Пле́сна ’пярэдняя (паміж пятой і пальцамі) частка ступні нагі, плюсна’ (Нас.), плёсьня ’тс’, ’паглыбленне на далоні’ (Стан.). Укр. валын. плесна, зах. плесно, рус. дыял. плесна, плес ніщо, польск. дыял. plośna, pleśnią ’плюсна’, чэш. plesna, славен. plėsmo ’пад’ём нагі’ < plėsno, plėsna ’ступня’, харв. чак. pleśni), plesna ’падэшва’, ст.-слав. пдеснл, плесно ’ступня’. Прасл. *plesno/ plesna < і.-е. *pIests‑no‑m/‑nä (Бязлай, 3, 55), роднасныя ст.-прус. plasmena ’падэшва нагі’, літ. plas nas, plesna ’пад’ём нагі’ < *plesnas (Траутман, 225), plaksnas, plekšnos ’пад’ём’, лат. plekšne, plęksna, plęzna, plezcle ’падэшва’, ст.-інд. praihasшырыня’, авест. fra Sah· ч ст.-грэч. πλάτος ’тс’, лац. piania ’ступня, падэшва’, хец. palzah(h)aпадножжа, падэшва’. Скок (2, 681–682) выводзіць прасл. *plesna/‑o з і.-е. ’шырокі, плоскі’. Куркі]іа (Этимология–1982, 18–19) на прыкладзе інавацыйных харв. plėsmo ’планка’ і славен. plėsmo ’плюсна’ разглядае паўд.-слав. *plěsmo як вытворнае з суф. ‑smo ад *plei‑ti > плясці. Параўн. плюсна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абшар, прастор, прастора, прасцяг, абсяг, прыволле, раздолле, разлегласць, разлог, далягляд, даль, далеч, далячынь, шырыня, шыр, бязмежжа, бязмежнасць, бясконцасць, бяскрайнасць, неагляднасць; бязмер, бязмер'е, пространь (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разма́х, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. размахваць — размахнуць і размахвацца — размахнуцца (у 1 знач.).

2. Велічыня хістання, вагання якога‑н. цела; амплітуда. Размах маятніка.

3. Адлегласць паміж крайнімі пунктамі чаго‑н. разгорнутага, распасцёртага, разнятага. Размах крылаў арла. □ Хадакі занялі пракосы на ўвесь размах рук. Пальчэўскі. // Прастора, на якой распасціраецца што‑н. Поле ляжала роўнае як кінуць вокам, шэрае і радаснае ў сваім бязмежным размаху. Адамчык.

4. перан. Шырыня, смеласць ва ўчынках, дзейнасці; адсутнасць абмежаванасці, вузкасці ў праяўленні. Размах будаўніцтва. □ Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню. Майхровіч. З кожным днём культурнае жыццё вёскі набывала ўсё большы размах. Сергіевіч.

•••

З размаху; з усяго размаху — а) размахнуўшыся, з сілаю. Грысь першы раз у сваім жыцці з размаху секануў па той рэчы, якую з такой любоўю сам рабіў. Кулакоўскі; б) з разгону, з разбегу. Вярблюд і бухнуў у раку з размаху. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разганяць — разагнаць (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набытая кім‑, чым‑н. у выніку такога руху; разбег. Узяўшы добры разгон, Якаў неўзабаве пачаў даганяць уцекача. Кулакоўскі. Конь закусіў цуглі, выцягнуў галаву і ляцеў стралой, набіраючы ўсё большы разгон. Машара.

3. Адлегласць ад аднаго пункта прасторы да другога. Ад Верхаянска да Алтая Які разгон, якая шыр! Тут для жыцця ўсяго хапае, О, наша матухна Сібір! Непачаловіч. // Разм. Не занятая нічым прастора; прастор. Бачу і чытаю іншыя скрыжалі — Credo нашых дзён: Вольныя пуціны, сонечныя далі, Без канца разгон. Колас.

4. перан. Шырыня, размах у дзеяннях, дзейнасці. Гаспадарка выйшла на добрую дарогу і набірала ўсё большы і большы разгон. Дуброўскі. [Антон Пятровіч:] — Ідзі да нас [на завод]. Там, брат, разгон! Ого-го, які разгон!.. Ваданосаў.

5. Разм. Строгая вымова; разнос, праборка. Даць разгон.

•••

З разгону — моцна разагнаўшыся, набраўшы скорасць.

