далі́на, ‑ы, ж.

Раўніна, вялікая ўпадзіна паміж гор ці узгоркаў. Снег на палях растаў, толькі ў далінах застаўся ляжаць шэрым насцілам. Каваль. Тут вочы ўпіраюцца ў недалёкае ўзвышша, якое градою праходзіць уздоўж балоцістай даліны. Пестрак. З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раўда́нь, раўдо́нь ’нізкі, роўны і шырокі бераг ракі, абалонь’ (Ласт.). Няясна; магчыма ў выніку перастаноўкі зычных з раўнадзьраўніна’. Гл. раўнядзь, роўнядзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плошча ’вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’месца, памяшканне, прызначаныя для якой-н. мэты’ (ТСБМ; Гарэц.; Др.-Падб.; Бяльк.; пух., Сл. ПЗБ). Укр. площа, площи́на ’плоскасць, раўніна’, ’плошча’, ’паляна’, рус. алан. площа, площи́ца ’плошча’, ’пляцоўка каля дома, на двары’; славен. plȍsk, plóska ’паверхня’, ’раўніна’, ’поле’, plọ́šča ’пліта, дошка’, ’плітка’. Да прасл. *plosk‑ja, больш падрабязна гл. плоскі; у літаратурнай мове пашырылася за кошт лексемы пляц у значэнні ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе’ пад уплывам рус. площадь ’тс’ (Германовіч, Аб некат. асабл., 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліва́да ’агароджанае месца для жывёлы’ (шчуч., ДАБМ). Новае запазычанне з паўдн.-рус. або ўкр. гаворак: ливада, левада ’выган, агароджаны луг’ < [с.-грэч., н.-грэч. λιβάδι(ον) ’луг, абводненая раўніна’ (Фасмер, 2, 493).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паля́на ’роўная бязлесная прастора, невялікі луг на ускраіне або сярод лесу’ (ТСБМ, Бяльк.), паля́нка (Сл. ПЗБ), поля́нка ’невялікае поле сярод лесу’ (Выг., ТС), паля́нка ’абложная зямля’ (ДАБМ, 858). Рус., укр. поля́на, рус.-ц.-слав., сербск.-ц.-слав. полꙗна, польск. polana, чэш. polana, славац. poľana, серб.-харв. поља̀нараўніна’, славен. poljánaраўніна, нізіна’, балг. поляна, прасл. polana. Ад поле (гл.) з суф. ‑ana (SP, 1, 132) (гл. таксама Фасмер, 3, 322; Махэк₂, 469; Міклашыч, 255; Праабражэнскі, 2, 91). Не звязана з палено, паліць, як мяркуе Тэррас (ZfSlPh, 19, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нізі́на, ‑ы, ж.

1. Нізкае месца. Цяпер пайшла ўжо нізіна; пад нагамі чвякала і пырскала вада. Маўр. Я бачу, як адным сваім краем сяло ўдаецца ў жыты. Другі канец яго ападае ў нізіну. Скрыган.

