Раху́масць (раху́мосць) ’кожная рэч, якая знаходзіцца на ўліку’ (Нас.), сюды ж рахо́мы ’які мае каштоўнасць, вартасць; які знаходзіцца на ўліку’ (Нас.). Мясцовае ўтварэнне ад рахаваць (гл.) па ўзору рухо́мы, рухо́масць (гл.), да якіх была набліжана і фанетыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяртлі́вы ’вёрткі’ (Жд., 3), укр. вертливий, рус. вертлявый ’тс’, арханг. вертливый ’ненадзейны, нясталы, зменлівы’, ст.-рус. вертливый ’тс’ (з XIII ст.), славен. vrtljìv ’які абарачаецца’, серб.-харв. вр̀тљив ’тс’; ’жывы, рухомы’; ’ветраны, несур’ёзны’, макед. вртлив ’які абарачаецца, нясталы’, балг. врътлив ’тс’. Прасл. vьrt(ь)livъ < vьrtěti. Да вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хо́бат, -а, М -аце, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых млекакормячых: рухомы насавы прыдатак, падоўжаны нос.

Х. слана.

Х. тапіра.

2. Выцягнуты прыдатак у пярэдняй частцы цела некаторых беспазваночных і насякомых, які служыць для хапання здабычы і абароны (спец.).

3. Частка механізмаў, машын, якая па форме нагадвае выцягнуты нос жывёлы (спец.).

4. Задняя падоўжаная частка лафета артылерыйскай гарматы або задняя частка станка кулямёта (спец.).

|| памянш. хабато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. хо́батны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Матацы́кл, матацыкле́т ’падобная да веласіпеда машына з рухавіком унутранага згарання’ (ТСБМ), драг. моцокле́т ’тс’ (КЭС), мато́цык ’тс’ (Жд. 1, лід., Сл. ПЗБ, паст., смарг.); мацыкле́т, калінк. матацы́кла, чачэр. матацыкле́та, рэч. мацыкле́та (Мат. Гом.), манцыкле́та (Мат. Гом.). З польск. motocykl і рус. мотоци́кл, мотоцикле́т, якія з франц. motocycle (< лац. motusрухомы’ + ст.-грэч. κύκλος ’кола’), motocyclette ’матацыкл’. Крукоўскі (Уплыў, 83) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́жа. Ст.-рус. вѣжа ’шацёр, кібітка, вежа’, рус. ве́жа ’шацёр, кібітка, будка, вежа’, укр. ве́жа, польск. wieża, чэш. věž, ст.-чэш. věžě, ст.-слав. вѣжа, славен. véža ’сені, вестыбюль’. Першапачаткова ў славян, як думаюць, гэта быў рухомы будынак на санях або калёсах. Прасл. *věža < *vēz‑i̯a да *vez‑ti ’везці’. Гл. Фасмер, 1, 285. Паколькі ва ўкр. мове павінна было быць *віжа, думаюць, што ўкр. слова запазычана з польск. Адносна бел. слова штосьці падобнае сцвярджаць цяжка, бо няма фанетычных прыкмет запазычання. Зрэшты, і ўкр. слова можа быць не польскім запазычаннем, а палескім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́лка1 ’невялікая колькасць’ (Інстр. III), ’малютка’ (Нас., Шат.), ’малая дзяўчына’ (мазыр., Мат. Гом.), ’нізкарослая дзяўчына’ (драг., КЭС), ’малая булачка з рэшткаў цеста ў дзяжы’ (паўд.-усх., КЭС). Рус. ма́лка ’меншы брат ці сястра’, ’эй, малец!’, пск., цвяр. ’маларослая дзяўчына’; серб.-харв. малка ’імя курыцы’, балг. ма̀лката ’эй, дзяўчынка!’ Відаць, з прасл. malъka. Да малы́ (гл.).

Ма́лка2 ’навугольнік рухомы, які можна ставіць пад любым вуглом’ (Інстр. II), рус. алан. ма́лка ’мерка ў сталяроў’. Запазычана з рус. мовы, у якую прыйшло з галан. mal ’вымяральны інструмент’ (Фасмер, 2, 563). Параўн. таксама швед. mall ’шаблон, контур’, ’лякала’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́я1рухомы папярочны круглы брус на мачце’ (ТСБМ), ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл.). Ст.-рус. рая ’рэя’, польск. reja ’тс’. З ням. Raa, Ree, Rahe або нідэрл. raa (Брукнер, 457; Даль, 3, 1671).

Рэ́я2 ’карагод’ (Байк. і Некр.). Гл. рэй1.

Рэ́я3 ’ёўня’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), ’вельмі вялікі капец бульбы’ (ЛА, 2), рэй ’прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны і траў’. Польск. дыял. усх. reja, rejka ’капец бульбы’. З літ. rejà, rijà ’ёўня’ < лат. rija ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 331; Фасмер, 3, 463; Лаўчутэ, Балтизмы, 33; LKA, 64).

Рэ́я4 ’тое, што і батарэя’ (Нар. сл.). Ад батарэя (гл.) шляхам адсячэння пачатку слова. Параўн. чэш. слэнг. retka < cigaretka ’цыгарэта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саста́ў, -та́ву м., в разн. знач. соста́в; (спец. — ещё) содержа́ние ср.;

с. вады́ — соста́в воды́;

ле́кавы с. — лека́рственный соста́в;

с. кама́нды — соста́в кома́нды;

с. капіта́лу — соста́в капита́ла;

чыгу́начны с. — железнодоро́жный соста́в;

с. спла́ву — соста́в (содержа́ние) спла́ва;

с. злачы́нства — соста́в преступле́ния;

асабо́вы с. — ли́чный соста́в;

рухо́мы с. — подвижно́й соста́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кно́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Род цвічка з круглай шырокай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну да чаго‑н. цвёрдага. На сцэну падняўся інжынер-архітэктар, раскруціў вялізны ліст паперы і прыкалоў яго кнопкамі. Чорны.

2. Рухомы пупок, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго. Кнопка электрычнага званка. □ Недзе там далёка наверсе дзяжурны механік націснуў кнопку, і клетка нячутна паплыла ўгору. Кулакоўскі.

3. Род металічнай засцежкі, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў другую. Кофта на кнопках. □ Начальнік адшпіліў кнопкі і выцягнуў карту з планшэта. Самуйлёнак. // перан. Разм. Пра маленькага вяртлявага чалавека. — Ды і хто яна такая, гэта кнопка, каб весці допыт? Ваданосаў.

•••

Націснуць на (усе) кнопкі гл. націснуць.

[Ад гал. knoop — гузік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвост, хваста́, М хвасце́, мн. хвасты́, хвасто́ў, м.

1. У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела.

Конскі х.

Х. яшчаркі.

Птушыны х.

2. Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.).

Х. самалёта.

3. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (разм.).

Х. сукенкі.

4. Канцавая частка чаго-н., што рухаецца.

Х. калоны.

Х. цягніка.

5. Крайняя, ніжняя частка чаго-н.

Х. рэдзькі.

6. Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.).

З трубы падымаўся х. дыму.

7. Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым-н. (разм.).

Х. у касу за білетамі.

8. перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі (разм.).

Х. па матэматыцы.

9. Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (спец.).

|| памянш. хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3—6 знач.).

|| прым. хваставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 4, 5 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)