партбюро́, нескл., н.

Партыйнае бюро — кіруючы выбарны орган пярвічнай партыйнай арганізацыі. Сакратар партбюро. □ Доўга члены партбюро і радавыя камуністы заклапочана радзіліся, шукалі новых шляхоў паляпшэння працы. Сабаленка. // Пасяджэнне, сход гэтага органа. Сёння ў 16 гадзін партбюро.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няўко́м (невкомъ) ’быццам, хіба ж’ (Нас.), ’нездарма; няўжо’ (Касп.), ’знячэўку, знянацку’ (Мат. Маг.), ня‑ў‑ком жа ’аднак жа не, чаму ж не’ (Гарэц.), рус. смал. невком ’аднак’. Паралельнае да няўчом (гл.) займеннікавае ўтварэнне ад хто (гл.); праблему складае высвятленне шляхоў семантычнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. што. Зрабіць кругавую абмазку ствала дрэва для захавання ад шкоднікаў. // Зрабіць кругавы зрэз кары са ствала дрэва.

2. каго. Надзець пазначанае кольца на лапку птушкі, на хвост рыбы для вывучэння шляхоў іх руху і пад. Акальцаваць птушку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліне́йны, -ая, -ае.

1. Які мае выгляд лініі, складаецца з ліній, мае адносіны да лініі (у 1 знач.).

Л. арнамент.

Лінейныя меры даўжыні.

2. Тое, што і рэгулярны (у 2 знач.; уст.).

Лінейныя войскі.

3. Які складае аснову баявых злучэнняў флоту.

Л. крэйсер.

4. Прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі ці шляхоў зносін.

Лінейная міліцыя.

Л. манцёр.

○

Лінейная скорасць — скорасць руху, якая вызначаецца па даўжыні шляху, пройдзенага за адзінку часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храсто́к, ‑тка, м.

Гнуткая і шчыльная злучальная тканка пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў дарослага чалавека. Храсткі гартані. □ Перасадка чалавеку такіх тканак, як храсток, косці, рагавіца вока, — ужо не праблема. «Звязда». Чалавек азірнуўся і пайшоў паволі назад. Храсткі яго носа варушыліся. Чорны.

•••

Надгартанны храсток — надгартаннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Афэ́рма, ахвэ́рма, ахэ́рма ’неахайная жанчына, апушчаны чалавек’ (Цых.), оферма, офэрма (КСТ), укр. оферма, воферма ’нязгрэба, няздара’, польск. oferma. Запазычанне. У якасці крыніцы для польскага слова прыводзяць ням. ohne Forme (Дарашэўскі), што з семантычнага боку, здаецца, знаходзіць пацверджанне ў беларускіх гаворках, параўн. значэнне слоў хорма ’нікчэмны мужчына’, ’форма’ і нехорматны ’неахайны, неакуратны’ (КСТ), аднак з фармальнага боку выклікае пэўныя цяжкасці з-за няяснасці шляхоў адаптацыі (пасрэдніцтва мовы ідыш?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́шаль, ‑шлю, м.

Раптоўныя сутаргавыя выдыхі, якія суправаджаюцца хрыпамі і шумам (пры запаленні дыхальных шляхоў і інш.). Кашаль душыць. □ Праз дзве-тры хвіліны зноў пачуўся кашаль, хваравіты, неадольны. Кулакоўскі. [Маці] увесь час мучыў сухі надрыўны кашаль. Хомчанка. // Разм. Хвароба, якая суправаджаецца гэтай з’явай.

•••

Як хваробе кашаль — ніколькі, зусім (не патрэбен, не памог). [Лютынскі-бацька:] Памагла мне твая пісаніна, як кашаль хваробе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малочніца 1 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (віц., Кіс.). Да малако (гл.). Параўн. таксама малочнік 4. Мена роду магла адбыцца пад уплывам лац. назвы Euphorbia (ж. р.).

Малочніца 2 ’мастыт’ (навагр., Нар. сл.), ’захворванне слізістай абалонкі рота ў немаўлят’ (ТСБМ), рус. сіб., каўказск. молочница ’мастыт’, арханг. ’малочныя зубы ў дзяцей’, польск. mlecznica ’ліхаманка стрававальных шляхоў’. Да малако (гл.), малочны. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111 і ламаві́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўкля́к ’жоўты гурок’ (гом., лун., Шатал.; глуск., Янк. III; брагін., Нар. словатв., 127), жаўтля́к (гом., хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв., 127), жаўцяк ’тс’, жаўкля́к перан. ’хворы чалавек’ (Янк 111). Рус. желтя́к, укр. жовтяк, дыял. жовкляк, жовтляк ’жоўты агурок’. Ад жо́ўклы з дапамогай суфікса ‑як‑, як і іншыя назвы раслін (бяля́к ’шампіньён’, пазня́к ’грыб’ і да т. п.). Жаўцяк, паводле той самай мадэлі, ад жоўты, жоўць 2 (гл.). У форме жаўтляк адлюстроўваецца кантамінацыя першага і другога названых шляхоў утварэння слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нячы́м ’ніж, чым’: Лепш жонка першая, нячым тая другая (Рам.), укр. нічим ’нічога, не бяда’, рус. нечем (не чем). З не і чым (параўнальны злучнік); паводле Булахоўскага (Курс, 11, 340), не ўказвае на адмоўнасць таго, што утрымліваецца ў другім члене параўнання, што дэманструе і бел. дыял. бяжыт скарей, чем не конь. Паводле Карскага (2–3, 491), з ніж (гл.) і чым (неж‑чым «нежели чим»), што пацвярджаецца цытатай з пісьма Пушкіна: Вам обязан я больше нежели чем жизнью (Булахоўскі, Рус. яз. XIX в., 407). Козыраў (Семант. яз. единиц, 67) не выключае абодвух шляхоў развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)