Страката́ць ‘цвіркаць, трашчаць, траскатаць (пра насякомых і птушак)’ (ТСБМ, Сцяшк.; лудз., Сл. ПЗБ), ‘сакатаць’ (шуміл., Сл. ПЗБ), стракаце́ць ‘скрыпець’ (Сцяшк.). Параўн. укр. стрекота́ти, стрекоті́ти ‘тс’, рус. стрекота́ть ‘тс’. Гукапераймальнага паходжання, параўноўваюць з лац. strīdeō, strīdō ‘сіпець, скрыпець, трашчаць, гудзець, свісцець’, грэч. τρίξω, τέτρῑγα ‘шчабятаць, стракатаць’ і пад., і.-е. *(s)treig‑ ‘шыпець, трашчаць, гудзець’; гл. Праабражэнскі, 2, 395; Фасмер, 3, 774; Будзішэўска, Słown., 158; ЕСУМ, 5, 436–437.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарандзі́ць ’тарахцець; балбатаць, балабоніць’ (паст., Сл. ПЗБ), ’балбатаць хутка, не змаўкаючы’ (ашм., Стан.), тарандзі́ці ’трашчаць; несці лухту’ (Чэрн.), таранді́ты ’балбатаць’ (брэсц., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), ’трашчаць, стракатаць, адстукваць’ (Клім.). Параўн. укр. дыял. таранді́ти ’балбатню разводзіць, балбатаць’, тиринді́ти ’тс’, рус. дыял. та́рандать, тыранда́ть ’трашчаць’, ’скрыпець, гаварыць пустое’, чэш. trandati ’балбатаць’. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 21; ЕСУМ, 5, 571; Махэк₂, 649: вытворныя ад зыходнага *tratoriti з новым фармантам ‑ndati), гл. тараторыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
патрэ́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Злёгку, час ад часу трашчаць. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло. Колас. [Сюзана] ішла праз скверык, і пад яе нагамі ледзь чутна патрэскваў вячэрні лядок. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́пат, ‑у, М ‑паце, м.
Тое, што і лапатанне. Асцярожныя глушцы, не падпускаючы і блізка да сябе чалавека, з цяжкім і рэзкім лопатам крыл[а]ў узнімаліся ўверх і знікалі паміж дрэвамі. Гурскі. Звоняць чаркі, трашчаць скваркі, Лопат, гоман, смех і крык... Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тро́скат ‘трэск’ (Ласт.), ст.-бел. троскотъ ‘расліна’ (Скарына). Параўн. укр. тро́скит, трі́скот ‘трэск’, рус. тро́скот ‘трэск, хруст’, стараж.-рус. троскотъ ‘тс’, польск. troskot ‘лясканне, трэск’, серб., харв. тро̏скот ‘урэчнік, Polygonum’, балг. тро́скот ‘пырнік’, макед. троскот ‘тс’. Прасл. *troskot утворана ад мяркуемага дзеяслова *troskati ‘трашчаць, лопацца’, суадноснага з літ. traškė́ti ‘хрусцець, трэскацца, грымець’ (Скок, 3, 507; Фасмер, 4, 106; SEK, 5, 172), адсюль ст.-бел. троскотати ‘трашчаць’ (Сл. Скар.). Меркаванні пра паходжанне назваў раслін, якія трашчаць, калі іх рвуць, гл. Брукнер, 577.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папаму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Мучыцца доўга, неаднаразова. [Паўліна:] — Ох і папамучыліся мы, як сяло наша спалілі і мы адны без кала ды двара асталіся!.. Сачанка. — А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завіс, ‑ла; зак.
Зачапіўшыся за што‑н., застацца вісець; павіснуць. Пачаў тут волат-дуб трашчаць, пасля скаціўся ён уніз і на ялінках там завіс. Дубоўка. Лахінскі.. завіс на плоце і вісеў так, перавесіўшыся галавою на Газавы завулак. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шво, ‑а, н.
1. Месца злучэння сшытых кавалкаў тканіны, скуры і пад. Парвацца ў шве. // Спосаб шыцця, вышыўкі. Няроўнае шво. Сцябліністае шво. □ Усё гэта [адзенне] было пасшывана суровымі ніткамі, шво скрозь было буйное, раскідзістае. Чорны.
2. Месца злучэння частак чаго‑н. Шво цаглянай кладкі. // У тэхніцы — месца шчыльнага змацавання зваркай, кляпаннем і пад. асобных частак якіх‑н. канструкцый, збудаванняў і пад. Шво шырокае, заўважае Павел Клімко, тарэц крыху змешчаны з восі бэлькі. Мыслівец. // У хірургіі — месца сшывання краёў раны рассечанай тканкі. Разышліся швы.
•••
Рукі па швах гл. рука.
Трашчаць па ўсіх швах гл. трашчаць.
Трымаць рукі па швах гл. трымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сквярці́ся, ‑руся, ‑рэшся, ‑рэцца; незак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Верашчаць, трашчаць, сквірчэць. Ён [агонь] адразу хапаецца за бяросту, падкладзеную пад сухія дровы — аблетак, яна скручваецца і сквярэцца, нібы на патэльні смажыцца сала. Сабаленка.
2. Нудна плакаць; вішчаць, пішчаць. Дзіця сквярэцца ў калысцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тра́шкі мн. л. ‘конікі, Tettigonia viridissima’ (ігн., Сл. ПЗБ). Відаць, мясцовае ўтварэнне, параўн. літ. tarškė́ti ‘трашчаць’, ‘стракатаць’, tarškesỹs ‘строкат’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)