У разгон — у роскідку (араць).

У разгоне (у знач. вык.) — пра тых, хто разасланы, адасланы куды‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пло́скі ’які не мае упадзін, узвышшаў, роўны, без пад’ёмаў і спускаў’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ), ’слаба, някрута спрадзены’ (Уладз.; баран., Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. Сл.: рас., талач., Шатал.), ’палогі (пра бераг ракі, возера)’ (карм., ветк., чач., ЛА, 2; ТС), ’худы (конь, карова)’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’шырокі (пра капыт)’ (карэліц., Нар. словатв.). Укр. пло́ский, рус. пло́ский, пло́сок, польск. ст.-мазав. płoski, чэш., славац. ploský, славен. plòsk ’плоскі’, plóska ’паверхня, раўніна’, серб.-харв. пло̏сан, макед. плосок, балг. плосък, ст.-слав. плоскъ. Прасл. *ploskъ, звязанае чаргаваннем галосных кораня з *plask‑, *plesk‑, *plěsk‑, якія з і.-е. *plok‑sko‑ ці *plək‑sko; роднаснае лат. plakans ’плоскі’, лац. placidus ’роўны, гладкі’, ’прыемны’, ст.-грэч. πλάξ ’раўніна’ (Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 113; Траўтман, 222; Фрэнкель, 602; Бязлай, 3, 61). Аднак Мее (Études, 332), Младэнаў (430), Фасмер (3, 285) дапускаюць магчымасць вывядзення лексемы плоскі з *plot‑sko і супастаўляюць апошнюю са ст.-інд. práthasшырыня’, авест. fraϑah‑, ст.-грэч. πλατύς ’шырокі, плоскі’. Гэтаксама Махэк₂ (462), які дапускае прасл. форму *plotъ (ŭ‑аснова), што ў чыстым выглядзе не захавалася, але ад яе утварылася плотва, плотка (гл.). Борысь, Папоўска–Таборска (ZPSS, 10, 27) на падставе славін. plos ’клоп’ рэканструююць рэліктавую форму *plosъ ’плоскі’, якая мае адпаведнікі на славянскім Поўдні. Абаеў (Этимология–1984, 21) мяркуе, што рус. плоский з’яўляецца роднасным рус. плохой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасве́т, ‑у, М ‑свеце, м.

1. Светлая паласа, пляма, утвораная светлавымі праменямі на чым‑н. неасветленым. Сонца нядаўна схілілася з паўдня, але хавалася ўжо за лесам, і на дзялянку падаў доўгі зубчасты цень, дзе-нідзе разрэзаны сонечнымі прасветамі. Шамякін.

2. Прамежак, свабодная прастора паміж якімі‑н. блізка размешчанымі прадметамі. У прасветах паміж будынкамі відаць было жытнёвае поле. Хадкевіч. Велізарнае шэрае неба мільгае ў прасветах між дрэвамі. Гамолка. // перан. Перапынак паміж справамі, часовая палёгка ў рабоце. Яшчэ гадзіну таму назад .. [Паўлу Пятровічу] здавалася, што ў яго, як і заўсёды, на працягу рабочага дня не будзе прасвету, каб нават падумаць аб чымсьці, не звязаным з яго працай. Прокша.

3. перан. Радасць, шчасце ў звычайна бязрадасным жыцці. — Ай, браце Якаў... — Піліп безнадзейна махнуў рукой. — Няма прасвету... Чарнышэвіч. Пад цяжкім гнётам знемагалі людзі, Чыгуннай глыбай гнёт заціснуў грудзі, І не было прасвету у жыцці. Буйло.

4. Спец. Шырыня аконнага ці дзвярнога праёму. // Адтуліна, шчыліна ў чым‑н. Прасвет вены.

5. Падоўжная палоска на пагонах. Нейкаму сынку, Недзе там на хутары, Сніліся пагоны З прасветам залатым. Броўка. Збіўшыся ў кучку,.. [хлопцы] насцярожана разглядвалі на плячах конніка пагоны: зялёнае поле з чырвоным прасветам, а на ім чатыры зорачкі. Курто.

•••

На прасвет (глядзець, разглядаць і пад.) — супраць святла. На момант .. [Назарчуку] здалося, што гэтыя грошы не сапраўдныя. Паглядзеў на прасвет, але фальшу не знайшоў. Грошы былі, як грошы. Сабаленка.

Не бачыць прасвету гл. бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)