васко́вы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з воску; насычаны воскам. Васковая свечка. Васковая папера. // Падобны на воск; жаўтлявы. Васковы твар. □ Зялёнае, стромкае жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.
•••
Васковая спеласць гл. спеласць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пае́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Енчыць некаторы час. [Маці] паенчыла, пастагнала з тыдзень і згарэла, як свечка. Грахоўскі. Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Паце́пліць ’вытапіць (грубку)’ (Нас.; мядз., паст., Сл. ПЗБ). Рус. потеплить (свечку перад іконай) ’запаліць, каб свечка пагарэла, а потым пагасіць яе’. Да цяпло, цёплы (гл.). Магчыма, гэта калька-балтызм, параўн. літ. šildyti, apšildyti ’апальваць, тапіць’ — šiltis, šiluma ’цяпло’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
аплы́сці¹ і аплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ыло́; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што-н. рэшткамі растопленага рэчыва.
Свечка аплыла.
2. Ацячы, заплыць тлушчам.
Твар аплыў.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абваліцца, апаўзці пад дзеяннем вады, вільгаці.
Бераг аплыў.
|| незак. аплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
распла́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расплавіць.
2. у знач. прым. Які расплавіўся, растапіўся ад высокай тэмпературы. Каця вельмі любіла тыя часы хвалявання, калі разлівалі расплаўлены метал па формах. Скрыган. Гарэла свечка. Пахла расплаўленым воскам. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
аплы́сці сов., в разн. знач. оплы́ть;
све́чка аплыла́ — свеча́ оплыла́;
твар аплы́ў — лицо́ оплы́ло;
бе́раг аплы́ў — бе́рег оплы́л
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
пату́хнуць сов.
1. поту́хнуть, пога́снуть;
све́чка ~хла — свеча́ поту́хла (пога́сла);
2. перен. пога́снуть; уга́снуть; поту́хнуть;
жада́нні ~хлі — жела́ния уга́сли
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
ружа́нец, -нца м., церк. чётки ед. нет;
◊ ні да та́нца, ні да ружа́нца — ни бо́гу све́чка, ни чёрту кочерга́
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Смарка́ч 1 ‘ёрш’ (Мат. Гом.), сморка́ч ‘тс’ (Крыв.). Да смаркаць (гл.), г. зн. слізкая або пакрытая сліззю рыба; параўн. таксама палескія сінонімы: сопе́ль, соплі́вец, слі́нявец, слізуне́ц; гл. Крывіцкі, Зб. Крапіве, 200 і наст.
Смарка́ч 2 ‘грыб масляк’ (узд., Нар. словатв.). Да смаркаць (гл.). Таксама як і ў дачыненні да рыб (гл. папярэдняе слова) назва слізкіх грыбоў; гл. Мяркулава, Очерки, 156, 181 і наст.
Смарка́ч 3 ‘маленькая лямпа без шкла, газніца, капцілка’ (Шат.; воран., бярэз., Сл. ПЗБ), смарка́чка ‘тс’ (Касп.; в.-дзв., глыб, Сл. ПЗБ), смырька́чык ‘тс’ (Бяльк.), смарка́чык (сморка́чикъ) ‘маленькая свечка, зробленая з рэштак свечачнага лою шляхам макання, якую яўрэі ўжывалі падчас шабасу’ (Нас., Сержп. Прымхі), смарка́чык ‘газніца’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Польск. smarkaczka ‘свечка з благога лою, якая хутка тоне ў ім’. Усё да смаркаць (гл.).
*Смаркач, сморка́ч ‘невылегчаны баран’ (драг., З нар. сл.). Гл. маркач.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
шасцяры́к, ‑церыка, м.
1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае шэсць якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад. Шасцярык пшаніцы. Цвік-шасцярык. Свечка-шасцярык.
2. Уст. і спец. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Вяроўка-шасцярык. Нітка-шасцярык.
3. Запрэжка ў шэсць коней.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)