пазагара́цца, ‑аецца; зак.

1. Загарэцца, пачаць гарэць — пра ўсё, многае. Пазагараліся хаты. □ Пазагараліся кастры, ад іскры полымя гарыць. Дубоўка.

2. Пачаць свяціцца, блішчаць — пра ўсё, многае. Пазагараліся ліхтары на вуліцах. Пазагараліся зоркі на небе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

излуча́ться

1. выпраме́ньвацца, (выделяться) вылуча́цца;

2. перен. вылуча́ць (што); ве́яць (чым); свяці́цца (чым);

3. страд. выпраме́ньвацца; вылуча́цца; см. излуча́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засвяці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́ціцца; зак.

1. Пачаць свяціцца.

Удалечыні засвяціўся агеньчык.

2. перан., чым. Заззяць.

Вочы засвяціліся цеплынёй.

3. Сапсавацца ў выніку пападання святла (пра святлоадчувальную плёнку, паперу і пад.).

4. перан. Выявіць сябе, сваю ролю ў якой-н. справе, свае мэты, раней не вядомыя каму-н. (разм.).

|| незак. засве́чвацца, -аецца (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блішча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; ‑шчым, ‑шчыце; незак.

1. Свяціцца роўным слабым святлом. Воўчым вокам акно ў цемры ночы блішчыць. Колас. // Адсвечваць роўным, слабым светам (пра гладкую, роўную або нацёртую, начышчаную паверхню). Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака. Нікановіч. Блішчаць на сонцы наваксаваныя боты. Колас.

2. Свяціцца, часта ад якога‑н. пачуцця (пра вочы). Па-асабліваму.. блішчаць яго [хворага] вочы. Бядуля. Чорныя вочы Цыганка шчасліва блішчалі, смуглявы твар яго ўвесь свяціўся радасцю. Шчарбатаў.

•••

Блішчаць вачамі — маўкліва прасіць, выказваць просьбу, жаданне позіркам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свячэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле дзеясл. свяціцца (у 1 знач.); выпраменьванне святла. Свячэнне фосфару. / у перан. ужыв. Нібы глыбіннае свячэнне, Душы маўклівае агонь. Усё зямное азначэнне — Твая сяброўская далонь. Вярба. Бачу — Кветкі бярэ І пляце, Спалучае Сінь фіялак І лотаці жоўтай свячэнне... Кусянкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ззя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Вылучаць ззянне.

Ззяюць зоркі.

На грудзях ветэрана ззяюць узнагароды.

2. перан., чым і ад чаго. Блішчаць, выражаючы якія-н. пачуцці (пра вочы), або свяціцца радасцю, шчасцем і пад. (пра чалавека).

Вочы ззяюць ад шчасця.

Твары людзей ззялі радасцю.

3. Тое, што і зеўраць.

У адной са сцен ззяла вялікая прабоіна.

|| наз. ззя́нне, -я, н. (да 1 знач. і пра вочы, твар, да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Світа́нне ‘світанак; золак (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Сл. ПЗБ). сьвіта́ньня ‘тс’ (Бяльк.), ст.-бел. свитане: зпоранку на свитаню (XVII ст.; Карскі 2-3, 433), параўн. славен. svitanje ‘тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад світа́ць ‘днець’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), што да прасл. *svitati, параўн укр. світа́ти, свита́ти ‘світаць, слаба свяціцца’, польск. świtać ‘світаць’, чэш. svítati ‘тс’, в.-луж. switać, н -луж. switaś ‘тс’, харв. svȉtati, славен. svítati ‘тс’, ст.-слав. свитати ‘світаць, днець’. Праславянскі дзеяслоў выводзіцца як шматкратны з прасл. *svьtěti ‘свяціць’ (гл. свяціць) і мае паралелі ў літ. švitéti ‘ззяць, свяціць’ < і.-е. *kʼu̯ei̯t‑свяціцца, светлы, белы’, параўн. гоц. hweits ‘белы’, нарв. kvit, дац. hvid, ст.-англ. hwít, англ. white, ст.-в.-ням. (h)wïz, ням. weiss ‘белы’ (Глухак, 600; Бязлай, 3, 352; Сной₂, 716). Сюды ж світа́льна зорка ‘заранка’ (гродз., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіце́цца, свіці́цца ‘прасвечвацца’, ‘быць чуць бачным’ (Гарэц., Касп., Шат., Стан., Сл. ПЗБ, ТС): голэ це́ла сьвіці́цца (Сл. нар. фраз.). Магчыма, з свяці́цца ‘тс’ (гл. свяці́ць): страха свяці́лася (Сл. ПЗБ) у выніку прыпадабнення да наступнага складу, аднак не выключаны ўплыў літ. svitéti ‘ззяць, свяціць’, параўн. світы́й ‘шчаслівы, радасны’, якое выводзяць з літ. дыял. šviñtas ‘святы’ (Сл. ПЗБ, 4, 399).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Свяціцца праменямі. Ясна зоры твае [Масква] прамянеюць, Поўна дум пра цябе галава. Броўка. // перан. Блішчаць, ззяць (пра вочы). Па .. [Люсіным] твары палалі падобныя на вяснянкі крапінкі, вочы прамянелі ціхім сарамлівым шчасцем. Карпюк. // перан. Выяўляць сваім знешнім выглядам задавальненне, радасць, шчасце (пра чалавека). [Пецька] увесь прамянеў ад радасці, што сядзіць.. разам з усімі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́хнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.

Разм.

1. Пераехаць гарэць, свяціць; патухнуць. Агонь стух. □ Бліснулі ў пярэдняй машыны падфарнікі. Стухлі. Пташнікаў.

2. перан. Стаць цьмяным, перастаць свяціцца. Вочы бліснулі .. радасцю і ўраз стухлі. Мурашка. // Знікнуць, прапасці. Усмешка стухла на яго твары.

сту́хнуць 2, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.

Разм. Стаць тухлым, сапсаваным (аб прадуктах і пад.). Мука стухла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)