прагандлява́ць сов., в разн. знач. проторгова́ть;

п. уве́сь дзень — проторгова́ть весь день;

п. сто рублёў — проторгова́ть сто рубле́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

промарширова́ть сов., в разн. знач. прамаршырава́ць;

промарширова́ть весь день прамаршырава́ць уве́сь дзень;

промарширова́ть сто киломе́тров прамаршырава́ць сто кіламе́траў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Астабры́днуць ’апрыкраць’ (Сцяшк.). Эмацыянальнае ўтварэнне ад абрыднуць (гл.); параўн. рус. осточертеть, укр. остобісіти (паводле Фасмера, 3, 164 — з выразаў сто чертей, сто бісів) і ўкр. остогидіти, остопранцювати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крат,

У выразе: у сто (у сотні) крат — у сто (у многа) разоў. І славу продкаў і бацькоў Памножым мы ў сотні крат. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стакро́ць ж. р. ‘сто разоў’, прысл. ‘у сто разоў’ (Нас., Байк. і Некр.), сто́краць ‘тс’ (Гарэц., Касп.). З польск. stokroć ‘тс’, якое ад stoсто’ і ‑kroć; апошняе да прасл. *kortъ (параўн. рус. стокра́т), якое чаргаваннем галосных звязана з *čersti, *čьrtǫ ‘рэзаць’; параўн. сінонім раз < рэзаць; гл. Фасмер, 2, 368–369; Махэк₂, 290.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стопяцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў сто пяцьдзесят гадоў. Мінулае стопяцідзесяцігоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося сто пяцьдзесят гадоў таму назад. Стопяцідзесяцігоддзе заснавання горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатня́га, ‑і, ДМ ‑нязе, ж.

Разм. Сто рублёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сотня́га ж., прост. сторублёўка, -кі ж.; (сумма) сто рублёў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сто́рицей и стори́цею нареч., уст., книжн. у сто разо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́нтнер, ‑а, м.

Адзінка вымярэння вагі, роўная 100 кг. — Наш калгас можа даць не менш як, сто пяцьдзесят цэнтнераў мяса і па восемсот малака на кожныя сто гектараў, — гаварыў дакладчык. Дуброўскі.

[Ням. Zentner.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)