Піск ’тонкі, высокі гук’ (ТСБМ, Яруш.), піскатня́ ’працяглы многагалосы піск’, піскнуць, піснуць — аднакратнае ад пішча́ць (ТСБМ), пі́скыць ’пішчаць раз-пораз’ (Юрч. СНЛ), піскаце́ць ’пішчаць’ (гродз., З нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (гродз., ЛА, 1), ’шчабятаць (пра ластаўку)’ (Скарбы), піска́ты ’пісклявы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пи́скати, писк, рус. писк ’тс’, ц.-слав. пискати; польск. piskać ’пішчаць’, ’шыпець’, в.-луж. piskać ’пішчаць, вішчаць’, ’скрыпець’, ’свісцець’, ’іграць на музычным інструменце (дудцы)’, чэш. pískati ’свісцець’, ’дудзець (на дудзе)’, славац. pískať ’тс’, pisk, piskot ’піск’, славен. písk ’свіст’, pískati ’свісцець’, серб.-харв. пи̏ска ’піск, віскат’, пи̏скав ’пісклявы, рэзкі’, ’свісцячы гук’, макед. пискот ’піск. віскат’, писка ’пішчаць’, ’свісцець’, ’шыпець’, балг. пискам ’пішчаць’, ’плакаць’, ’шчыкаць, цвыркаць’, ст.-слав. пискати ’іграць на жалейцы’. Прасл. *piskъ, *piskati, утвораныя ад гукапераймальнай асновы *pi‑, параўн. літ. pyškė́ti ’ляскаць (пугай), ’трашчаць (аб лёдзе), лат. pį̃kstet ’пішчаць’, лац. pipāre, pipiāre, pīpilāre ’пішчаць’, ст.-грэч. πίπος ’птушанё’, πιππίξω ’пішчу’, ст.-інд. picchōrā, picchōlā ’дудка, флейта’, ісл. pískaшаптаць, шалясцець’ (Праабражэнскі, 2, 62; Фасмер, 3, 271; Бязлай, 3, 41; Брукнер, 415 ). Махэк₂ (451) дапускае далучэнне ‑sk-інтэнсіва да асновы *pi‑ (> *pi‑sk‑ati), першасным значэннем якой было ’свісцець’, як і ў ням. pfeifen. Суф. ‑sk‑, як у трэск, плеск, нырск, ляск(ат) і інш. Сюды ж піску́лька ’вадаплаўная птушка атрада гусепадобных’ (ТСБМ), пі́кот ’цісканне (пра ўюноў у лавушцы)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́ха, ‑а; мн. вушы, вушэй; н.

1. Орган слыху і раўнавагі ў пазваночных жывёл і чалавека. Сярэдняе вуха. Унутранае вуха. Чуў сваімі вушамі. □ Стары аглядаецца па баках, прыслухоўваецца то адным вухам, то другім... Бядуля.

2. Знадворная, вонкавая частка гэтага органа ў форме ракавіны вакол вушной адтуліны. Адмарозіць вушы. Доўгія вушы.

3. Разм. Слых. Чуткае вуха.

4. часцей мн. Бакавая адкідная частка шапкі, якая закрывае вушную ракавіну.

5. Прыстасаванне ў розных прадметах для больш зручнага карыстання (пад’ёму, вешання, пераноскі і інш.). Вуха ў збане. Вушы цэбра.

•••

Адным вухам (краем вуха) чуць гл. чуць.

Вуха (вушы) рэжа (дзярэ) гл. рэзаць.

Вухам не варухнуць гл. варухнуць.

Вушы аб’есці; з вушамі аб’есці гл. аб’есці.

Вушы вянуць — праціўна, не хочацца слухаць што‑н.

Вушы затыкаць гл. затыкаць ​1.

Галава і два вухі гл. галава.

Да вушэй — пра шырокую ўсмешку.

Дайсці да чыіх вушэй гл. дайсці.

(Есць), аж за вушамі трашчыць гл. трашчаць.

За вушы не адцягнеш гл. адцягнуць.

За вушы цягнуць каго гл. цягнуць.

З вуха на вуха; з вуха ў вуха — шэптам, пад сакрэтам сказаць што‑н.

З-за вуха біць гл. біць.

І вухам не весці гл. весці.

І сцены вушы маюць гл. сцяна.

Лавіць вухам гл. лавіць.

Мець вушы гл. мець.

Мець свае вочы і вушы гл. мець.

Мядзведзь на вуха наступіў гл. мядзведзь.

Навастрыць вушы гл. навастрыць.

На вуха (гаварыць, шаптаць, сказаць і пад.) — гаварыць ціха, наблізіўшыся да вуха субяседніка.

Над самым вухам (крычаць, шумець, раздавацца і пад.) — блізка, у непасрэднай блізкасці.

Накруціць вушы гл. пакруціць.

На свае (ўласныя) вушы чуць гл. чуць.

Наставіць (натапырыць) вушы гл. наставіць.

Не верыць сваім вушам гл. верыць.

Не ўбачыць як сваіх вушэй каго-чаго гл. убачыць.

Ні вуха, ні рыла — зусім нічога не разумець.

Па (самыя) вушы — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю. Седас па вушы ўвайшоў у справу. Чорны. [Антось:] — Дома работы па вушы: трэба араць, сеяць. С. Александровіч.

Прапусціць міма вушэй гл. прапусціць.

Пратрубіць (пракрычаць) вушы каму гл. пра-трубіць.

Развесіць (распусціць) вушы гл. развесіць.

Стаяць у вушах гл. стаяць.

Стрыгчы вушамі гл. стрыгчы.

Трымаць вуха востра гл. трымаць.

Тугаваты на вуха, тугі на вуха гл. тугі.

Увесці ў вушы каму гл. увесці.

Угразнуць па вушы ў чым гл. угразнуць.

Улавіць вухам гл. улавіць.

Хоць (ты) вушы затыкай гл. затыкаць ​1.

Хоць ты ў вуха кладзі гл. класці.

Як злавіць вухам гл. злавіць.

Як у вуху — зацішна, цёпла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)