наи́гранный
1. прич. найгра́ны;
наи́гранная скри́пка найгра́ная скры́пка;
наи́гранная пласти́нка найгра́ная пласці́нка;
2. прил. (искусственный) шту́чны;
наи́гранная весёлость шту́чная весяло́сць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
на́йгрыш, ‑у, м.
1. Народная інструментальная мелодыя, часцей танцавальная.
2. Ненатуральнасць, штучная напружанасць (у ігры артыста і наогул у паводзінах, манерах). Без усякай экзотыкі і найгрышу жыве артыстка багатым унутраным жыццём гераіні. «Маладосць». Сяргей зразумеў, што Волька гаворыць усё гэта шчыра, што ні ў чым у яе няма найгрышу. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шту́чный
1. (не весовой) шту́чны;
шту́чный това́р шту́чны тава́р;
2. (за каждую штуку) пашту́чны, ад шту́кі;
шту́чная опла́та пашту́чная апла́та, апла́та ад шту́кі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Баю́р ’гурба снегу’ (зах.-палес., Талстой, Геогр., 233). Асцярожна можна параўнаць з укр. (праўда, не вельмі добра дакументаваным словам) баю́ра ’пагорак’ (Піскуноў, Словарь). Слова няяснага паходжання. Талстой, там жа, з запытаннем, вылучае дзве магчымасці тлумачэння: 1) энантыёсемія па прынцыпу ’верх’ ⟷ ’ніз’ (параўн. зах.-палес. баю́ра ’штучная яма’); 2) нейкая сувязь (запазычанне) з тур. bayır ’узгорак, пагорак’ (што дало, дарэчы, байра́к, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трох- — першая частка складаных слоў трохгадо́вы, трохго́ддзе, трохмоўны, трохдзённы, трохсо́ты, трохчле́н і пад. (ГСБМ, Некр. і Байк.), трохро́жкі ‘вілы’ (ЛП), трохро́жка ‘рогі лася, прыстасаваныя пад вешалку’ (ТС). Паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 171), “штучная форма” Р. скл. ад тры (гл.) на месцы старой формы трый, якая дала тры — форму Р. скл., што “заўсёды засталася ў словах складаных, а ў нескладаных вельмі рэдка”, гл. трысцен, трыножак і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асфа́льт, ‑у, М ‑льце, м.
1. Прыродная або штучная чорная смалістая маса, якая выкарыстоўваецца ў некаторых галінах прамысловасць і якой пакрываюць дарогі, тратуары. Тхнула смалістым вод[а]рам, ішлі дымы... Людзі мяшалі кіпучы асфальт. Чорны. [Хлопцы] падняліся на ўзвышша, адтуль была відаць пакрытая асфальтам дарога. Гурскі.
2. Дарога, тратуар, пакрытыя такой масай. Ледзь чутна шасцяць па асфальце таксі. Навуменка. Асфальт скончыўся. Далей пайшла брукаваная шаша. Корбан.
[Ад грэч. ásphaltos — горная смала.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подде́льный (подделанный) падро́блены; (фальшивый) фальшы́вы; (ненастоящий) несапра́ўдны; (фальсифицированный) фальсіфікава́ны; (искусственный) шту́чны; (притворный) прытво́рны, няшчы́ры;
подде́льные докуме́нты падро́бленыя (фальшы́выя, несапра́ўдныя) дакуме́нты;
подде́льная ко́жа шту́чная ску́ра;
подде́льная коса́ фальшы́вая каса́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зава́л, ‑у і ‑а, м.
1. ‑у. Мноства чаго‑н. скіданага, зваленага ў беспарадку. На кожным кроку — вялізныя вываратні, завалы. Краўчанка. Каменныя нагрувашчванні сустракаліся ўсё часцей, пераходзілі ў суцэльныя завалы. Шыцік. // Штучная перашкода, мноства наваленых адно на другое дрэў, бярвён і пад. Зрабіць завал на дарозе. □ Праезду не было. Людзі выйшлі прыбіраць завал з пілкамі і сякерамі. Лужанін.
2. ‑а. Тое, што і завала (у 1 знач.). Хата Паўлюкова была завалена з сярэдзіны сакрэтным завалам. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́рмус ’вырвас, жулік, нахабны чалавек’ (Бяльк.). Штучная лацінізаваная форма не зусім яснага паходжання. Магчыма, з *ірвус ад ірваць (гл.) (суф. ‑ус звычайна далучаецца да дзеяслоўных асноў); параўн. вырва, вырвас. Субстытуцыя ‑м‑ замест ‑в‑ цалкам магчыма, улічваючы экспрэсію значэння. Нельга выключыць і магчымую сувязь з рус. смал. и́мус ’бядовы, вельмі здольны да чаго-н.’ (Дабр.); параўн. таксама смал., сіб. иму́н ’жвавы, бядовы, спрытны’, ’знаўца, майстар сваёй справы’, смал. иму́ ’адолею, пакару’ ад імаць (гл.). Але застаецца няясным з’яўленне ‑р‑ (ці не звязана з рус. дыял. ир ’злосць’, ’злосны, з’едлівы чалавек’, upunéc ’свавольнік, задзіра’, ст.-рус. иръ ’болька, струп; скула’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзеравя́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм.
1. Невялікі кавалак дрэва; драўляная частка чаго‑н. Глуха ляпаюць адна аб адну дзеравяшкі прыкладаў. Паўлаў.
2. Штучная драўляная нага. Вунь ідзе дзядзька Пракоп на дзеравяшцы... Па ўезджанай коўзкай саннай дарозе ён неяк смешна ступае. Сабаленка. У вялікім утульным крэслі драмаў вартаўнік — яшчэ не стары чалавек з дзеравяшкаю, прывязанаю да калена. Грахоўскі.
3. мн. (дзеравя́шкі, ‑шак). Абутак на драўлянай падэшве. Алёша стаў на лавачку, разуўшыся: кінуў дзеравяшкі пад прызбу. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)