стру́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад струдзіць.

2. у знач. прым. Тое, што і натруджаны (у 2 знач.). — Ну, дай, маці, руку! — і пацалаваў [Косця] яе шурпатую, струджаную руку. Лынькоў. Як павышэлі струджаныя спіны! Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнатва́ры, ‑ая, ‑ае.

Які мае поўны твар. Паўнатвары, у ватоўцы, у зімовай шапцы і ў цёплых чаравіках, .. [хлапчук] нагадваў няўклюднае медзведзянё. Хадкевіч. [Дзядзька Ігнат] перажыў сваю паўнатварую Палагею і цяпер таксама жыў адзін у не старой яшчэ хаце-пяцісценцы. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюга́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Нацкоўваючы сабак на звера, крычаць «цюга». Выбеглі людзі з хатак, У неба рукамі загрукалі: — Ды ён, ірад, д’яблу служыць, Ды ён — сын нячыстых сіл. Як на яго цюгакалі, Бы на ваўка. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго-што.

1. Усебакова разгледзець, абмеркаваць, дзелячыся сваімі думкамі. Абгаварыць пытанне на сходзе.

2. Нядобразычліва выказацца пра каго‑н., зганіць, абылгаць. Усіх у вёсцы абгаварыла, усіх абняславіла: і гэты не такі, і той не гэтакі. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загне́т, ‑а, М ‑неце, м.

Гарызантальная пляцоўка перад топкай у печы; прыпечак. Анюта яшчэ магла варочаць цэбры з запаранай мяпінай, паднімаць на загнет велізарныя чыгуны. Корбан. Я вясёлыя дні твае помню, Калі цяжка было вагнету Ад каструль, чыгункоў пузатых. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незаго́йны, ‑ая, ‑ае.

Які не гоіцца. Незагойная рана. // перан. Які не прытупляецца часам (пра боль). Мы, дзеці, жылі, дарослелі сярод нейкай неабдымнай радасці людзей, якія засталіся жывыя, і ў той жа час сярод незагойнага, вострага болю па страчаных, знявечаных, закатаваных. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Упіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Лямкі з рэчавых мяшкоў паўпіваліся ў размоклыя кажухі і мулялі плечы. Карпюк. Трава — мядзведзь мядзведзем. У яе, Як у мядзведжую поўсць калючыя дзяды, Паўпіваліся пчолы... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняве́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняверыць.

2. у знач. прым. Які страціў веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н. Не! Усё-такі не ўяўляецца, зняверанаму, мне І рэчка без вады, і лес без дрэў, гняздо без птушак. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць пакатага. Шэйдак яшчэ пашырэў у плячах, памажнеў. Менш відна стала пакатасць плячэй. Сабаленка.

2. Пакатая паверхня. У пакатасць зямлі свае кволыя ногі Упіраюць [зубраняты] натужна Да самай знямогі — Зямлю адпіхнуць настойліва хочуць, Каб самім на ногі ўскочыць... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплаці́ць, сплачу, сплаціш, сплаціць; зак., што.

Разм. Аплаціць, унесці плату, кампенсацыю за што‑н. Каб не блытаць бухгалтэрыю, я сплачу ўвесь доўг адразу. Дубоўка. [Проннікаў:] — Паны суддзі, хоць я ў гэтай справе і не вінаваты, але згодзен сплаціць Зацэпіну чацвёртую частку шкоды. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)