абстрагава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся; зак. і незак. (кніжн.).

У думках адарвацца (адрывацца) ад тых ці іншых уласцівасцей ці сувязей прадметаў, з’яў з мэтай выдзялення найбольш істотных і заканамерных іх прыкмет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

и́збранные вы́браныя, -ных ед. нет, выда́тныя, -ных ед. нет, таленаві́тыя, -тых ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разня́ць, -німу́, -німеш, -німе; -німі́; -ня́ты; зак., каго-што.

1. Аддзяліць адно ад другога; раз’яднаць.

Р. кулак.

2. Развесці ў бакі тых, хто б’ецца.

Р. забіяк.

|| незак. разніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разніма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., каго-што.

1. Пасяліць у многіх месцах.

Р. студэнтаў па кватэрах.

2. Пасяліць асобна (пра тых, хто жыў разам).

Р. сыноў.

|| незак. рассяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. рассяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інварыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. (спец.). Велічыня, што застаецца нязменнай пры тых або іншых пераўтварэннях.

2. У мовазнаўстве: адзінка, якая заключае ў сабе асноўныя прыметы сваіх канкрэтных рэалізацый.

Семантычны і.

|| прым. інварыя́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лазка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Выхад часткі войск з асаджанага ўмацавання для нападу на тых, хто акружае.

Зрабіць вылазку на ворага.

2. перан. Нечаканы варожы напад, выпад (неадабр.).

3. Фізкультурная прагулка.

Лыжная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́р, -у, м.

1. Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца, а таксама тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы з жывёльных прадуктаў.

Мясны н.

2. перан. Прыбытак, выгада ад чаго-н.

Вялікага навару тут не атрымаеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тык-тык — пра стук сэрца: Дзидона рюмзала и выла… / А сердце тык, тык‑тык у ей (Энеіда навыварат; гл. Полымя, 1996, 10, 196). Гукапераймальнае, параўн. тыхтых (гл.), верагодна, набліжанае да тык1, тыкаць, параўн. укр. тик, ід. tik (Астравух, Ідыш-бел. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́цца, жыве́цца; безас., незак., каму (разм.).

1. з прысл. Пра наяўнасць тых або іншых умоў жыцця.

Добра яму жывецца.

2. з адмоўем. Няма жадання або не падабаецца дзе-н. жыць.

Не жывецца мне без сына.

Не жывецца бацьку ў новай хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстра́кцыя, -і, ж.

1. Мысленнае адцягненне, адасабленне ад тых ці іншых бакоў, уласцівасцей або сувязей прадметаў і з’яў для выдзялення асноўных, істотных іх прыкмет, агульных уласцівасцей.

Пры дапамозе абстракцыі ўзніклі ўсе лагічныя паняцці.

2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне вопыту.

Навуковая а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)