проше́ствие / по проше́ствии книжн. на сканчэ́нні, пасля́ таго́, як міну́ла (міне́), прайшло́ (про́йдзе), ско́нчылася (ско́нчыцца), праз;

по проше́ствии одного́ го́да праз год, пасля́ таго́, як міну́ў (міне́, прайшо́ў, про́йдзе, ско́нчыўся, ско́нчыцца) год;

по проше́ствии сро́ка па сканчэ́нні тэ́рміну, пасля́ таго́, як міну́ў (міне́, прайшо́ў, про́йдзе, ско́нчыўся, ско́нчыцца) тэ́рмін;

по проше́ствии не́скольких дней праз не́калькі (ко́лькі) дзён, па ко́лькіх днях, праз лі́чаныя дні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соверши́ться

1. (произойти) адбы́цца; (случиться) зда́рыцца; ста́цца;

2. (сделаться) зрабі́цца; учыні́цца; (осуществиться) здзе́йсніцца, ажыццяві́цца; (сбыться) збы́цца;

3. (окончиться) ско́нчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Тое, што і перастрэлка. Тры роты пяхотнага палка.. трапілі ў перапалку, наскочыўшы на засаду. Лынькоў.

2. перан. Крыклівая спрэчка, лаянка. Сямейная перапалка. □ Мароз з апушчанымі вачамі чакаў, пакуль скончыцца перапалка паміж Шэметам і Цмыгам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тылаві́к, ‑а, м.

Разм. Той, хто служыць, працуе ў тыле (у 2–4 знач.). Нічога, што між іх шмат абознікаў, забеспячэнцаў, сувязістаў і іншых тылавікоў. Машара. Надышла яшчэ адна вясна, і .. [Арсень] пабойваўся ўжо, што гэтак і вайна скончыцца без яго ўдзелу ў баях, так і пражыве ён тылавіком. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераста́ць ’перастаць’ (ТСБМ), укр. переста́ти ’тс’, ’станавіцца на дарозе’, рус. перестать, стараж.-рус. перестати ’спыніцца, адстаць, спыніць’, польск. przestać, н.-луж. pśesiaś, в.-луж. přeslać ’перастаць, прыпыніцца’, чэш. přestati ’тс’, славац. prestať ’перастаць, пакінуць, скончыцца’, славен. prestáti, серб.-харв. прѐстати, макед. престане, балг. преста́на ’тс’, ст.-слав. прѣстати ’перастаць, наступіць’, ’спыніць’. Прасл. *perstati. Параўн. аналагічна ўтворанае лац. per‑stāre ’цвёрда стаяць, заставацца на месцы, працягвацца’. Да пера- і стаць (гл.) (Трубачоў, Проспект, 69–70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. каго-што. Прайсці, праехаць каля каго-, чаго-н., пакінуўшы яго ззаду або збоку.

М. азярко.

2. пераважна з адмоўем, чаго. Пазбегнуць чаго-н.

Не м. бяды (безас.). Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Скончыцца, прайсці (пра час, пару, падзеі і пад.).

Вось і лета мінула.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каму. Споўніцца (пра ўзрост).

Яму мінула сем гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неакрэ́сленасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць неакрэсленага. Рамэо-Платонаў пераадольваў неакрэсленасць, расплывістасць многіх сваіх папярэднікаў у гэтай ролі. «Полымя». Атмасферы чагосьці важнага, што мае вось-вось адбыцца, вельмі добра адпавядаюць семантычная неакрэсленасць, трывожнасць мовы. Бярозкін.

2. Неакрэсленае становішча. У гэтай неакрэсленасці была і нейкая свая прываблівасць: цікава ж ведаць, чым яно ўсё скончыцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уну́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад унурыць.

2. у знач. прым. З апушчанай галавой, хмурны. Усе сядзелі ўнураныя, паапускаўшы галовы, і пакутліва чакалі, ці скора скончыцца прамова. Дуброўскі. Грэбліва павёўшы брывом, Юрка адклаў кнігу і сеў — унураны, быццам адгароджаны сцяной ад айчыма. Карпаў.

3. у знач. прым. Паглыблены ў што‑н., задуменны. Васіль Дзяцел хмурна кусаў травінку, унураны, непадступны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загас, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць гарэць, свяціць; патухнуць, пагаснуць. Агонь загас.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца, знікнуць (пра падзеі, пачуцці і пад.). Боль сумлення ў ім загас. Бядуля. // Скончыцца. Яшчэ вось дзень, прыгожы і румяны, мінуў — загас. Машара.

3. перан. Зачахнуць, памерці. Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасне. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Памерці. Аднойчы пасля сваркі разгарачыўся дзед, выпіў конаўку халоднай вады, а цераз дзень і сканаў. Лужанін. [Ганна] кінулася перавязваць дзяўчынку, але гэта былі дарэмныя клопаты, дзяўчынка некалькі разоў пазяхнула і на руках сканала. Гурскі.

2. перан. Знікнуць, скончыцца. Агеньчык сканаў, паглынуўшы сухое галлё, і вогнішча пакрылася сіняватым налётам попелу. Хадкевіч. Так і сканаў дзень, столькі часу прапала дарэмна! Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)