*Мамол, пін. моміл ’белы гарлачык, Nymphaea alba L.’ (Нар. лекс.), момул ’гарлачык чыста-белы, Nymphaea candida Presl.’ (пін., Бейл.). Балтызм. Параўн. літ. momuõ, momuolỹs ’цемя, галава, цемечка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)