усы́паць, -плю, -плеш, -пле; усы́п; -паны; зак.

1. што і чаго ў што. Сыплючы, змясціць.

У. цукар у шклянку.

2. што. Пакрыць паверхню чаго-н. чым-н. сыпучым, дробным.

Снег усыпаў зямлю.

Зоркі ўсыпалі неба (перан.).

3. каму. Моцна вылаяць або пабіць каго-н. (разм.).

|| незак. усыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усы́паць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. усы́плю усы́плем
2-я ас. усы́плеш усы́плеце
3-я ас. усы́пле усы́плюць
Прошлы час
м. усы́паў усы́палі
ж. усы́пала
н. усы́пала
Загадны лад
2-я ас. усы́п усы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час усы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

усыпа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. усыпа́ю усыпа́ем
2-я ас. усыпа́еш усыпа́еце
3-я ас. усыпа́е усыпа́юць
Прошлы час
м. усыпа́ў усыпа́лі
ж. усыпа́ла
н. усыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. усыпа́й усыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час усыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

усы́паць сов.

1. всы́пать;

у. цу́кар у шкля́нку — всы́пать са́хар в стака́н;

2. (покрыть всё сплошь) усы́пать;

снег ~паў усю́ зямлю́ — снег усы́пал всю зе́млю;

у. даро́гу кве́ткамі — усы́пать доро́гу цвета́ми;

3. разг. (побить или отругать) всы́пать;

як апо́шняе ў печ усы́паўшы — сло́вно после́днего лиши́лся

усыпа́ць несов.

1. всыпа́ть;

2. (покрывать всё сплошь) усыпа́ть;

3. разг. (бить или ругать) всыпа́ть;

1-3 см. усы́паць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.

1. што і чаго. Насыпаць чаго‑н. куды‑н.; высыпаць. Андрэй, як і Алёша, расцёр на далоні колас, прадзьмуў зерні і ўсыпаў у рот. Лобан. Маці знайшла торбу і ўсыпала ў яе з гарнец бульбы. Якімовіч.

2. што. Пакрыць усю паверхню чым‑н. сыпучым. Снег усыпаў зямлю. □ Апалыя лісты ўсыпалі сцежкі і мокрую траву. Грахоўскі. // перан. З’явіцца на паверхні чаго‑н. у вялікай колькасці. Гракі ўсыпалі ўсё ржышча, і яно здавалася жывым, нібы рухалася. Хомчанка. Зоры чыстыя, буйныя ўсыпалі неба. Карпаў.

3. каму. Разм. Пабіць або вылаяць каго‑н. [Ян:] — От здыму папругу ды як усыплю, то навучышся і сеяць і са старэйшымі гаварыць. Чарнышэвіч. // Узяць пад арышт. — Што з ім [Іванам] рабіць? Мо паклікаць участковага, хай усыпле сутак пятнаццаць? — ні то папытаў, ні то прапанаваў вусаты дзядзька Мікалай. Місько. // Нанесці ўдар па ворагу. [Мірановіч] успамінаў апошні свой бой, і тады то дакараў сябе, што не ўбярогся, то адчуваў задаволенасць, што ўсё ж немцам усыпалі і што ён сам падбіў танк... Марціновіч.

•••

Усыпаць бярозавай кашы каму — тое, што і даць бярозавай кашы (гл. даць).

Усыпаць гарачых (бізуноў) — пакараць каго‑н., адсцябаць, выхвастаць.

усыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да усы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усы́паць

1. (насыпаць унутр) inschütten vt, insfreuen vt;

2. перан., разм. (каму-н.) verprügeln vt, verdrschen* vt;

мне ўсы́палі hab’ was bbekommen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паўсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Усыпаць усё, многае.

П. бульбу ў склеп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усы́пать сов. усы́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усыпа́ть несов. усыпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. усыпа́цьусы́паць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)