алты́нщик презр. (торгаш) гандля́р, -ра́ м.; (лавочник) кра́мнік, -ка м.; (скупец) скна́ра, -ры м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скопидо́м м., скопидо́мка ж., разг. скна́ра, -ры м. и ж., жмі́нда, -ды м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ска́ред м.; ска́реда м. и ж., разг. скна́ра, -ры м. и ж., жмі́нда, -ды м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жмі́ндаскнара’ (ТСБМ), жмы́нда (Касп.), жмы́ндала (мядз., Нар. сл., 67) ’той, хто плявузгае’, жмі́ндаскнара’, ’пляткар’ (бялын., Янк. Мат., 23), жмі́нда ’той, хто бурчыць’ (лях., Янк. Мат., 123). Укр. жмі́ндаскнара’ (Жэлях.), польск. żminda ’нудны, скупы чалавек’. Параўн. яшчэ рус. жми́нда, польск. żminda, чэш. žminda, в.-луж. žminda ’расліна лебяда (Chenopodium L. foliosum, Blitum)’ (па Махэку₂, 730, в.-луж. < чэш. < польск. < ням. Schminkelbeere. Фасмер (2, 59) абвяргае апошняе, бо слова ў ням. позняе, і спасылаецца адносна ўтварэння яго на Вондрак, Vergl. Gr., 1, 601. Міклашыч (408), Гараеў (111) звязвалі з žьm‑ > жаць2). Сувязь назвы нуднага, плявузгаючага, скупога чалавека з раслінай няпэўная. Слова жмінда ўтворана з дзеяслова *жміндаць бязафіксным спосабам, а жмындала — з дапамогай суфікса ‑ла (як калупала, жаніла і г. д., Сцяцко, Афікс. наз., 48–49). Адсутнасць у запісах значэння дзеяслова ’скнарнічаць’ магчыма растлумачыць дэфектнасцю нашых ведаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жмот м., прост. скна́ра, -ры м. и ж., скупянда́, -ды́ м. и ж., жмі́нда, -ды м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жлоб1 ’жолаб’ (смаргон., Шатал.). З польск. żłób (р. скл. żłoba) ’тс’. Зафіксавана ўжо ў 1589 г. жлобъ (Булыка, Запазыч., 114). Параўн. з поўнагалоссем жолаб.

Жлоб2скнара’ (хойн., Шатал.). Рус. наварас. жло́ба ’тс’, рус., укр. прастамоўе жлобскнара, эгаіст, упарты, неразвіты, цёмны чалавек’, польск. żłób ’цёмны, неразвіты, дурны чалавек’. Параўн. ідыш [žlob] ’правінцыял, дзеравеншчына, грубы, неадукаваны чалавек’, дзе слова, аднак, не этымалагізуецца надзейна. Параўн. яшчэ шалапут (гл.) з магчымасцю экспрэсіўнага азванчэння зычных і польск. непоўнагалоснай формай. Аднак у польск. адпаведная глухая форма, здаецца, адсутнічае, а іначай цяжка тлумачыць бел. форму. Перанос у польск. żłób ’жолаб, яслі’ на ’вясковец’ і далейшае развіццё значэння семантычна неверагодныя. Магчымасць сувязі з żłopać ’піць жадна і гучна’ (параўн. жлокаць): ’той, хто прагна п’е, есць з чвяканнем’ > ’скнара, неадукаваны чалавек’ не выключана, але і не мае дакладнага семантычнага і фармальнага пацвярджэння, хаця і зафіксавана польск. варш. żłopak ’п’яніца’ (Вечаркевіч, Słownik; Тувім, Słownik). Слова амаль не фіксавалася ва ўсх.-слав. лексікаграфіі, хаця вядома ў прастамоўі дастаткова шырока.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сквалы́гаскнара, жмінда’ (ТСБМ), ‘скнара, ганебны скупец’, сквалы́жнік ‘тс’, сквалы́жны ‘скупы’, сквалы́жнічаць ‘быць скнарай’ (Нік. Очерки). Рус. сквалы́гаскнара, скупы’, дыял. скалы́га ‘тс’, сквиля́га ‘тс’, укр. сквиря́га ‘тс’. Збліжаецца з рус. скулить ‘скавытаць, ныць’ (Трубачоў у Фасмер, 3, 636), што з улікам варыянтаў дазваляе ўзвесці да кораня *skval‑/*skūl‑/*skoul‑, якому роднасныя ст.