2. Раўніна, якая знаходзіцца не вышэй 200 м над узроўнем мора. Дождж грымеў над неабсяжнымі прасторамі дрыгвяной калхідскай нізіны. Самуйлёнак. Палеская нізіна — рэзервуар вільгаці для ўсёй Беларусі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́ўніца ’равеснік, раўня’ (ТСБМ; маладз., Янк. Мат.; ушац., Нар. лекс.), ’злёгку скручаная пасма валакна, з якой вырабляецца пража’ (ТСБМ), ’плоскасць, роўнасць, пласкаватасць’ (Байк. і Некр.), ро́ўніца/ру́ніцараўніна’ (дзятл., Жыв. сл.). Рус. алан., смал., варон. ро́вница ’аднагодак’. Бел.-рус. ізалекса. Да роўны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуло́нь ’непакрытая лесам прастора (на сухім месцы)’ (малар., Сіг.). Фанетычны варыянт зафіксаванага на Палессі полонь, полоня (гл. палоня)9 што працягваюць польск. płonią ’лужок у лесе’, н.-луж. płoń ’гала, раўніна’, укр. полонь, полонина ’адкрытая прастора, альпійскі луг’ і пад., адносна іх гл. Банькоўскі 2, 626; Ніканчук, Этимология–1984, 168; ЕСУМ, 4, 486 (да поле, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ле абшар зямлі, прызначаны для ворыва’, ’вялікая роўная прастора’ (ТСБМ). Укр. по́ле, рус. по́ле, н.-луж. pólo, в.-луж. polo, польск., чэш., славац. pole, славен. polje, серб.-харв. по̏ље, балг. поле́ ’тс’. Прасл. *polje суадносіцца з по́лы (гл.) ’пусты, адкрыты, незапоўнены’, роднаснае ст.-швед. falaраўніна’, лац. palam прысл. ’адкрыта’, хец. palhi ’шырокі і плоскі’ (Фасмер, 3, 307; Сной, 467; Чарных, 2, 51). Можа суадносіцца са значэннем ’выпаленая (у лесе) дзеля пасеву прастора’ ад і.-е. *pel‑ ’паліць’, г. зн. ’лес, выпалены для сяўбы’, аналагічна лац. area ’адкрытая прастора’ і arēre ’паліць’ (Макоўскі, Мир сл. и знач., 151), магчыма, другаснае збліжэнне пры першасным і.-е. *pel‑ ’светлы, шэры’, параўн. пялясы ’з белымі палосамі’, літ. laũkas ’поле’, літаральна — ’белае’, г. зн. ’палоска засеянай зямлі сярод лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 307; Куркіна, Зб. Слаўскаму, 155). Гл. таксама пу́львына ’бязлесная раўніна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Роўны ’просты, прамы, без выгібаў’, ’гладкі, без упадзін і ўзгоркаў’, ’аднолькавы, пастаянны’, ’ураўнаважаны’, ’які аднолькава з кім-небудзь вырастае’, ’які мае аднолькавыя правы, становішча, значэнне’ (ТСБМ, Шат., Байк. і Некр., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’палогі (пра бераг ракі, возера)’, раўні́сты ’тс’ (жлоб., рэч., глус., ЛА, 2), рі́мны ’роўны’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Укр. рі́вний, рус. ро́вный, ро́вен, стараж.-рус. ровьнъ; польск. równy, н.-луж. rowny, в.-луж. runy, палаб. ruovnė, чэш., славац. rovný, славен. ráven, серб. ра́ван, ра̂вни ’тс’, харв. rávan ’роўны’, rȃvanраўніначак. ravȁn, rõvan, шток. ràvan, ж. р. rámna, н. р. râmno, макед. рамен, балг. ра̀вен, ст.-слав. равьнъ. Прасл. *orvьnъ(jь) — прыметнік, утвораны ад асновы *orvo‑es‑, роднаснай ст.-прус. arwis ’сапраўдны’, якое Смачынскі (IF, 94, 307) лічыць калькай-запазычаннем з ням. мовы; хецк. aruna‑ ’мора’, авест. ravah‑/raunah ’свабодная, адкрытая прастора’, ірл. róe, rói ’роўнае поле’, лац. rūs ’зямля, поле, вёска’, ст.-в.-ням. rûm ’памяшканне’, англ. room ’пакой’, ням. Raum ’прастора’ < і.-е. *réu̯H1‑es‑ ’адчыняць’ (Фурлан–Бязлай, 3, 155–156; Фасмер, 3, 489; Махэк₂, 520; Сной₂, 604; ESJSt, 13, 754–755). Сюды ж: ро́ўніца ’раўняцца’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ), ро́ўна ’адначасова’ (браг., Мат. Гом.), ро́ўня ’раўня’ (ТСБМ, ТС; слуц., Чуд.), ’узровень’ (Гарэц.), ’раўніна’ (слонім., Сцяшк. Сл.) і ро́ўнядзьраўніна, роўнае месца’ (ТСБМ, ТС, Бяльк., Касп., Байк. і Некр.), ’плошча (паверхні)’ (Стан.), ’гладкая паверхня вады’ (БРС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)