зава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. заварваць — заварыць (у 1, 2 знач.). Заварка чаю. Заварка тканіны.

2. Разм. Сухі чай, які заварваюць у чайніку. Усыпаць у чайнік заварку. // Настой, які атрымліваецца ў выніку заварвання. Наліць заваркі ў шклянку. Чай з заваркай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм.

1. У вялікай колькасці ўліць, усыпаць, укласці і пад. у што‑н.; уваліць. Ураджай павінен быць сёлета добрым .. Восенню, перад сяўбой механізатары сюды [пад азімыя] столькі гною ўбухалі. Шымук.

2. Неашчадна патраціць. Столькі грошай убухалі за мэблю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бізу́н, ‑а м.

1. Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга. Сяргейка забег наперад статку, ляснуў бізуном і працягла, як гэта рабіў дзед Патап, закрычаў: — Куды-ы! Хомчанка, — і што? — Міхась насцеражыўся, і рука яго з бізуном, якім збіраўся сцебануць каня, застыла ў паветры. Сіўцоў. // Уст. Сродак экзекуцыі. Пакараць бізунамі. □ Дзе бізуны свісталі, там песні звіняць. З нар.

2. Удар бізуном. Даць дваццаць пяць бізуноў.

3. Сімвал грубай сілы, прымусу. Узнімаюць плугі дзірваны. Ні пана няма, ні слугі, Не гоняць народ бізуны. Купала.

•••

Голы як бізун гл. голы.

Зарабіць бізуна гл. зарабіць.

Прасіць бізуна гл. прасіць.

Схапіць бізуна гл. схапіць.

Усыпаць бізуноў гл. усыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

испестри́ть сов.

1. спярэ́сціць, зрабі́ць страка́тым, рабы́м;

2. (покрыть, усеять множеством чего-л.) усы́паць, ушпіля́ць (чым);

3. (изукрасить) упрыго́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

испестря́ть несов.

1. пярэ́сціць, страка́ціць, рабі́ць рабы́м;

2. (покрывать, усеивать множеством чего-л.) усыпа́ць, ушпі́льваць (чым);

3. (изукрашивать) упрыго́жваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насы́пать сов.

1. насы́паць, мног. панасыпа́ць; (всыпать) усы́паць;

2. (соорудить, возвести) насы́паць;

насы́пать со́ли на хвост (кому) насы́паць со́лі на хвост (каму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. каго (што). Забіць у якой-н. колькасці, перабіць.

Ён сотні ворагаў пабіў.

3. каго (што). Перамагчы ў спаборніцтве, гульні, спрэчцы.

У штурханні ядра ён пабіў усіх.

4. што. Пашкодзіць (пасевы і інш.).

Град пабіў жыта.

5. што. Разбіўшы, знішчыць, паламаць што-н. адно або ўсё, многае.

П. талерку.

П. пасуду.

6. што. Сапсаваць, пашкодзіць (пра воспу, моль і пад.).

Моль пабіла паліто.

Воспа пабіла твар.

7. што. Узнікнуць; усыпаць або пакрыцца чым-н.

Бровы пабіла сівізна.

8. што. У картачнай гульні: пакрыць карту партнёра старшай картай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усы́пацца сов.

1. всы́паться;

2. (покрыться сплошь чем-л.) усы́паться

усыпа́цца несов.

1. всыпа́ться;

2. (покрываться сплошь чем-л.) усыпа́ться;

3. страд. всыпа́ться; усыпа́ться; см. усыпа́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вкати́ть сов.

1. укаці́ць; (наверх) ускаці́ць;

2. (въехать) разг. укаці́ць;

3. (об ударе и т. п.) разг. закаці́ць; усы́паць; уляпі́ць;

4. (отметку, выговор) прост. укаці́ць, уляпі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́рац, -рцу м. пе́рец;

чырво́ны п. — кра́сный пе́рец;

усы́паць (даць) пе́рцу — (каму) дать пе́рцу (кому);

у го́ры жыць ды з пе́рцам е́сціпогов. в го́ре жить и с пе́рцем есть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)