смяя́цца, смяю́ся, смяе́шся, смяе́цца; смяёмся, смеяце́ся, смяю́цца; сме́йся; незак.

1. Праяўляць весялосць, радасць пры дапамозе смеху.

С. да слёз.

2. з каго-чаго. Высмейваць каго-, што-н.; насміхацца.

Нельга с. са старога чалавека.

3. перан. Жартаваць, гаварыць смехам.

Я не веру табе, ты смяешся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даня́ць сов., разг.

1. (не дать покоя, довести до крайности) доня́ть, извести́, допе́чь; см. дайма́ць;

2. безл., разг. (оказать сильное воздействие) прошиби́ть, проня́ть;

даняло́ да слёз — проняло́ до слёз; слеза́ проши́бла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́йсы ’сляды поту, слёз натвары’: рэйсамі пот цячэць (ЛА, 3). Месца фіксацыі (в.-дзв.) дазваляе дапусціць уплыў лат. rasot ’пацець (напр. пра вокны)’, rasains ’расісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нудлі́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нудлівага.

2. Тое, што і нуда (у 1 знач.). Жыццё насміхаецца з кволых, Не любіць нудлівасці, слёз. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рака́за (rakáza) ’струменьчык вады з дробных капах на шыбе’, ’пацёкі на твары ад слёз’ (Варл.). Варыянт лексемы рага́за (гл.) з аглушэннем г (відаць, выбухнога). Параўн. рагі ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́зы ’пацёкі поту ці слёз’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад ра́га (гл.) пад уплывам рагаза́1 (гл.). Форма мн. л. з’явілася ў выніку суаднясення слова з іншай назвай рэаліі — ра́гі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́ра, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Частка акіяна: вялікая водная прастора з гаркаватасалёнай вадой, больш-менш адасобленая сушай або падводнымі падняццямі.

Чорнае м.

2. перан., каго-чаго. Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н.

М. людзей.

М. слёз.

|| прым. марскі́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

М. флот.

Марская хвароба — хваравіты стан, выкліканы гайданкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сляза́, ы́; мн. слёзы (з ліч. 2, 3, 4 слязы́), слёз; ж.

1. толькі мн. (слёзы, слёз). Бясколерная, празрыстая саленаватая вадкасць, якая выдзяляецца асобымі залозамі вачэй пры раздражненне болі або моцных перажываннях. Цякуць слёзы. □ І Міколка плакаў. Зашыўшыся ў каноплі, ён праляжаў усю ноч, пакуль не выплакаў усіх слёз. Лынькоў. На вачах у Васіля паказаліся слёзы, твар перасмыкнуўся ад болю. Краўчанка. Сівы глядзеў .. [Міколу] ў вочы вялікімі поўнымі слёз вачыма. Брыль. Міхайла Варута ціха ў вус усміхаецца, а Сцёпкава маці ўцірае слёзы радасці і жалю. Колас. / адз. у знач. зб. Слязу ўспамінаў сатры, Салдатаў лясных матуля! Барадулін. Гаручая сляза пячэ мне вочы. Зарыцкі.

2. Адна кропля такой вадкасці. Дзве слязы паказаліся з-пад павек, пацяклі па скронях і скацілася на падушку. Арабей. Па левай шчацэ коціцца сляза. Жычка.

3. толькі мн. (слёзы, слёз). Плач. Давесці да слёз. □ Замест адказу Аўгінька, ледзь стрымліваючы слёзы, жорстка і суха загаварыла. Зарэцкі. Маці ў слёзы: — А мой сынок, а мой сакалок. Якімовіч. [Антусёк:] — Зараз ясна будзе ўсё, Толькі слёз не трэба. Гілевіч. Я тапчуся на ўскраі пагорка, мяне душаць слёзы, і я пытаюся ў кургана: — Татачка, дзе ты тут? Лось. / адз. у знач. зб. Лёгкі на слязу.

4. перан. Кропля соку, вільгаці, якая выдзяляецца на паверхні чаго‑н., у чым‑н. Сыр са слязой.

5. Разм. Пра гарэлку. [Перагуд:] Падай мне гэту слязу. (Дубавец падае чацвяртушку з гарэлкай). Крапіва. [Рыгор:] «З дарогі за сталом бы пасядзелі, па чарачцы на сон божы ўзялі... Эх, і першачок жа там дома ў мяне! Сляза...» Ракітны.

•••

Абліцца слязамі гл. абліцца.

Адальюцца каму чые слёзы — хто‑н. паплаціцца за зробленае камусьці зло, крыўду і пад.

Адны слёзы — а) бяда, гора; б) вельмі мала.

Асушыць слёзы гл. асушыць.

Выціснуць слязу гл. выціснуць.

Глынуць слёз гл. глынуць.

Глытаць слёзы гл. глытаць.

Да слёз (цяжка, крыўдна, балюча і пад.) — вельмі, надзвычайна. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў стрымаць сябе. Асіпенка.

Заліцца (горкімі) слязамі гл. заліцца ​1.

Кракадзілавы слёзы — пра няшчырае, прытворнае шкадаванне, спачуванне.

Ліць кракадзілавы слёзы гл. ліць.

Ліць слёзы гл. ліць.

Наліцца слязамі гл. наліцца.

Пусціць слязу гл. пусціць.

Скрозь (праз) слёзы — са слязамі на вачах, плачучы.

Слёзы падступілі да горла — гатоў расплакацца.

Увесці ў слёзы гл. увесці.

Умыцца слязамі гл. умыцца.

Уцерці слёзы каму гл. уцерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расі́ць1 ’мачыць расою, кроплямі слёз, крыві’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Параўн. рус. роси́ть ’пакрывацца расою’, польск. rosić ’мачыць расою’. Гл. раса́1.

*Расі́ць2, расы́ты ’прарошчваць’ (Клім.). Да раса́2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Разм.

1. Забавіць, супакоіць (дзіця). Белы не мог ніяк заняньчыць Міхаську. Чарот.

2. Няньчачы, стаміць, замучыць. Заняньчыў малога, давёў да слёз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)