абсячы́, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. што. Адсякаючы, аддзяліць.

А. сукі на дрэве.

2. перан., каго. Спыніць, абарваць.

Абсек мяне бацька, не даў слова сказаць.

|| незак. абсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абсяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Руба́цца ’біцца сякерай’ (ТС), руба́ць ’сячы, цяць’ (Ласт.). Укр. руба́ти, руба́тися ’сячы, сячыся, рубацца’, польск. rąbać ’сячы’, чэш. rubati, славац. rubať ’сячы’. З прасл. *rǫbati (sę) з тым жа коранем *rǫb‑, што і ў руб, рубіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руби́ть несов.

1. сячы́;

2. перен. рэ́заць;

он так и ру́бит пра́вду в глаза́ ён так і рэ́жа пра́ўду ў во́чы;

3. (сруб) рубі́ць;

лес ру́бят — ще́пки летя́т погов. лес сяку́ць — трэ́скі ляця́ць;

руби́ть с плеча́ сячы́ з-за пляча́;

руби́ть под ко́рень сячы́ пад ко́рань;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра гукі, якія ўтвараюцца работай некаторых механізмаў.

Гадзіннік чыкае.

2. што і без дап. Хутка рэзаць, сячы і пад. (разм.).

|| аднакр. чы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. чы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́бля, -і, мн. -і, -бель і -яў, ж.

Халодная зброя з доўгім выгнутым клінком.

Сячы шаблямі ворага.

Атрад у сто шабель (г.зн. складаецца са ста кавалерыстаў).

|| памянш. ша́белька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

|| прым. ша́бельны, -ая, -ае.

Шабельныя ножны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасячы́ і дасе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. дасек, ‑ла; заг. дасячы; зак., што.

Скончыць сячы, рассякаць што‑н.; давесці ссяканне чаго‑н. да якой‑н. мяжы. Дасячы дровы. Дасячы дрэва да сярэдзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руба́ць ’есці вельмі энергічна’ (Юрч. Сін.). Амонім да рубаць ’сячы’ (гл. рубацца) у выніку пераносу значэння ’сячы’ на працэс ежы, параўн. малоць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́кчы. Гл. сячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́кці ‘рубаць (дровы)’ (ЛА, 1). Гл. сячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сячы́ся несов.

1. (сражаться в бою) се́чься;

2. (о волосах) се́чься;

3. страд. руби́ться, се́чься; см. сячы́ 1-4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)