суня́цца, суніму́ся, суні́мешся, суні́мецца; суніміся; зак.

1. Перастаць шумець, крычаць і пад.; супакоіцца.

Дзеці суняліся і леглі спаць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спыніцца, перастаць дзейнічаць.

Вечарам дождж суняўся.

На душы не сунімаецца трывога (непакоіць, турбуе).

3. Перастаць рухацца; спыніць рух, ход.

Мапеды звярнулі ў лес і суняліся.

|| незак. суніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́зам, прысл.

Па ніжняй частцы чаго‑н., па больш нізкаму месцу. Ад іскры паравоза загарэўся лес:.. агонь імкліва пашырыўся і ўзляцеў на верхавіны ялін і соснаў — і пайшоў шумець нізам і верхам. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш павольным рух, ход і пад.; затрымаць, прыцішыць каго-, што-н.

Машына сцішыла ход.

С. хуткасць матацыкла.

2. каго (што). Супакоіць, угаварыць каго-н. перастаць шумець, плакаць і пад.

С. дзіця.

3. што. Зрабіць менш адчувальным, аслабіць што-н.

С. боль.

С. гнеў (прыглушыць).

|| незак. сціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

База́рыць ’лаяць’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. дыял. база́рить ’голасна размаўляць, крычаць, шумець, лаяцца’. Мабыць, вытворнае ад база́р 1 (першапачаткова ’лаяцца, крычаць, як на базары’). Наўрад ці ёсць сувязь з базла́ць, базы́каць, базі́каць (гл.), рус. база́нить, базла́нить ’шумець, крычаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́бушаваць ’выкінуць’ (Жд., 3). Відаць, да бушаваць ’шумець, энергічна рабіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірашчэ́ць ’шумець з трэскам (пра скваркі ў печы)’ (КЭС, лаг.). Да верашчэ́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сшчука́ць (ссукаць) ’перастаць шумець, крычаць, плакаць; сціхнуць’, сшчукці ’тс’ (Нас.). Да шчукаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каласі́цца, ‑сіцца; незак.

Выпускаць колас; каласаваць ​1. І ячмень, і авёс, і пшаніца Падымаюцца стройнай сцяной, Пачынаюць ужо каласіцца. Астрэйка. // перан. Шумець, пералівацца калоссем. Жыта буйна каласіцца, Нахіляецца чалом. Броўка. Каласяцца нівы на адваяваных ад балота ўрадлівых землях. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; зак.

1. Стаць спакойным, не хвалявацца; перастаць шумець, пачаць весці сябе ціха.

С. пасля стрэсу.

Дзеці супакоіліся позна.

2. Задаволіцца дасягнутым, зробленым. перастаць турбавацца.

С. думаць пра кар’еру.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аслабіць праяўленне чаго-н.; сціхнуць.

Зуб пад раніцу супакоіўся.

4. Стаць спакойным, нерухомым.

Мора супакоілася.

|| незак. супако́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. супакае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашу́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку шумець. Пашумлівае вецер у голым вецці бярозы, у вокны пазірае бясконцая зімняя ноч. Колас. Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб. Пестрак. / у безас. ужыв. Без прывычнай закускі ў галаве Аўгуста Эрнеставіча злёгку пашумлівае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)