Паспе́х ’паспешнасць’ (Нас., Грыг.), ’празмерная хуткасць’ (ТСБМ), ’паскарэнне’ (Гарэц., Касп., Др.-Падб.), поспех ’спорнасць, хуткасць’ (ТС). Укр. по́спіх, рус. поспе́х, польск. pośpiech, н.-, в.-луж., чэш. pospěch, славен. pospȇh, ст.-слав. поспѣхъ ’паспешнасць’, ’паскарэнне’, ’садзейнічанне’. Прасл. pospěxъ было, відаць, утворана ад дзеяслова po‑spěšiti, у якім прэфікс po‑ павялічвае значэнне дзеяслова. Да спех, спяшы́ць (гл.). Сюды ж паспяшны́ ’ранні (напр., капуста)’ (лід., Сл. ПЗБ), пасьпе́шка ’ранні сорт бульбы, скараспелка’ (Касп.; в.-дзв., астрав., смарг., Сл. ПЗБ), параўн. польск. pośpiechy ’тс’. Гл. таксама поспех.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́трэнь ’ранняя служба ў царкве’ (КСТ), ву́тріня ’тс’ (Бяльк.), укр. ву́треня ’тс’, рус. бранск. ву́трын ’тс’. Ад ц.-слав. оутрьнь ’ранні, ранішні’ або въ оутрьнии ’зранку, раніцой’; параўн. таксама балг. ву́трин, ву́трина, ву́тирна ’раніца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Есці раніцай. Снедалі рана, як снедаюць звычайна перад дарогай. Брыль. Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі. Васілевіч. Маці з бацькам снедалі з намі ў ранні час. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́ршы, -ая, -ае.
1. гл. адзін.
2. Першапачатковы, самы ранні, які з’явіўся крыніцай або аб’ектам дзеяння раней за іншых.
Першае ўражанне.
Не першага веку (не малады). Прадукт не першай свежасці (пачынае псавацца). П. рэйс.
3. Самы лепшы з усіх у якіх-н. адносінах, выдатны, добры.
П. майстар.
П. гатунак.
4. у знач. наз. пе́ршае, -ага, н. Рэдкая страва (суп, булён і пад.), што падаецца ў пачатку абеду.
З’есці першае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адвячо́рак, ‑рка, м.
Перадвячэрні час. Сінім снежным адвячоркам Грыбок хадзіў ад акна да акна па сяле, загадваў ісці .. на сход. Мележ. Заходзіла сонца, але ўжо на самым захадзе яно сцьмела, і адвячорак спахмурнеў. Чорны. Быў ранні адвячорак. Яшчэ недзе прыветліва свяціла сонца. А пакой ужо напоўніўся змрокам. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Расава́льнік, расава́ннік ’ранні баравік’ (лід., дзятл., Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.), расаві́к ’тс’ (беласт., Жыв. сл.), ’падбярозавік (баран., Нар. словатв.). Ад расава́ць (гл.), бо грыбы з’яўляюцца ў час, калі красуе (расуе) жыта. Іншая матывацыя ў расаві́к ’дажджавы чарвяк’ (Скарбы) — да раса 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ра́нний в разн. знач. ра́нні;
ра́нний сев ра́нняя сяўба́;
ра́нние о́вощи ра́нняя агаро́дніна;
ра́нние стихи́ Я́нки Купа́лы ра́ннія ве́ршы Я́нкі Купа́лы;
◊
ра́нняя пти́чка ра́нняя пту́шка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рэ́звы, рі́звый ’хуткі ў рабоце’ (ЛА, 3), рэ́зву ’бойкі, смелы’ (ТС). Укр. різвий, рус. резвый, польск. rzeźwy. Прасл. дыял. *rězvъ ’рэзкі, энергічны’, несумніўна, звязана з *rězati (гл. рэзаць); у аснове, магчыма, больш ранні прыметнік *rězъ ’рэзкі’, роднасны літ. raižús ’рэзкі’; наяўнасць ‑vъ звязана з прыналежнасцю прыметніка да асновы на ‑ŭ‑ (Борысь, 534–535).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
звысо́ку, прысл.
1. Зверху, з вышыні. У гэты ранні час сонца яшчэ не відно было, толькі адны жаўранкі бачылі яго звысоку. Чорны. Бляск месяца бледны, што ззяе звысоку, І сонца, што дорыць жыццёвасць, цяпло... Усё гэта радніцца з жыццём чалавека. Гурло.
2. З пагардай, фанабэрыста. Сухавараў быў адзеты ў парадны мундзір з бліскучымі гузікамі і звысоку пазіраў на ўсіх тутэйшых кавалераў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пасці, -паду, -падзеш, -падзе; вы́падзі; зак.
1. Вываліцца, упасці адкуль-н.
Пісьмо выпала з кнігі.
Люлька выпала з зубоў.
В. з воза.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным.
Выпала з памяці тая назва.
Яго збянтэжанасць не выпала з-пад маёй увагі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ападкі: упасці на зямлю.
Уначы выпала раса.
Выпаў ранні снег.
4. безас. Давесціся.
Аднойчы мне выпала схадзіць у музей.
Як выпадзе (як удасца).
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Удацца, атрымацца.
Выпаў добры ўраджай.
|| незак. выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)