адкара́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., ад каго-чаго.
Разм. Пазбегнуць, пазбавіцца чаго‑н., ухіліцца, адчапіцца, адвязацца ад чаго‑н. Моцна прысцігнула гора. Здавалася, канца і краю няма яму і ніколі ад яго не адкараскацца. Крапіва. Каб як адкараскацца ад надакучлівых думак.., [Іван] хутчэй засігаў далей. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раскруціўшыся, аддзяліцца; адшрубавацца.
Вяроўка адкруцілася.
Адкруцілася гайка.
2. Павярнуўшыся, адкрыцца.
Кран адкруціўся.
3. Зламацца, адарвацца ад пакручвання ў розныя бакі; перакруціцца.
Спелая макаўка лёгка адкруцілася.
4. Скончыць круціцца, адкружыцца.
Адкруціліся пары ў вальсе.
5. Ухіліцца, хітра вызваліцца ад чаго-н. з дапамогай выдумак (разм.).
А. ад паездкі.
|| незак. адкру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
умы́ць, умыю, умыеш, умые; зак.
1. каго-што. Памыць, вымыць, апаласнуць каму‑н. твар, рукі, шыю. Умыць твар і прычасацца.
2. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.); перан. Памачыць, асвяжыць дажджом, расой. Ранак сонечны, умыты росамі. Пестрак.
•••
Умыць рукі — ухіліцца ад удзелу ў якой‑н. справе, зняць з сябе адказнасць за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгавары́цца, ‑гаваруся, ‑гаворышся, ‑гаворыцца; зак.
Адгаворкамі адмовіцца, ухіліцца ад якой‑н. прапановы. [Мікола:] — Я перш адказваўся, але .. [Васіль] так прыстаў, што нельга было адгаварыцца, і я мусіў зайсці з ім к Діню. Гартны. // Апраўдацца, пазбегнуць пакарання, непрыемнасцей з дапамогаю адгаворак. І самае цяжкае Клемсу сказаць, а потым няхай злуе яна [жонка], няхай сварыцца, потым ён зможа адгаварыцца. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Спасылка на што‑н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго‑н. — Ды вось білет у кішэні. — сказаў .. [Гвозд], засоўваючы белую, з рудымі галаскамі, вузкую руку за борт пінжака, нібы збіраўся дастаць білет, каб Зыбін не падумаў, што гэта адна адгаворка. Мележ. Лёка заўсёды магла выдумаць якую-небудзь адгаворку. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсе́дзецца, ‑седжуся, ‑седзішся, ‑садзіцца; зак.
Перабыць, пераседзець які‑н. час у бяспечным месцы, ратуючыся ад чаго‑н., чакаючы зручнага моманту для чаго‑н. Перад самай атакай.. [Кныш] схаваўся ў траншэі,.. каб там адседзецца. Няхай. // перан. Ухіліцца ад працы, выканання свайго абавязку. І пасля сходу Дзям’ян на работу не выйшаў. Спадзяваўся як-небудзь адседзецца, пакуль Курловіча не заменяць другім. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саскаўзну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Слізгануўшы, спусціцца, з’ехаць зверху ўніз. [Лёнька] ўжо быў на другім баку стога, саскаўзнуў уніз па жэрдцы. Місько. // Хутка рухаючыся, спусціцца, сысці з чаго‑н. Саскаўзнуць з ложка.
2. Коўзаючыся, саскочыць, зваліцца з чаго‑н. Бярвенні лёгка саскаўзнулі па жардзінах уніз.
3. перан. Разм. Будучы няўстойлівым, ухіліцца ад чаго‑н. Саскаўзнуць з правільнай дарогі. Саскаўзнуць на абывацельшчыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазбегнуць, устрымацца, ухіліцца, унікнуць; мінуць, абмінуць, абысці, адкруціцца, выкруціцца, адвязацца (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
устрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Стрымаць сябе ад якіх‑н. дзеянняў, адмовіцца ад чаго‑н. [Крыскавец] памкнуўся быў выключыць тэлевізар, але ўстрымаўся. Хадановіч. Акінуўшы вокам кампанію і тую гарэлку, якая стаяла на стале, Лабановіч цвёрда пастанавіў не піць, бо нейкае пачуванне засцярогі падказвала яму ўстрымацца. Колас.
2. Ухіліцца, не прыняць удзелу (у галасаванні). Колькі ўстрымалася пры галасаванні — не падлічвалі, важна было,.. што ніхто не галасаваў супроць. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухіля́цца несов.
1. уклоня́ться, увёртываться;
2. (отходить от прямого направления) уклоня́ться, отклоня́ться;
3. перен. (устраняться от чего-л.) уклоня́ться, удаля́ться;
4. устраня́ться, отстраня́ться; уклоня́ться; уви́ливать (от какого-л. дела);
1-4 см. ухілі́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)