Тату́ся ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), тату́сь, тату́ська ’пра святара’ (Нас.), тату́сь ’хросны бацька’ (Касп., ТС, Мат. Маг.), та́тусь ’зневажальна пра бацьку’ (Сцяц. Сл.). Да тата, гл. Форма з націскам на першым складзе запазычана з польск. tatuś ’тс’, дзе падобныя формы вельмі распаўсюджаныя, параўн. dziaduś, pradziaduś; да семантыкі параўн.: “Czechowicza tatusiem nowokrzczeńców nazywa” (Варш. сл., 7, 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падма́нвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Дражніцца, узбуджаючы чыю‑н. цікаўнасць. Торба чамусьці вельмі ж поўная, і тата падманваецца, не хоча яе развязваць. Алесь злуецца, пачынае хныкаць. Брыль.

падма́нвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да падманваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.

Абмяць нагамі, утаптаць што‑н. вакол чаго‑н. Абтаптаць сена на возе. □ Тата дастаў з кішэні брусочак падвастрыць сякеру, а мне загадаў абтаптаць каля сасны снег, каб лепей было падсякаць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненадо́ўга, прысл.

На кароткі час. — Дзе ты быў? — запытаўся.. [бацька] цвёрдым, зусім не хворым голасам. — Ненадоўга на двор выйшаў, тата. Чарнышэвіч. [Шэмет:] — Мы да вас ненадоўга. Пазнаёмімся з гаспадаркай і паедзем. Лобан. [Лясніцкі] павялічваў крок, але ненадоўга — зморанасць перамагала. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачарні́ць, ачарню, ачэрніш, ачэрніць; зак., каго-што.

1. Зрабіць чорным, афарбаваць у чорны колер.

2. перан. Узвесці паклёп, абгаварыць; зняславіць. [Паўлінка:] Гэта ж трэба ведаць, столькі мой тата на.. [Якіма] усякай дарэмшчыны пагаварыў і ачарніў, а.. [Якім] хоць бы што. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няма́шака, безас. у знач. вык.

Разм. Тое, што і няма. — Заходзь, заходзь, не ўзірайся. Я дома, — пазвала Зося. — А я думала, што цябе нямашака ў хаце, — сказала знадворку Волька. Гартны. [Сымон:] Ці тата яшчэ не вярнуўся? [Марыля і Данілка:] Не, нямашака яшчэ. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́цька, -і, мн. ба́цькі, -аў, м.

1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата.

Родны б.

2. Ветлівы зварот да старога чалавека.

3. Самец у адносінах да свайго патомства.

4. чаго. Заснавальнік, родапачынальнік чаго-н. (кніжн.).

Б. авіяцыі.

Выліты бацька, копія бацька (разм.) — пра дзіця, з твару вельмі падобнае да бацькі.

Прыёмны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).

Увесь у бацьку (разм.) — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае да бацькі.

|| прым. ба́цькаў, -кава (да 1 знач.) і ба́цькаўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гадавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Дасягнуць сталага ўзросту; вырасці. Бацькоў сваіх Таццяна не ведала, яна выгадавалася ў дзіцячым доме. Васілёнак. Тата, чаму мне не страшна ў лесе?.. — Таму, дачушка, — адказаў ляснік, — што ты ў лесе радзілася, выгадавалася і ўвесь час жывеш... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Апрацаваць глебу бараной; заскародзіць. Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. Навуменка. // Барануючы, закрыць пасеянае насенне глебай. [Насця:] Цяпер ноч відная, дык тата будзе грэчку сеяць, а заўтра мы з мамаю забарануем. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Зрасходаваць на вядзенне судовых спраў. [Сымон:] Тата .. судамі гаспадарку ўсю прасудзіў, а цяпер апошняе двару на здзек аддаў! Купала.

2. і без дап. Судзіць некаторы час; прабыць які‑н. час суддзёй. Прасудзіць некалькі год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)