пропи́ска в разн. знач. прапі́ска, -кі ж.;

постоя́нная пропи́ска пастая́нная прапі́ска;

вре́менная пропи́ска часо́вая прапі́ска;

листки́ для пропи́ски лісткі́ для прапі́скі;

получи́ть пропи́ску атрыма́ць прапі́ску.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каранці́н, ‑у, м.

1. Часовая ізаляцыя заразна хворых і асоб, якія сутыкаліся з імі, з мэтай прадухіліць распаўсюджанне інфекцыі. Тэрмін каранціну. Накласці каранцін. // Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю інфекцыі (сярод насельніцтва, у сельскай гаспадарцы і пад.). Інспекцыя па каранціну.

2. Санітарны пункт для агляду асоб, суднаў і тавараў, якія прыбываюць з заражанай мясцовасці. — Я ўжо хадзіў, распытваў. Тут, у каранціне, нас могуць пратрымаць яшчэ доўгі час. Лынькоў.

[Фр. quarantaine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Вузкая палоска зямлі паміж суседнімі воднымі масівамі, паглыбленнямі і пад. Капаць канаву з перамычкамі. □ Нарач аддзяляецца ад суседняга возера Мястра вузкай перамычкай з пралівам. «Беларусь».

2. Часовая плаціна, гаць. Перакрыць раку перамычкай. □ Калі канал будзе гатоў, перамычку ўзарвуць, і воды .. хлынуць па каналу. Дуброўскі.

3. Спец. Праваднік, які злучае два электрычныя ланцугі.

4. Спец. Аконнае або дзвярное перакрыцце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́глячасовая ўкладка снапоў жыта або пшаніцы (9 і дзесяці наверх)’ (слуц., Лекс. і грам.) < ⁺мандля. Укр. мандель ’укладка снапоў або жменей канапель у 15 ці 50 штук’, польск. mendel ’бабка’, в.-луж. mandl, чэш. mandel, славац. mandeľ ’бабка з 15 снапоў’ — усе з ням. Mandel ’тс’, якое паходзіць з с.-лац. mandala ’карзіна’, ’вулей’. Бел. ма́гля, запазычанае з польск., змяніла род (м. на ж.), а таксама ‑н‑, ‑длʼ‑ перайшло ў ‑глʼ‑. Гл. яшчэ мэндлік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пружи́на прям., перен. спружы́на, -ны ж.;

часова́я пружи́на гадзінні́кавая спружы́на;

боева́я пружи́на воен. баява́я спружы́на;

он явля́ется гла́вной пружи́ной в э́том де́ле ён з’яўля́ецца гало́ўнай спружы́най у гэ́тай спра́ве;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Капі́ца1, копы́ця, копіцачасовая укладка сена, саломы’ (ТСБМ, Сцяшк., Крачк.; лоеў., добр., Мат. Гом.; свісл., маст., беласт., пруж., драг., пін., Сл. паўн.-зах.). Прасл. kopica < kopa > капа (гл.).

Ка́піца2 ’прывязка ў цэпе’ (рэчыц., Нар. сл.; браг., Шатал.), ’абруч, на які замужнія жанчыны накручвалі валасы’ (Малч.; кобр., Шн. 3). Польск. kapica, н.-луж. kapica, в.-луж. khapica, ст.-чэш. kapicě, славен. kápica, серб.-харв. ка̏пица, балг. капица. Паводле Слаўскага, 2, 54–55, лексема паходзіць з польск. kapica, якое з kapa і суфікса ‑ica.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́га1 ’сцёс унізе бервяна, для таго каб яно добра ляжала’ (Інстр. 2), каш. lėga ’рад снапоў у застаронку’, славен. lę́ga ’ляжанне’, ’палажэнне’, ’слой, рад’, ’бэлька, кансоль’. Параўн. таксама ст.-польск. leg ’месца для ляжання’, каш. lega ’логвішча’, lėga ’месца, дзе палегла збожжа’, серб.-харв. ли̏јег, ле̑г ’лежыва’. Прасл. leg‑a < leg‑ti, lěgati ’легчы, лажыцца’ (Слаўскі, 4, 109). Параўн. таксама лёжка2, лежа (гл.).

Ле́га2часовая падкладка, апора пад што-небудзь у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі, лага’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лага і легар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслу́га ’слугі’, ’дзеянне, учынак, якія прыносяць карысць, дапамогу каму-н.’, паслу́гі ’аплачваемая работа для задавальнення чыіх-небудзь патрэб’ (ТСБМ, Нік. Очерки; Нас.). Укр. послу́га ’паслуга’, ’слуга’, рус. послу́га ’паслуга, служба на каго-н.’, ’заслуга’, ’выкананне прыгонных работ, шарварак’, польск. posługa ’выкананне работы заказчыка, гаспадара’, posługi ’нясталая, часовая работа’, ’прыслуга’, чэш. posluha ’паслугі’, ’служанка’, ’пасыльны’, славац. posluha ’праца прыслугі’, серб.-харв. по̏слуга ’прыслуга, абслугоўваючы персанал’, ’абслугоўванне’, ’пракат’, макед. послуга ’абслугоўванне’, ’пракат’. Утворана ад дзеяслова poslužiti < služiti < sluga. Магчыма, самастойнае ўтварэнне ў паасобных славянскіх мовах. Сюды ж паслу́жка ’паслуга’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Тое, што і печ (у 1 знач.). Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол. Мележ.

2. Невялікая або часовая печ, якая ў асноўным служыць для абагравання памяшкання. Каля дзвярэй стаяла чыгунная печка. Такія печкі былі ва ўсім лагеры. Шамякін. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Бядуля. Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камуні́зм, ‑а, м.

1. Найвышэйшая грамадска-эканамічная фармацыя, якая гістарычна прыходзіць на змену капіталізму, грунтуецца на грамадскай уласнасці на сродкі і прадукты вытворчасці і мае дзве фазы развіцця: сацыялізм і камунізм. // Другая фаза гэтай фармацыі. Сацыялізм паступова пераходзіць у камунізм..

2. Вучэнне марксізма-ленінізма аб пралетарскай рэвалюцыі і пабудове камуністычнага грамадства.

•••

Ваенны камунізмчасовая эканамічная палітыка Савецкай улады ў перыяд Грамадзянскай вайны 1918–1920 гг., выкліканая цяжкасцямі ваеннага часу.

Навуковы камунізм — тое, што і камунізм (у 2 знач.).

Першабытны камунізм — грамадскі дакласавы лад першабытнай родавай абшчыны з агульнай уласнасцю на сродкі і прадукты вытворчасці.

[Ад лац. communis — агульны, усеагульны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)