. Махэк₂, 44 (але непераканаўча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаві́на, жаві́ны, жаві́кі ’ажына’ (Кіс., Касп., Бяльк., Юрч.; лельч., Жыв. сл., 210), жаві́нінаягада ажыны’, жаві́ннік ’ажыннік’ (Юрч., Яўс.). Усечаная без пачатковага галоснага слав. назва ажыны *ož‑ev‑ina > бел. ажавіна, ажэвіны (Шат., Кіс.) і *ož‑ev‑ika > рус. ежевика ад *ožь ’вожык’. Суф. *‑in‑ часта выкарыстоўваецца ў назвах ягад: журав‑ін‑ы, аж‑ын‑а, кал‑ін‑а, першасна, магчыма, у сінгулятыўным значэнні (гл. ажы́на). У рус. дыялектах сустракаецца форма са стратай пачатковай галоснай: жевика, жевига, жеваника, жевинина (СРНГ). Параўн. Шанскі, 1, Е, 253 (дзе памылковае сцвярджэнне пра толькі ўсх.-слав. характар слова: Махэк (Jména rostl., 101) прыводзіць чэш. ježina, польск. jeżyna).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)