пазано́швацца, ‑аецца; зак.

Занасіцца — аб усім, многім. [Вольцы] хацелася .. памыць падлогу, .. паглядзець, ці ўсюды чыста, ці не пазаношваліся фіранкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прыбо́рніца, прыбы́рныця ’прыбіральшчыца’ (Клім.). Да прыбіра́ць, браць (гл.). Параўн. укр. прибірни́ця ’тая, якая прыбірае’, рус. дыял. прибо́рночыста; прыбрана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

белавы́, ‑ая, ‑ое.

Перапісаны на чыста; проціл. чарнавы. У фондах музея Купалы захоўваюцца белавы і два чарнавыя аўтографы верша «Крым». «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карта́васць, ‑і, ж.

Картавае вымаўленне. Хлопец не зусім чыста вымаўляў гук «р», і ледзь прыкметная картавасць надавала яго мове мілагучную інтанацыю. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акадэмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. акадэмія.

2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве).

А. жывапіс.

3. Навучальны (у дачыненні да вышэйшых навучальных устаноў).

А. год.

4. перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з пракгыкай.

Гэта акадэмічныя спрэчкі.

5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: найвышэйшай кваліфікацыі, узорны.

Нацыянальны а.

Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бурду́ль ’бурбалка’. Гл. бурды́ль. Калі ‑ыль па паходжанню суфікс (слав. *‑ylь?), то варыянт бурду́ль можна тлумачыць і чыста фанетычна (асіміляцыяй бурды́ль > бурду́ль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мамол, пін. моміл ’белы гарлачык, Nymphaea alba L.’ (Нар. лекс.), момул ’гарлачык чыста-белы, Nymphaea candida Presl.’ (пін., Бейл.). Балтызм. Параўн. літ. momuõ, momuolỹs ’цемя, галава, цемечка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

празме́рна, прысл.

Занадта, залішне. Быў.. [Канькоў] у новым гарнітуры, чыста паголены, празмерна ўзбуджаны і вясёлы. Асіпенка. Лясны жыхар, каб не пажыць бяды, Як правіла, празмерна асцярожны. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

платані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да платанізму (у 1 знач.).

2. Заснаваны на адсутнасці пачуццёвасці, чыста духоўны. Платанічнае каханне.

3. Які нельга здзейсніць; нерэальны. Платанічныя мары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мятла́ ж. метла́;

гнаць ~ло́ю — гнать метло́й;

пад ~лу — под метёлку (метлу́);

но́вая м. чы́ста мяце́посл. но́вая метла́ чи́сто метёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)