Туркси́б (Туркеста́но-Сиби́рская желе́зная доро́га) ист. Турксі́б, -ба м. (Туркеста́на-Сібі́рская чыгу́нка).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жале́зкачыгунка’ (пераважна ў мове партызан у 1941–1945 гг., ТСБМ). Рус. кіраўск. желе́зка ’тс’ (СРНГ). Утворана на базе спалучэння жалезная дарога ў выніку кандэнсацыі пры дапамозе суфікса ‑к‑а; параўн. чыгунны шлях > чыгу́нка і г. д. (Ісачанка, Slavia, 27, 1958, 338). Магчыма разглядаць і як павышэнне актыўнасці слова, якое існавала яшчэ ў XIX ст., але магчыма новаўтварэнне. Уст. жале́зніцачыгунка’ (1881 г.) з укр. уст. желізниця (Жэлях.) ці залізни́ця (Гіст. лекс., 261). Параўн. у Коласа («На ростанях») жалязняк ’чыгуначнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зле́ва, прысл.

З левага боку; проціл. справа. Злева ад лесапільні праходзіла праз лес чыгунка. Пестрак. Злева і справа бялелі камяніцы новых школ і клубаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́струніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Выпрастаць, распрастаць, нацягнуць як струну. Ляціць [цягнік] праз выгары і рэкі, Гудкі паўстанкам аддае. Чыгунка выструніла рэйкі, Як лейцы пругкія свае. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм.

1. Электрычная чыгунка.

2. Поезд такой чыгункі. Спазніцца на электрычку. □ Да перона, нібы віхор, падляцела электрычка. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пабе́л ’белая паліва ўнутры чыгунка’ (КЭС, лаг.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пабяліць < бялі́ць. У семантычных адносінах параўн. укр. побі́лка ’паліва з белай гліны на фаянсавым посудзе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

при́городный пры́гарадны;

при́городная ме́стность пры́гарадная мясцо́васць;

при́городный по́езд пры́гарадны цягні́к;

при́городная желе́зная доро́га пры́гарадная чыгу́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трамва́й, ‑я, м.

1. Гарадская наземная электрычная чыгунка.

2. Поезд гэтай чыгункі з аднаго або некалькіх вагонаў (з якіх адзін маторны).

•••

Рачны трамвай — невялікі пасажырскі параход або катэр, які курсіруе па рацэ ў межах горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Метрапалітэн ’гарадская падземная электрычная чыгунка’ (ТСБМ). З рус. метрополитен ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое з франц. métropolitain ’які існуе (ёсць) у сталіцы’ (Фасмер, 2, 611) < лац. metropolitanus < лац.-грэч. mētropolis ’сталіца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жале́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Разм. уст. Чыгунка (пераважна ў мове партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.). Бацька, знатны мінёр Васіль Яркін, загінуў на «жалезцы». Брыль. Трэба было зацемна перайсці жалевку, а там патруль. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)