сто́

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. сто́
Р. ста́
Д. ста́
В. сто́
Т. ста́
М. ста́

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сто, ста, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 100.

С. дзеліцца на чатыры.

С. падручнікаў (колькасць, абазначаная гэтай лічбай).

2. Ужыв. для выражэння вялікай колькасці ў значэнні шмат, вельмі, многа.

Разоў с. слухалі перадачу.

На ўсе сто (разм., адабр.) — поўнасцю, цалкам.

|| парадк. со́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто (род. ста) сто;

с. дзёнсто дней;

на с. працэ́нтаў — на сто проце́нтов;

у сто крат разо́ў — во сто кра́т, в сто раз;

на ўсе с. — на все сто

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сто сто, род. ста.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СТО (Сове́т Труда́ и Оборо́ны) ист. СПА (Саве́т Пра́цы і Абаро́ны).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сто, ста, ліч. кольк.

1. Лік і лічба 100. Сто дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 100. Сто працэнтаў. Павялічыць у сто разоў. □ Узяў мужык сто рублёў, сеў у панскую карэту і паехаў. Якімовіч.

2. Разм. Ужываецца для вырашэння вялікай колькасці ў значэнні: шмат, вельмі многа. Пытае Цімох разоў сто І марна адказу чакае. Колас.

3. У спалучэнні слоў «шмат», «некалькі» і пад. з старой склонавай формай «сот» ужываецца як назоўнік са значэннем: сотня. Грошай было шмат сот тысяч. Чорны.

•••

На ўсе сто — поўнасцю, цалкам. [Лініч:] — А ты, Змітрок, хлопец на ўсе сто. Нават з прысыпачкаю. І на працу звер. Я таксама такі, але мяне распаліць трэба. Савіцкі.

У сто крат гл. крат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сто ‘лік і лічба 100’, ‘шмат, вельмі, многа’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. сто ‘тс’. Параўн. укр., рус. сто, стараж.-рус. съто, польск., н.-луж., в.-луж., чэш., славац. sto, серб.-харв. сто̑, славен. stó, балг., макед. сто, ст.-слав. съто. Прасл. *sъtoсто’ роднаснае літ. šim̃tas, лат. sìmts, ст.-інд. śatám, авест. satəm, лац. centum, грэч. έκατόν, гоц. hund ‘тс’, якія працягваюць і.-е. *ḱm̥tomсто’. Большасць даследчыкаў лічыць слова спрадвечнаславянскім, але наяўнасць ‑ъ‑ замест ‑ę‑ як вынікае з пазаславянскіх паралеляў, застаецца няяснай. Параўн. прасл. *tysętʼa ‘1000’, з рэгулярным ‑ę‑. Паводле Шахматава (гл. агляд літ-ры ў Фасмера, 3, 761–762), ‑ъ‑ мог развіцца ў алегравых формах тыпу *dъvě stъtě ‘200’. Праславянскую форму тлумачылі таксама запазычаннем з іранскай, дзе праформу ўзнаўлялі як *sutəmсто’. Гл. яшчэ Борысь (578), які спробы разглядаць слова ў якасці запазычання лічыць неабгрунтаванымі. І.‑е. ḱm̥tóm паходзіць ад *deḱm̥ ‘дзесяць’. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1358; Глухак, 585.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае на значэнню слову «сто», напрыклад: стогалосы, сторублёвы, стопрацэнтны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. стагоддзе.

2. Узростам у сто гадоў; які існуе сто гадоў.

С. дуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтара́ста, ліч.

Сто пяцьдзясят.

П. рублёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)