-ісл. skjol ‘укрыццё’, с.-в.-ням. schûlen ‘быць скрытным, таемнічаць’, швед. skyla, нарв., дац. skjule ‘прыкрываць, хаваць’, што да і.-е. *(s)keu‑ (Новое в рус. этим. 1, 209). Каламіец (ЕСУМ, 269) збліжае ўкраінскае і рускае словы з гукапераймальным укр. скви́рити ‘плакаць, скавытаць’, рус. кви́литься ‘скардзіцца, нудзіцца’. Калі насуперак Новое в рус. этим. (208), што дапускае запазычанне слова з рускай мовы, лічыць яго ў беларускай мове арганічнай з’явай (пра што сведчыць фіксацыя Нікіфароўскім), то натуральным было б вывядзенне з кволіцца ‘жаліцца на слабасць, ныць’ (гл.), перан. ‘прыкідвацца бедным’, параўн. скволе́ць ‘аслабець, зрабіцца слабым’ (Нас.), да словаўтварэння параўн. маталыга (гл.). Збліжэнне з рус. шкулить ‘збіраць грошы тайна’ (гл. шкеліць) і іншыя версіі (гл. Фасмер, 3, 636; Новое в рус. этим., 208–209) падаюцца неверагоднымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скра́га (skraha) ‘скнара, скупы багацей’ (ТС, Пятк. 2), скрагна́, скрэгна́ ‘тс’ (ТС), сюды ж, магчыма, і скразе́нь ‘тс’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр скря́га ‘тс’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 289), рус. скря́га, скры́га ‘тс’. Не мае надзейнай этымалогіі. Найбольш верагодным здаецца збліжэнне з балг. скръ́ндза ‘тс’, скре́жав ‘скупы’, паколькі ўсе гэтыя формы ўзводзяцца да і.-е. *(s)kreng‑, *(s)krengh‑ — назалізаванай асновы, вытворнай ад кораня і.-е. *(s)ker‑ ‘моршчыць, моршчыцца’, што дае значэнне ‘сціснуты, сагнуты’, параўн. балг. сти́снат ‘скупы’ (Бярнар, RÉS, 40, 31). Варбат (Этимология–1970, 70 і наст.) дадае сюды формы, вытворныя ад асновы *kręg‑ ‘сагнутае’, напрыклад, укр. кре́жити ‘берагчы, скупіцца’, якому адпавядае балг. кръ́ндзаскнара’ без рухомага s‑; семантычныя паралелі — жмінда (гл.), рус. жмот, прижи́мистыйскнара, скупы’. Палескія формы скрагна, скрэгна можна было б, відаць, разглядаць як больш архаічныя, якія ў метатэзаваным выглядзе захавалі зыходнае спалучэнне ‑ng‑, аднак гэта малаверагодна. Запісаны на Тураўшчыне выраз скрэгна́ скрэгні́ць, г. зн. ‘ные, стогне’, скіроўвае пошукі ў бок гукапераймальнай асновы, параўн. скрыгаць, скрогаць, скрэгаць (гл.). Параўн. Фасмер, 3, 659–660 (з аглядам ранейшых версій); ЕСУМ, 5, 289. Гл. таксама скрэнда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выжыма́йласкнара’ (Бяльк.). Ад выжымаць пры дапамозе прадуктыўнага для ўтварэння прозвішчаў у бел. мове суф. ‑айла. Але ў сувязі з практычнай адсутнасцю гэтага суф. у Nomina agentis у іншых слав. мовах параўн. яго словаўтваральную актыўнасць у літ. мове (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 132). Параўн. таксама выжымальшчык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скнепаскнара, жмінда’ (Шымк. Собр.). Няясна; магчыма, да кніпаць ‘вязаць’ (гл.), што лічыцца балтызмам (Лаўчутэ, Балтизмы, 68), або роднаснае ўкр. скні́ти ‘ныдзець, мучыцца’, якое звязана з склець, гл. (ЕСУМ, 5, 276). Менш верагодная сувязь з рус. скни́па ‘вош’ (< с.-грэч. σκνίπα ‘камар, блыха’, гл. Фасмер, 3, 643).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)